ГРОДНА
Субота,
29 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Блас­лаўлёны Ян Павел ІІ

З жыцця Касцёла

Блас­лаўлёны Ян Павел ІІ, ПапаБеатыфікацыя Папы-паляка
Міласэрны Божа, прымі нашу падзяку за дар апос­тальскага жыцця і паклікання­ блас­лаўлёнага Яна Паўла ІІ і праз яго заступніцтва дапамажы нам узрастаць у любові да Цябе і адважна абвяшчаць любоў Хрыста ўсім людзям. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Напэўна, сёлетні месяц май будзе выключным для кожнага з нас. Вясеннія краявіды, касцёлы і прыдарожныя каплічкі, расспяваныя Ларэтанскай літаніяй, карагоды першакамунійных дзяцей, святары-прыміцыянты, маёвыя касцёльныя і супольныя падзеі (хоць бы апошняя Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Воранаве), а таксама асабістыя – усё гэта будзе асветлена ўсмешкай блаславёнага Яна Паўла II – Папы Марыйнага даверу, Папы Эўхарыстыі, Папы місіянера, Папы сябра дзяцей і моладзі… Можна было б доўга так пералічваць. Ён гаварыў нам пра Бога, які любіць кожнага чалавека, а асабліва таго, хто згубіўся на шляху жыцця, вёў нас да святасці, заражаючы сваёй.
 

Зорка святасці Яна Паўла Вялікага

З жыцця Касцёла

Кс. арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічКс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
1 мая 2011 г. застанецца ў гісторыі Каталіцкага Касцёла не толькі як дзень, у якім святы Касцёл вуснамі папы Бэнэдыкта XVI абвясціў блаславёным Вялікага Папу Яна Паўла II. На небе засвяціла яшчэ адна зорка Святога, якая ніколі не згасне.
   Калі 8 красавіка 2005 г., у дзень пахавання Яна Паўла II, у Рыме, нягледзячы на тое, што хрысціяне жывуць надзеяй на вечнае жыццё, панавала атмасфера пэўнай пустаты і прыгнечанасці, бо адышоў наш каханы Святы Айцец, то 1 мая 2011 г. горад над Тыбрам быў зусім іншы. У гэты дзень як мага лепш падыходзіла яму акрэсленне Вечнага Горада, калі беатыфікацыйныя ўрачыстасці пацвердзілі праўду пра тое, што хрысціянства - гэта рэлігія надзеі і што са смерцю чалавека не заканчваецца яго жыццё.
   Знаменным з’яўляецца тое, што Ян Павел II адышоў да дома Айца напярэдадні ўстаноўленага ім свята Божай Міласэрнасці і ў гэтае самае свята быў беатыфікаваны. Гэта знак, што давер Божай Міласэрнасці з’яўляецца гарантыяй святасці. Таму беатыфікацыя Яна Паўла II з’яўляецца яшчэ адным заахвочваннем да даверу Езусу Міласэрнаму, пра што мы асабліва павінны памятаць у гэтым душпастырскім годзе Божай Міласэрнасці, дэвізам якога з’яўляюцца словы “Божая Міласэрнасць – адзіная надзея сучаснага свету”.
 

Малітва падзякі за 20 гадоў Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

Усемагутны і міласэрны Божа! Праслаўляем Цябе і дзякуем за ўсе ласкі і дабрадзействы, якімі Ты адорваў Люд Гродзенскай дыяцэзіі на працягу 20 гадоў!
   Перапрашаем за нашы грахі і занядбанні. Праз заступніцтва Марыі, нашай Маці і Апякункі, просім, каб, нягледзячы на нашу слабасць, Ты і далей вёў Гродзенскі Касцёл сваім ласкавым Провідам, адорваў супакоем і еднасцю, а таксама святымі пакліканнямі.
   Просім аб благаслаўленні для нашага Пастыра ў еднасці з усімі святарамі. Захавай у святасці нашы сем’і, узмацняй веру і любоў да Цябе ў душах дзяцей і моладзі.
   Дазволь нам трываць пры Табе ў лучнасці з Усеагульным Касцёлам, каб мы маглі жыць для Тваёй хвалы і няспынна Цябе праслаўляць! Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
 

Што, дзе, калі

З жыцця Касцёла

1 мая – Пачатак перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў гродзенскай катэдры. 6 – 8 мая – Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранаве.
   Моладзь будзе разважаць словы св. Апостала Паўла з Ліста да Каласянаў: “Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысце, моцныя верай!”, якія Папа Бэнэдыкт XVI абвясціў галоўным дэвізам Сусветных дзён моладзі ў гэтым годзе.
   8 мая – Набажэнства падзякі за беатыфікацыю Божага Слугі Яна Паўла II.
   13 мая – Пачатак III года Вялікай навэнны пад назвай “Больш чым тленнасць” (ёсць неба, ёсць пекла, ёсць чысцец) перад 100-годдзем аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. А 19-й гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле адбудзецца ўскладанне кароны на фігуру Маці Божай.
   14 мая – Дыяцэзіяльнае спатканне працаўнікоў Службы здароўя. Пачатак у гродзенскай катэдры св. Імшой а 9-й гадзіне раніцы, а затым спатканне ў абласным шпіталі (Пышкі).
 

Вялікі чацвер – Дзень святара

З жыцця Касцёла

2011 год з’яўляецца для нас годам вялікай радасці: 20 год таму, згодна з рашэннем Папы Яна Паўла II, была створанаГродзенская дыяцэзія, спадкаемца Віленскай архідыяцэзіі, пастыры якой звыш шасці стагоддзяў бераглі вернікаў на Гродзеншчыне. 20 год таму ксёндз Аляксандр Кашкевіч быў асвечаны на біскупа, нашага пастыра. Сёння, успамінаючы мінулыя гады, тыя цяжкасці і перашкоды, мы ўспамінаем таксама святароў, манаскіх сёстраў і вернікаў, якія садзейнічалі адбудаванню святыняў, а перш за ўсё – адраджэнню веры, надзеі і любові ў людскіх сэрцах.
   Імша св. Хрызма, адпраўленая 21 красавіка а 10-й гадзіне ў катэдральнай базыліцы ў Гродне, распачала святкаванне 20-годдзя стварэння нашай дыяцэзіі. Вельмі сімвалічным з’яўляецца тое, што гэтыя ўрачыстасці пачаліся ў Вялікі чацвер, дзень, калі дзве тысячы год таму падчас Апошняй Вячэры Езус Хрыстус цэлебраваў першую св. Імшу і ўстанавіў першых святароў.
 

Старонка 124 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  186

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.