ГРОДНА
Серада,
17 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Касцёл Беларусі. Якім яго бачыць моладзь?

З жыцця Касцёла

З 29 красавіка па 1 мая ў Гродне праходзіла ІІІ Сустрэча моладзі Беларусі. Хлопцы і дзяўчаты з розных куткоў краіны мелі магчымасць пазнаць адзін аднаго, абмяняцца сведчаннем веры, узаемна ўзбагаціўшыся. Рэдакцыя "Слова Жыцця" прапанавала маладым людзям прадставіць сябе і свае дыяцэзіі, адзначыўшы, чым яны найбольш ганарацца.
Гродзенская дыяцэзія
   
Мы адкрытыя актыўныя не саромеемся вызнаваць сваю веру
   Ганарымся
    Найбольшая шчыльнасць католікаў.
    Гродзенская дыяцэзія з’яўляецца найменшай па займаемай плошчы, але ў той жа час тут пражывае найбольш (пасля Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) прадстаўнікоў каталіцкага веравызнання. У параўнанні з архідыяцэзіяй, католікі знаходзяцца тут тэрытарыяльна бліжэй адзін ад аднаго.
    Найбольш святароў.
 

Першая святая Камунія ў часы нямецкай акупацыі

З жыцця Касцёла

Трывае найпрыгажэйшы месяц у годзе. Ва ўсіх парафіях ідзе падрыхтоўка да Першай св. Камуніі, паколькі для дзяцей, іх бацькоў, бабуль і дзядуль гэта непаўторныя хвіліны, а для вернікаў, прысутных у касцёле на ўрачыстасці, – нагода, каб нанова перажыць у памяці асабістыя хвіліны, звязаныя з дадзеным сакрамантам. У сённяшнім нумары газеты “Слова Жыцця” перадаём успаміны Крысціны Жулега, якая ўпершыню прыняла Цела Пана Езуса ў сваё сэрца падчас ІІ Сусветнай вайны.
Божы цуд, што мы не загінулі
    Я паходжу з хрысціянскай сям’і, дзе стараліся будаваць жыццё згодна з запаведдзю “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, а бліжняга твайго, як самога сябе”. Я расла, бачачы, што гэта не пустыя словы, бо мы вельмі любілі адзін аднаго і заўжды дапамагалі ў складаныя хвіліны.
    Добра памятаю, як вайна на сваіх чорных агідных крылах забрала нашу радасць, наша дзяцінства і маладосць. Давялося шмат перацярпець: не было вады, святла, апалу, а зімы былі вельмі марознымі і снежнымі. Акупанты бамбардзіравалі і абстрэльвалі дамы, знішчалі сем’і. Гэта цуд, што нам удалося вытрываць. Перажылі ўсё толькі дзякуючы Богу, Анёлам і святым.
 

Малiся за нас, Святая Багародзіца!

З жыцця Касцёла

Хутка распачнецца марыйны месяц май. У святынях, ля прыдарожных крыжоў і каплічак можна будзе пачуць Ларэтанскую літанію – найпрыгажэйшы гімн ушанавання Маці Божай. Вернікі збяруцца на малітве разам, каб праслаўляць цноты і прывілеі, якімі Бог надзяліў Марыю.
Адным з месцаў, дзе ў маі можна будзе пачуць гімн ушанавання Маці Божай, з’яўляюцца прыдарожныя каплічкі. Яны вырастаюць з рэлігійнай традыцыі мясцовых жыхароў і сведчаць аб іх моцнай веры. Але акрамя таго, што прыдарожныя каплічкі – бачны знак Божай прысутнасці, гэта яшчэ і элемент культуры, які шмат што можа распавесці пра паселішча і яго абывацеляў.
   
    Жаданне маліцца разам
    Прыдарожныя каплічкі – гэта невялікія культавыя пабудовы, якія існуюць амаль у кожнай мясцовасці. Так, калі святыні паблізу не было, яны ўзводзіліся з той мэтай, каб тамтэйшыя жыхары, якія не заўсёды мелі магчымасць дабрацца да касцёла, маглі збірацца разам у канкрэтным месцы на супольную малітву.
 

Аборт - праца над памылкамі... Бога?

З жыцця Касцёла

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана вернікі ва ўсіх парафіях Беларусі маглі далучыцца да “Духоўнага ўсынаўлення” – малітоўнай акцыі ў абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Гэта можна зрабіць і ў любы другі момант. Чаму так важна не заставацца абыякавымі да такой ініцыятывы? Наколькі яна актуальная ў сучасным свеце?
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогадовая колькасць выпадкаў перапынення цяжарнасці ў свеце (уключаючы нелегальныя) складае каля 50-ці мільёнаў. Гэта значыць, што больш за 20% цяжарнасцей заканчваюцца абортам. Да параўнання: у ІІ Сусветнай вайне загінула 42 мільёны чалавек. Вось чаму сёння так часта гаворыцца пра “цывілізацыю смерці”. Людзі займаюцца самазнішчэннем, не задумваючыся пра жудасць сваіх намераў і далейшыя наступствы.
 

– Шукаем настаўніка ад Бога. Не бачылі?

З жыцця Касцёла

Разам з героямі інсцэніраванага прадстаўлення  ва ўрачыстасць Усіх Святых

– Вось ён, аддае сваё сэрца дзецям…
У жыцці кожнага чалавека ёсць асабліва значныя людзі, ролю якіх у лёсе складана пераацаніць. Сярод іх – першы настаўнік, які навучыў чытаць, пісаць, а таксама думаць і любіць. Ён зазвычай становіцца першым узорам для пераймання.
    І якое шчасце, калі такі чалавек сябруе з Богам і можа шмат чаго пра Яго распавесці…
Настаўнік і катэхет
    Настасся Мішкура паходзіць з парафіі св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах (дэканат Іўе). Выхоўвалася ў каталіцкай сям’і, дзе хрысціянскія каштоўнасці прывіваліся з ма- ленства. “Разам з бацькамі і бабуляй я кожную нядзелю прыходзіла на св. Імшу ў наш мясцовы касцёл, – успамінае дзяўчына. – Менавіта яны сталі прыкладам малітвы і заклалі пачатак станаўленню маёй веры. Часта ўспамінаю, як ва ўзросце 8-10 гадоў з радасцю бегла ў святыню на ружанцовую малітву, раратнія Імшы, Крыжовы шлях або маёвыя набажэнствы…”.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы Настасся вырашыла пайсці дарогай настаўніцтва, аб чым заўсёды марыла. Але гэта было толькі адным з моцных жаданняў у яе жыцці. У глыбіні душы дзяўчыне заўсёды хацелася пазнаваць Бога на лекцыях або практычных занятках, каб пасля дапамагаць у душпастырскай дзейнасці ў роднай парафіі.
 

Старонка 40 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  168

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.