ГРОДНА
Аўторак,
30 ліпеня 2024 года |
З жыцця Касцёла
Запавет для маладых святароў
З а. Леонам Вітэкам, пробашчам парафіі Нараджэння НПМ у Зарачанцы (дэканат Сапоцкін) і спаведнікам алюмнаў ВДС у Гродне з нагоды юбілею 50-годдзя святарства размаўляў кс. Павел Салабуда.
![Айцец Леон Вітэк OMI](/images/stories/n351/witek.jpg)
- Нарадзіўся 23.03.1934 г. у Здунах каля Кратошына ў Калішскім ваяводстве.
- Скончыў ВДС у Обры каля Вольштына.
- Святарскія пасвячэнні прыняў 18.03.1962 г. у Обры з рук кс. б-па А. Бараняка.
Душпастырская праца:
- З 1962 г. як місіянер Ордэна аблятаў Марыі Беззаганнай выконвае пастырскую функцыю ў розных парафіях, якія належаць да гэтага ордэна.
- У 1995 г. быў накіраваны ў Гродна.
- З’яўляецца спаведнікам клерыкаў. †
Парафіяда стала духоўным феноменам гродзенскага Касцёла
![](/images/stories/n351/parafiada.jpg)
Парафіяльная місія ў Вярэйках
![Асвячэнне місійнага крыжа Асвячэнне місійнага крыжа](/images/stories/n351/wierejki.jpg)
З 29 красавіка па 6 мая 2012 года ў касцёле ў Вярэйках (Ваўкавыскі раён) адбыліся парафіяльныя місіі. У вернікаў была мажлівасць перажыць духоўнае аднаўленне і атрымаць папскае бласлаўленне місійным крыжам.
Падрыхтоўка да місій
У нядзелю 29 красавіка айцы Андрэй Ядкоўскі і Андрэй Шчупал, рэдэмптарысты, абвясцілі пачатак місій – рупны тыдзень працы над сабой. Усе засяродзілі ўвагу на стане душы, бо на яе, як не крыўдна, не заўсёды хапае часу ў штодзённым жыцці. Разам са святарамі вернікі касцёла спасцігалі Божую праўду і ішлі па шляху да святасці. Ад удзельнікаў місій патрабавалася адкрытае сэрца, жаданне да навяртання і глыбокае асэнсаванне таго, што адбывалася ў хрысціянскай святыні.
Вярэйкаўскія парафіяне пачалі рыхтавацца да місій задоўга да іх пачатку. Пробашч парафіі кс. Валерый Лісоўскі прапаноўваў неабходную літаратуру, рабіў акцэнт на важнасці ўдзелу ў місіях, якія здараюцца раз на 10-20 гадоў. Таму ў сэрцах вернікаў ужо жыло чаканне прыйсця Езуса. Ружанцовая супольнасць, шкаплернае брацтва і Апостальства Божай міласэрнасці аддана маліліся за добрае перажыццё місій. †

Маці Божая на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы цярпліва выслухоўвае ўсіх
![](/images/stories/n350/kopciowka.jpg)
Пілігрымка маці ў Баруны
![](/images/stories/n350/boruny.jpg)
На карце Гродзенскай дыяцэзіі з’явілася яшчэ адно новае месца пілігрымак. Ужо трэці год па ініцыятыве кс. дзекана Яна Пузыны арганізоўваюцца пілігрымкі ў Баруны ў санктуарый Маці Божай Барунскай. На жаль, нам не вядомы аўтар малога абраза Маці Божай Барунскай, аднак, вядома, што ён з’яўляецца сэрцам Барунаў, якое прыцягвае да гэтага месца шмат людзей, што прагнуць знайсці прытулак пад плашчом Маці. Абавязак па арганізацыі пілігрымак узяў на сябе кс. Павел Паўлюкевіч. Ужо на працягу трох гадоў кс. Павел вядзе групы маці ў Дзень маці, і бацькаў у Дзень бацькі ў пілігрымцы з Ашмян у Баруны. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 108 з 153:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 155 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.