ГРОДНА
Субота,
29 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

“Totus Tuus”

З жыцця Касцёла

Запрашаем усіх у супольнае паломніцтва ў санктуарый у Тракелі. Дзякуючы намаганням пешай вандроўкі, мы пабываем на рэкалекцыях у дарозе, будзем дзякаваць за атрыманыя даброты, выпрошваць ласкі і прасіць у Бога, каб Ён прабачыў нашы грахі.

Ашмяны – Тракелі

  5 ліпеня
  Кс. Павел Паўлюкевіч
  100 чалавек
  Тэма: «Даверся Богу, які багаты на міласэрнасць” (бл. Ян Павел ІІ).
  1 дзень: Адарацыя, разважанні аб Эўхарыстыі.
  2 дзень: Разважанні аб сакрамэнце споведзі.
  3 дзень: Некаторыя навучанні бл. Яна Паўла ІІ.
  Траса: Ашмяны – Баруны – Гальшаны – Трабы – Суботнікі – Юрацішкі – Іўе – Ліпнішкі – Тракелі

  Ваўкавыск – Тракелі
  4 ліпеня
  Кс. Юрый Барташэвіч
  200 чалавек
  Тэма: “Totus Tuus”
  Траса: Ваўкавыск – Масты Правыя – Жалудок – Беліца – Ліда-Св. Сям’і – Тракелі

  Гродна – Тракелі
  4 ліпеня, 9.00
  Кс. Павел Салабуда
  400 чалавек
  Тэма: “Totus Tuus”
  Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць – Пагародна – Тракелі
 
Іўе – Тракелі
  5 ліпеня, 10.00
  Кс. Ян Гавецкі
  250 чалавек

  Тэма: “Totus Tuus”
  Траса: Сурвілішкі – Трабы – Эйгірды – Юрацішкі – Лаздуны – Дуды – Іўе – Гаўе – Суботнікі – Геранёны – Тракелі


  Навагрудак – Тракелі
  6 ліпеня
  Кс. Аляксандр Баклажэц
  100 чалавек

  Тэма: “Totus Tuus”
  Траса: Навагрудак – Бярозаўка – Ёдкі – Тракелі


  Смаргонь – Тракелі
  2 ліпеня, 11.00
  Кс. Іван Огар
  120 чалавек

  Тэма: “Пакліканне”
  1 дзень: “Што такое пакліканне. Тры станы паклікання”.
  2 дзень: “Пакліканне да святарства”.
  3 дзень: “Пакліканне да манаства”.
  4 дзень: “Пакліканне да сужэнства”.
  5 дзень: “Тры хрысціянскія парады. Беднасць”.
  6 дзень: “Паслухмянасць”.
  7 дзень: “Чысціня”.
  Траса: Смаргонь – Залессе – Крэва – Баруны – Гальшаны – Трабы – Жэмыслаўль – Суботнікі – Ліпнішкі – Тракелі
 

Марыя, Каралева з Фацімы, маліся за нас

З жыцця Касцёла

13 мая касцёл Звеставання НПМ у Гродне (Пабрыгіцкі) стаў свайго роду малой Фацімай. Ад тэрыторый, якія Маці Божая абрала месцам сваіх аб’яўленняў для траіх дзяцей – Францішка, Гіяцынты і Люцыі – вернікаў аддзяляе час і геаграфічная адлегласць. Аднак у гэты вечар кожны хаця б духоўна мог перанесціся на месца найбольшага Марыйнага аб’яўлення XX стагоддзя. Гэты дзень вернікі гродзенскіх парафій, у вялікай колькасці сабраныя на Фацімскім набажэнстве ў касцёле, дзе амаль 20 гадоў развіваецца культ Каралевы з Фацімы, перажывалі надзвычай узрушана. Вечарам апрача традыцыйных набажэнстваў кожнага 13-га дня месяца – дзённай Эўхарыстычнай адарацыі, адгаворвання ружанца з інтэнцыямі, Фацімскага набажэнства – усе сталі сведкамі ўскладання кароны на фігуру Маці Божай Фацімскай.
 

I дыяцэзіяльны Дзень дзіцяці

З жыцця Касцёла

1 чэрвеня 2011 г. - Гродна

Дарагія дзеці! Запрашаем вас на I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які адбудзецца 1 чэрвеня 2011 г. у Гродне. Галоўнымі мэтамі гэтай сустрэчы з’яўляюцца перш за ўсё бліжэйшае пазнанне нашага Нябеснага Айца, знаёмства з новымі людзьмі, а таксама засеянне зярнятак любові ў нашых сэрцах.

   Будзе шмат малітвы, Эўхарыстыя, галоўным цэлебрантам якой будзе айцец нашай дыяцэзіяльнай Сям’і кс. біскуп Аляксандр, гульні, добрыя забавы, музыка, конкурсы, тэатральная інсцэніроўка, а напрыканцы - прыемны сюрпрыз.

 

Летні адпачынак для дзяцей у Няцечы

З жыцця Касцёла

“Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі арганізуе адпачынак для дзяцей з бедных, няпоўных і занядбаных сем’яў, якія не могуць дазволіць сабе выезд куды-небудзь па-за месцам жыхарства. Гэта будуць так званыя “Канікулы з Богам”, якія пройдуць у асяродку для адпачынку ў Няцечы (Лідскі раён).
   Мы запрашаем дзяцей ад 8 да 13 год з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Асяродак прымае па 65 дзяцей у кожную змену. Ксяндзы пробашчы фарміруюць для адпачынку 5-асабовыя групы.

   Тэрміны змен:
   I. 09. 06. 2011 г. – 22. 06. 2011 г.
   II. 25. 06. 2011 г. – 08. 07. 2011 г.
   III. 12. 07. 2011 г. – 25. 07. 2011 г.
   IV. 28. 07. 2011 г. – 10. 08. 2011 г.
   V. 13. 08. 2011 г. – 26. 08. 2011 г.
 

Семінарыя чакае

З жыцця Касцёла

“Гэта не вы Мяне выбралі, а Я вас…”, – сказаў Хрыстос Апосталам. Безумоўна, нельга разумець святарскае пакліканне як адзнаку ці права, якое належыць чалавеку. Бласлаўлёны Ян Павел ІІ, разважаючы пра святарства і пакліканне, акрэліў іх як Дар і Таямніцу.
   Святарства асобных пакліканых нараджаецца і развіваецца ў вызначаны Богам час, а выспявае і фарміруецца ў касцёльнай установе – семінарыі. Семінарыя – гэта не толькі ўстанова ці будынак: перш за ўсё, гэта жывыя людзі, якія прыйшлі сюды на голас Хрыста і якія прагнуць выканаць Яго намеры ў адносінах да сучаснага свету. Гэта сэрцы клерыкаў з’яўляюцца той глебай, на якой адбываецца сяўба Божага зерня, а сейбітам з’яўляецца сам Хрыстос.
 

Старонка 123 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  186

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.