ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня 2024 года |
З жыцця Касцёла
Чаму я пайшоў у пілігрымку
![](/images/stories/gallery.png)
![](/images/stories/n331/trokiele.jpg)
Маргарыта (удзельнічала ў пілігрымцы чацвёрты раз) і Алёна (упершыню) з Ашмян распавялі наступнае:
- Мы пайшлі ў пілігрымку, бо хацелася прыйсці да Маці Божай, памаліцца за ўсіх сваіх родных, за іх здароўе. - Мы пайшлі пешшу, каб адчуць увесь шлях, каб было цяжка і весела. У дарозе нацерлі мазалі. Ёсць розніца, пераадолець гэтую дарогу пешшу або на аўтамабілі. Прыйшоўшы ў Тракелі пасля цяжкай дарогі, мы адчувалі лёгкасць на душы. †

ПАМЁР КАРДЫНАЛ КАЗІМІР СВЁНТЭК
![Кардынал Казімір Свёнтэк](/images/stories/n331/swietek.jpg)
У гродзенскай катэдры выстаўлена кніга спачуванняў, у якой можна пакінуць свае запісы.
Пахавальная цырымонія адбудзецца 25 ліпеня ў 12.00 у пінскай катэдры.
Пахавальная цырымонія адбудзецца 25 ліпеня ў 12.00 у пінскай катэдры.
Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся ў 1914 годзе ў Эстоніі, у горадзе Валк. Ахрышчаны ў Рызе. Калі яму было 3 гады, усю сям’ю саслалі ў Сібір. Пасля вяртання адтуль, у 1933 г., паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску. 8 красавіка 1939 г. прыняў святарскае пасвячэнне і быў накіраваны на працу ў Пружанах. У выніку рэлігійнага пераследу быў арыштаваны і прыгавораны да смерці. Выканаць прысуд перашкодзіла нямецка-савецкая вайна. Аднак у 1944 г. малады святар зноўку быў арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў лагера, дзе цяжка працаваў – спачатку ў Сібіры, а потым на Северным Полюсе, у Інце каля Варкуты. У 1954 г., пасля вызвалення, вярнуўся ў Пінск. †
Адкрыццё галоўнага алтара
![](/images/stories/n331/katedra.jpg)
![кс. Ян Кучынскі, пробашч Гродзенскай катэдры](/images/stories/general/kuczynski.png)
13 ліпеня 2011 г. мы адзначалі своеасаблівую 5-ю гадавіну гэтага трагічнага здарэння. Як бачым, час ляціць незаўважальна.
- Якія працы, звязаныя з аднаўленнем алтара, былі праведзены пасля гэтых трагічных падзей?
Адразу ж пасля пажару адбыліся пасяджэнні Камісій пры Міністэрстве культуры Беларусі і Міністэрстве культуры Польшчы. Польскі бок узяў на сябе правядзенне прац па адбудове і рэстаўрацыі алтара. Уся праца была праведзена ў некалькі этапаў. Першым этапам стала да-следаванне ўцалелай часткі алтара, другім – адбудова спаленай канструкцыі разам са скульптурамі (былі знішчаны адна чацвёртая частка алтара і 4 скульптуры), трэцім этапам было фарбаванне і залачэнне. Безумоўна, падчас працы ўзнікалі розныя праблемы і складанасці, часам даводзілася і патарапіць, і пачакаць, але, дзякуючы Богу і людзям добрай волі, за 5 гадоў мы змаглі скончыць гэтыя тры этапы. †
Чалавек – гэта шлях Касцёла... (Бл. Ян Павел II)
![](/images/stories/gallery.png)
![](/images/stories/n330/IMG_1224.jpg)
Душпастыр, навуковец, спартсмен
![](/images/stories/gallery.png)
![](/images/stories/n329/odelsk1.jpg)
- Ваша Эксцэленцыя, бл. Ян Павел II сказаў аб святарстве, што гэта Дар і Таямніца. А што пра гэта думае Кс. Арцыбіскуп пасля 30 год святарскай паслугі?
- Сапраўды, святарства з’яўляецца вялікім дарам і вялікай здзіўляючай таямніцай. Ці просты хлопец з Адэльска мог падумаць, што стане ксяндзом, нават больш – біскупам? Калі б хтосьці сказаў пра гэта каля 50 год таму, то ўсе высмеялі б мяне. Але Бог вядзе і ў свой час дае знакі. Калісьці перада мной адкрывалася тэхнічная кар’ера: я быў інжынерам, меў з калегамі-інжынерамі пэўныя дасягненні, марыў аб кар’еры навукоўца, пачаў прыкладаць у гэтым напрамку намаганні і ўжо здаў экзамены ў аспірантуру. Аднак у Вострай Браме я прыняў іншае рашэнне: паступаю ў духоўную семінарыю. Калі я сказаў пра гэта майму сябру, той адказаў так: “Я ведаю, ксяндзоў мала, але чаму менавіта ты павінен ісці ў семінарыю?” А таму сапраўды, святарства – гэта вялікія таямніца і дар, бо, апрача святара, ніхто іншы на свеце не можа перамяніць хлеб і віно ў Цела і Кроў Хрыста, ніхто іншы не можа дараваць грахоў. Сваёй паслугай святар дае людзям Бога, чаго ніхто іншы не можа зрабіць. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 121 з 153:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 189 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.