ГРОДНА
Нядзеля,
07 ліпеня 2024 года |
З жыцця Касцёла
10 гадоў Душпастырства
![](/images/stories/n334/10lat_duszpasterstwo.jpg)
Выхаванне спадарожнічае чалавеку з маленства. Гэта задача бацькоў, душпастыраў і настаўнікаў, якія павінны ведаць, да чаго належыць выхоўваць – да любові, якой з’яўляецца Бог. Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў узнікла 19 жніўня 2001 года па ініцыятыве айца Андрэя Шчупала і спадарыні Людмілы Гапонік. Мэтай Душпастырства з’яўляецца інтэграцыя асяроддзя настаўнікаў-католікаў, пашырэнне іх рэлігійных ведаў, супольныя малітва і адпачынак. †
Задаём пытанні
![](/images/stories/n316/old-telephone.jpg)
![](/images/stories/general/kuczynski.png)
Блаславі нас, Божа...
![](/images/stories/n333/inauguracja1.jpg)
10 верасня ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі быў урачыста распачаты чарговы, дваццаць другі, акадэмічны год. Падчас урачыстасці ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч уручыў заліковыя кніжкі шасці кандыдатам на першы год, а алюмны трэцяга курса на святой Імшы ў капліцы семінарыі прайшлі цырымонію аблучынаў: упершыню апранулі сутаны.
Вітаючы першакурснікаў, ксёндз біскуп падкрэсліў, што “ўрачысты пачатак новага акадэмічнага года – гэта важная гістарычная падзея, якая, дзякуючы Божай волі, назаўсёды ўпісваецца ў жыццё каталіцкага Касцёла, бо аблічча нашых вернікаў, аблічча Касцёла ў Беларусі вельмі моцна залежыць ад фармацыі алюмнаў, а пазней ад іх удзелу ўжо як Хрыстовых святароў у пастырскім служэнні”. †

«У нас вельмі не хапае святароў»
![Рэктар ксёндз Юзаф Станеўскі](/images/stories/general/staniewski.png)
- Ці адбываюцца сёння нейкія змены ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, каб яна магла адпавядаць патрабаванням сучаснага тэхналагізаванага свету?
- Сённяшняя моладзь, сённяшні свет сядзіць на мультымедыйнай кропельніцы – заўсёды патрабуе пэўнага шуму, руху, без мабільнага тэлефона і інтэрнета большасць ужо не можа. Але мы, як гэта было ад пачатку, так і сёння, павінны абвяшчаць Евангелле, а яно – нязменнае. Чалавек змяняецца, і таму ён павінен прыстасавацца да Евангелля, калі ён хоча быць ці святаром, ці католікам. Менавіта таму ў дачыненні да Святога Пісання мы нічога не змяняем, нашай мэтай з’яўляецца тое, каб сучасны чалавек хацеў слухаць Евангелле, прымаў яго і жыў паводле яго. †

Новы віцэ-афіцыял касцёльнага суда ў Гродне
![Віцэ-афіцыял касцёльнага суда ў Гродне кс. Павел Урбан](/images/stories/n333/misewicz.jpg)
- Сардэчна вітаю ўсіх чытачоў “Слова Жыцця” і ксяндза рэдактара. Я паходжу з парафіі імя НПМ у Вярэйках. Нарадзіўся 16 мая 1979 г. у Пажарках. Адразу ж пасля заканчэння школы паступіў у Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю. У перыяд семінарыйнай фармацыі скончыў курс рэстаўратараў і спецыялістаў па сакральным мастацтве ва ўніверсітэце імя М. Каперніка ў Торуні, а таксама курс па праблемах алкагалізму і Апостальства цвярозасці ў Закрочыме. Пасля заканчэння семінарыі ў 2001 годзе я як клерык быў накіраваны на літургічна-душпастырскую практыку ў парафію Узвышэння Св. Крыжа ў Лідзе. 16 лістапада 2002 года быў пасвечаны ў дыякана, пасля чаго далей нёс Божую службу ў лідскай Фары. У гэтай жа парафіі быў мой першы, хоць і кароткі, бо толькі 3 дні, вікарыят. Пасля святарскіх пасвячэнняў, якія 24 мая 2003 г. мне ўдзяліў наш ардынарый кс. бп Аляксандр Кашкевіч, я быў прызначаны вікарыем лідскай Фары. Адразу пасля гэтага мяне перавялі на вікарыят у парафію св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы, дзе я быў больш за два гады. У 2008 годзе кс. бп Аляксандр Кашкевіч накіраваў мяне ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт для атрымання ступені магістра-бакалаўра кананічнага права. Я скончыў яго ў 2008 годзе абаронай магістэрскай працы “Прававая сітуацыя Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь” і бакалаўрскім экзаменам. Цяпер я вучуся на IV курсе аспірантуры на тым жа факультэце і рыхтую кандыдацкую дысертацыю на тэму нашай Канферэнцыі Біскупаў. Акрамя гэтага, з мінулага года я выкладаю кананічнае права ў Катэхетычным каледжы імя б-па З. Лазіньскага ў Баранавічах. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 119 з 153:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.