ГРОДНА
Нядзеля,
07 ліпеня 2024 года |
З жыцця Касцёла
У пілігрымцы веры да Марыі
![Кс. Павел Галіньскі, кусташ санктуарыя Кс. Павел Галіньскі, кусташ санктуарыя](/images/stories/n352/trokiele.jpg)
Сёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях адбудуцца 6 – 7 ліпеня
Аб пілігрымаванні і веры сучасных людзей, аб санктуарыі і просьбах, якія ўзносяцца перад абразом Маці Божай Тракельскай, з кусташам санктуарыя ў Тракелях, кс. Паўлам Галіньскім, размаўляў кс. Павел Салабуда.
- Ксёндз Павел, дэвіз сёлетняй сустрэчы гучыць: “У пілігрымцы веры да Марыі”. Да чаго ён павінен заклікаць вернікаў?
- У першую чаргу да таго, што мы з’яўляемся пілігрымамі на гэтай зямлі, нашай Радзімай з’яўляецца Неба, а Марыя, як найпрыгажэйшы плод менавіта гэтай зямлі, – гэта наша Кіраўніца, наша Маці, якая ідзе разам з намі ў гэтай пілігрымцы да Езуса. І менавіта гэта найважнейшае для кожнага чалавека: дайсці да збаўлення, а Марыя спадарожнічае нам, каб мы дасягнулі мэты, якой з’яўляецца збаўленне, жыццё ў доме нашага Айца. †
- У першую чаргу да таго, што мы з’яўляемся пілігрымамі на гэтай зямлі, нашай Радзімай з’яўляецца Неба, а Марыя, як найпрыгажэйшы плод менавіта гэтай зямлі, – гэта наша Кіраўніца, наша Маці, якая ідзе разам з намі ў гэтай пілігрымцы да Езуса. І менавіта гэта найважнейшае для кожнага чалавека: дайсці да збаўлення, а Марыя спадарожнічае нам, каб мы дасягнулі мэты, якой з’яўляецца збаўленне, жыццё ў доме нашага Айца. †
Катэхеты аб рэлігійным выхаванні дзяцей
![](/images/stories/n352/katecheza.jpg)
С. Людміла з Кангрэгацыі Сясцёр Служак НПМ Беззаганнай, пар. Гродна-Аўгустовак:
Супрацоўнічаючы з Божай ласкай, супрацоўнічаючы з дзецьмі і іх бацькамі, мы стараліся як мага больш плённа перажыць чарговы катэхетычны год. Цяжка ацаніць, як прайшоў гэты год, бо мы цяпер пакуль толькі сеялі, а плёну трэба яшчэ пачакаць. Тое, наколькі мы жывём з Богам, наколькі стараемся рэалізаваць у сваім жыцці Евангелле, будзе сведчыць аб нашым жыцці. Як і кожны год, найахвотней на катэхезу хадзілі дашкольнікі, дзеці, якія рыхтуюцца да Першай св. Камуніі. Мы ўвесь час павінны прыкладаць намаганні, каб прыцягнуць да Бога астатніх дзяцей, зацікавіць іх жыццём з Богам. †
Абвяшчаць Божае слова ў знаках сучаснай эпохі: у Гродне асвяцілі новых святароў
![](/images/stories/n352/swiecenia.jpg)
![](/images/stories/gallery.png)
На самым пачатку св. Імшы ў гродзенскай катэдры кандыдаты, апранутыя ў альбы і падпяразаныя пасам, былі прадстаўлены біскупу: Віталь Бяленік, Генрык Яблоньскі, Валерый Спірыдон і Ян Раманоўскі. Гэтая прыгожая літургія, падчас якой ксёндз біскуп праз ускладанне рук і малітву пасвячае кандыдатаў у святары, стала вынікам вялікай духоўнай і разумовай працы маладых людзей падчас усяго навучання ў семінарыі. 5-дзённыя рэкалекцыі напярэдадні пасвячэнняў пад кіраўніцтвам духоўнайга айца семінарыі кс. Тадэвуша Крыштопіка мусілі канчаткова даць дыяканам усведамленне характару свайго паклікання. †
Дзякуй Богу за свята ў любое надвор’е: адбыўся ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці
![](/images/stories/n352/ddd2.jpg)
![](/images/stories/gallery.png)
Уся тэрыторыя каля касцёла была ўпрыгожана і добра прыстасавана да дзіцячага свята. Колькі слоў варта сказаць пра сцэну: у гэтым годзе дзякуючы спонсарам спецыяльна да дзіцячага свята ўдалося набыць усю зборную канструкцыю сцэны, якая будзе служыць на ўсе наступныя Дыяцэзіяльныя дні дзіцяці. †
Тры пытанні пра сакрамант канфірмацыі
![Канфірмацыя ў парафіі Гродна-Паўднёвы, 2012 г. Канфірмацыя ў парафіі Гродна-Паўднёвы, 2012 г.](/images/stories/n351/bierzmowanie.jpg)
![](/images/stories/gallery.png)
Наступныя артыкулы...
Старонка 107 з 153:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.