ГРОДНА
Нядзеля,
07 ліпеня 2024 года |
З жыцця Касцёла
Вера адрадзілася і ўзмацняецца
![](/images/stories/n334/kopciowka2.jpg)
Як адна парафіяльная сям’я мы дзякуем Богу за ўсе тыя ласкі, якімі Ён нас адарыў. Дваццатая гадавіна заснавання Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца асаблівай нагодай, каб падзякаваць Богу за апеку над намі. У кожнай ініцыятыве Касцёла на першым месцы знаходзіцца чалавек і яго збаўленне. Сёння ў нашай дыяцэзіі нараджаюцца новыя ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю Касцёла.
Кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля
![](/images/stories/general/staszek.jpg)
- У якім годзе распачалася гісторыя новай парафіі на Дзевятоўцы?
- Будаўніцтва капліцы пачалося ў 1993 годзе. У жніўні мы падрыхтавалі пляц пад капліцу для асвячэння. Спачатку стаяў толькі крыж і была зроблена стрэшка над сцяной, дзе пасля быў прэзбітэрый. Капліца была пабудавана вельмі хутка. Тады я яшчэ быў клерыкам пасля першых шлюбаў. А будаўніцтва святыні пачалося ў лістападзе 1997 года. Праз год ужо быў заліты фундамент. †

Вучыць дзяцей ахвярнасці
Каля тысячы вернікаў з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі 18 верасня вырушылі ў пілігрымку да Маці Божай Яснагурскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Гэтая пілігрымка з нагоды пачатку навучальнага і катэхетычнага года робіцца ўсё больш папулярнай сярод дзяцей і моладзі Гродна.
Кс. Міхал Ластоўскі, пробашч парафіі Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы мяркуе, што з кожным годам на Узгорак Надзеі прыходзіць усё больш людзей: “Гэтую пілігрымку мы арганізоўваем ужо сёмы год, а менавіта дзіцячую – трэці. Трэба сказаць, што летась у пілігрымку вырушыла каля васьмісот чалавек, а сёлета – ужо каля тысячы. Дзеці перажываюць пілігрымку па-свойму: яны моляцца, удзельнічаюць у святой Імшы, адгаворваюць ружанец, падчас якога складаюць свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Дарослыя, магчыма, больш увагі надаюць духоўным і малітоўным перажыванням і разважанням”. †
Сустрэча ў Тракелях
![](/images/stories/n334/trokiele.jpg)
![](/images/stories/gallery.png)
Гэтая нязвыклая сустрэча адбылася па ініцыятыве ксяндза біскупа і кс. Андрэя Стапыры, пробашча з Бярозаўкі. З усіх куткоў нашай дыяцэзіі ў Тракелі прыехала шмат аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў, якія існуюць пры парафіях.
Пасля прадстаўлення груп, якія прыбылі на I Дыяцэзіяльную сустрэчу, удзельнікі падчас мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю бл. Яна Паўла II. Святы Айцец шматразова падкрэсліваў, наколькі важнай з’яўляецца душпастырская дзейнасць у парафіях: заснаванне розных колаў і рухаў. У гэты дзень было таксама шмат малітвы. Прысутныя прынялі ўдзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, якую падрыхтавалі моладзь і манаскія сёстры з Ваўкавыска. Падчас адарацыі вернікі мелі магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі. †

Кс. Андрэй Стапыра: “Душпастыр павінен ісці да моладзі”
![](/images/stories/general/stapyra.jpg)
- Ксёндз Андрэй, як з’явілася ідэя арганізаваць у нашай дыяцэзіі Сустрэчу аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў?
- У дыяцэзіі я адказваю за Эўхарыстычны рух, які добра развіваецца. А ў гэтым го-дзе ўзнікла прапанова, каб сабраліся не толькі ўдзельнікі Руху, але таксама і члены іншых груп. Вядома, што падобныя моладзевыя рухі існуюць у нашай дыяцэзіі, але не ўсе пра іх ведаюць. Мы хацелі адчуць сябе вялікай супольнасцю моладзі, якая мае абавязак не толькі катэхізацыі, але і глыбейшага пазнання Бога, пошуку Хрыста як свайго Сябра, асабліва ў той складаны перыяд жыцця, якім з’яўляецца маладосць. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 118 з 153:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.