ГРОДНА
Нядзеля,
07 ліпеня 2024 года |
З жыцця Касцёла
Да пытання пра каталіцкае выхаванне
Пабраўшы свае заплечнікі, дзеці і моладзь 16 верасня ў чарговы раз вырушылі з францішканскага касцёла ў пілігрымку да Маці Божай, Цярпліва Слухаючай, у Капцёўку. Некаторыя заплечнікі выглядалі настолькі цяжкімі, што падавалася, туды быў укладзены ўвесь камплект школьных кніг. А. Юзаф Макарчык у казанні падчас св. Імшы ў санктуарыі ў Капцёўцы параўнаў дзіцячыя заплечнікі з крыжом. Заплечнік увасабляе сабой увесь працэс школьнага навучання – часам цяжкага і пакутнага, але без яго не вырасце і не складзецца дарослая асоба...
Дзяцей у пілігрымцы было надзвычай шмат – з бацькамі, бабулямі ці дзядулямі, групкамі і парамі. Такая цікавасць дзяцей і моладзі да духоўных падарожжаў не можа не цешыць. Аднак, некалькі падгледжаных у пілігрымцы момантаў прымусілі мяне задумацца на тэму каталіцкага выхавання і навучання. Ці можа сучасная сям’я самастойна выхаваць дзіця ў хрысціянскім рэчышчы? Ці дастаткова сёння рэлігійнага навучання ў межах катэхез пры парафіях?.. †
З Адэльска ў Гродна
Духоўная семінарыя з’яўляецца сэрцам кожнай дыяцэзіі. Ужо на працягу 20-ці гадоў дзякуючы намаганням кс. б-па Аляксандра і ксяндзоў прафесараў на чале з кс. рэктарам сэрца нашай дыяцэзіі пульсуе ў Хрыстовым рытме.
Аб духоўнасці, маладым пакаленні святароў і не толькі аб гэтым з новым духоўным айцом Гродзенскай ВДС кс. Валерыем Быкоўскім размаўляў кс. Павел Салабуда.
Аб духоўнасці, маладым пакаленні святароў і не толькі аб гэтым з новым духоўным айцом Гродзенскай ВДС кс. Валерыем Быкоўскім размаўляў кс. Павел Салабуда.
Кс. Валерый, можна сказаць, што гэта Ваша вяртанне ў семінарыю. Пасля навучання ў Люблінскім каталіцкім універсітэце, Вы як выкладчык біблійнай тэалогіі некаторы час працавалі і жылі ў семінарыі. З якімі пачуццямі Вы вяртаецеся ў Alma Mater?
Вяртанне ў семінарыю заўсёды з’яўляецца для мяне своеасаблівым зваротам да крыніцы майго асабістага паклікання і святарскай фармацыі. Я не ўтойваю, што маю своеасаблівы страх, паколькі я буду выконваць вельмі адказную функцыю духоўнага айца ў нашай семінарыі. †

З жыцця пабрыгіцкага касцёла ў Гродне
Дарагія чытачы “Слова Жыцця”, а асабліва жыхары Гродна і ваколіц. Сардэчна запрашаю Вас да ўдзелу ў душпастарскіх сустрэчах, якія рэгулярна праходзяць пры касцёле сясцёр брыгітак у Гродне. Сёння гэта рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.
Гэта адзіны касцёл у нашай дыяцэзіі, пры якім дзейнічаюць душпастары і збіраюцца разнастайныя апостальскія групы, арганізаваныя ў розныя формы душпастарства. Гэтыя групы ўтварае студэнцкая і працоўная моладзь, настаўнікі, працаўнікі службы здароўя, а таксама людзі з асаблівымі патрэбамі. Да іх належаць групы залежных і сузалежных асоб – ананімных алкаголікаў і наркаманаў. Гэтае месца кожны дзень асвячаюць сваёй малітвай сёстры з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Толькі з гэтага касцёла, які знаходзіцца ў цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Маладзёжная і К. Маркса, прахожыя могуць пачуць гукі набажэнстваў і спеваў на літоўскай і англійскай мовах. У гэтым касцёле можна таксама сустрэць людзей, адзіным спосабам камунікацыі якіх з’яўляюцца жэсты. Менавіта ў гэтай святыні для іх рэгулярна адпраўляецца набажэнства. †

Кангрэс каталіцкіх СМІ: Католікі — мы тут ёсць
Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ адбыўся ў Гродне 24-26 жніўня 2012 года. Сустрэча сабрала ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі некалькі дзясяткаў працаўнікоў сферы масавай камунікацыі Беларусі і бліжэйшага замежжа.
Ініцыятарам сустрэчы выступіў Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сам, будучы медыйнай персонай, не баіцца журналістаў і заўсёды ахвотна з’яўляецца ў СМІ. У яго аб’ектыўным разуменні праблем, што стаяць перад сродкамі масавай камунікацыі, і не толькі каталіцкімі, мог пераканацца кожны прысутны. “Шчыра захапляюся падыходам арцыбіскупа да СМІ. Яго погляды ў гэтай сферы вельмі грунтоўныя і каталіцкія”, – напісаў у сваім мікраблогу айцец Мікола Мышоўскі, рэдактар украінскага каталіцкага часопіса “Credo”. У падобным духу выказалася і Алена Кулыгіна з Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны: “Мы ва Украіне толькі спрабуем данесці да сваіх іерархаў тое, што падчас кангрэса казаў Мітрапаліт”. †
Кшыштаф Зануссі: Чалавек сам адказвае за тое, што глядзіць
Выказванні Кшыштафа Зануссі, які быў галоўнай “зоркай” першага дня кангрэса, інтэрнэт-карыстальнікі з ходу расцягвалі на цытаты. Цікавейшыя фрагменты яго разважанняў мы прадстаўляем у гэтай выбарцы:
Пра асаблівасці сучаснага жыцця:
“Свет губляе пачуццё святасці, sacrum, але адначасова і сумуе па ім. Няма чаго наракаць – мы жывём у вельмі асаблівых умовах надзвычайнай заможнасці. Мы ніколі не былі такімі багатымі і не жылі так добра і бяспечна. Праз гэтыя новыя ўмовы чалавецтва трошкі згубіла арыентацыю. Знікла патрэба задаваць асноўныя экзістэнцыяльныя пытанні. А яны існуюць далей, яны не змяніліся. Нашыя часы менавіта таму такія цяжкія, бо такія лёгкія”. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 104 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.