ГРОДНА
Нядзеля,
07 ліпеня 2024 года |
З жыцця Касцёла
11 лютага – Сусветны дзень хворага
![Капліца свв. Космы і Дзям’яна пры Гродзенскай абласной бальніцы Капліца свв. Космы і Дзям’яна пры Гродзенскай абласной бальніцы](/images/stories/n343/kaplica1.jpg)
Сусветны дзень хворага ўстанавіў Ян Павел II 13 мая 1992 года – у 75-ю гадавіну фацімскага аб’яўлення і ў 11-ю гадавіну замаху на жыццё Святога Айца. Дзень хворага штогод адзначаюць 11 лютага. Гэты дзень павінен нагадваць пра абавязковасць забеспячэння добрай апекі хворым, пра ўсведамленне каштоўнасці цярпення хворых у чалавечым і духоўным вымярэнні, а таксама пра важнасць валанцёрства. У гэты дзень у святынях можна атрымаць сакрамант намашчэння хворых.
Капліца свв. Космы і Дзям’яна пры Гродзенскай абласной бальніцы існуе два з паловай гады. З самага пачатку св. Імшы там адпраўляе кс. Аляксандр Пятровіч.
– Капліца вельмі запатрабаваная, найперш, таму, што гэта месца, дзе чалавек сустракаецца з Богам. Бальніца – месца пакут і болю, а тут, у капліцы, нейкая аддушына для людзей. Тут чалавек можа знайсці сілу, каб вытрымліваць свае пакуты. Я бачу, як розныя людзі, трапляючы ў бальніцу, губляюць надзею. Гэта здараецца асабліва тады, калі хвароба невылечная. Таму капліца ў бальніцы – проста нешта незаменнае. †
– Капліца вельмі запатрабаваная, найперш, таму, што гэта месца, дзе чалавек сустракаецца з Богам. Бальніца – месца пакут і болю, а тут, у капліцы, нейкая аддушына для людзей. Тут чалавек можа знайсці сілу, каб вытрымліваць свае пакуты. Я бачу, як розныя людзі, трапляючы ў бальніцу, губляюць надзею. Гэта здараецца асабліва тады, калі хвароба невылечная. Таму капліца ў бальніцы – проста нешта незаменнае. †
У клопаце аб хворых
![С. Стэла з медперсаналам бальніцы С. Стэла з медперсаналам бальніцы](/images/stories/n343/szpital2.jpg)
Шукайма тое, што нас аб’ядноўвае
![Святары перадаюць знак супакою Святары перадаюць знак супакою](/images/stories/n343/jednosc.jpg)
Асноўнае экуменічнае набажэнства нашай дыяцэзіі адбылося 24 студзеня ў гродзенскай катэдры. На супольным набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі рыма- і грэка-каталіцкага Касцёла, праваслаўнай і лютэранскай Цэркваў. Аб адзінстве хрысціян гродзенскія вернікі разам з усім светам маліліся на працягу тыдня: ад 18 да 25 студзеня.
Набажэнства распачалося ўрачыстай працэсіяй з крыжом, кадзілам і Евангеллем як сімвалам жывога сапраўднага Езуса Хрыста сярод вернікаў. †
Набажэнства распачалося ўрачыстай працэсіяй з крыжом, кадзілам і Евангеллем як сімвалам жывога сапраўднага Езуса Хрыста сярод вернікаў. †
Дэканат, які спявае
![](/images/stories/n343/iwje.jpg)
![](/images/stories/gallery.png)
Нядзеля 22 студзеня надоўга застанецца ў памяці ўсіх вернікаў дэканата Іўе. У гэты дзень тут адбыўся IХ Фестываль калядак “Gloria in excelsis Deo”, арганізаваны кс. Янам Гавецкім і парафіянамі. У Іўе прыехалі прадстаўнікі ўсіх парафій дэканата. Спачатку фестываль арганізоўваўся толькі для жыхароў мястэчка і ваколіц, а сёлета гэта была ўжо другая дэканальная сустрэча дзяцей і моладзі, ахвотных падзяліцца сваім спевам калядак. У гэты нядзельны вечар на сцэне мясцовага Дома культуры можна было сустрэць удзельнікаў рознага ўзросту; салістаў, калектывы і гурты, якія прыехалі са сваімі катэхетамі, настаўнікамі музыкі, святарамі і манаскімі сёстрамі. †
Перамененыя праз перамогу Езуса Хрыста
![](/images/stories/n342/berlin1.jpg)
(1 Кар 15, 51-58) (экуменічны пераклад) †
Наступныя артыкулы...
Старонка 113 з 153:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.