ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Распазнаць голас убогіх

З жыцця Касцёла

У сёлетнім пасланні на ІІ Сусветны дзень бедных папа Францішак піша: “Гэты дзень павінен стаць маленькім адказам Касцёла, рассеянага па свеце, скіраваным усім убогім, каб яны не думалі, што іх покліч ляціць у пустэчу. Магчыма, гэта будзе толькі кропля вады ў пустыні беднасці, але яна можа стаць і знакам дзялення з патрабуючымі, каб яны адчулі дзейсную прысутнасць брата і сястры. Бедным патрэбен не акт дэлегацыі, а асабісты ўдзел тых, хто слухае іх голас. [...] Людзі спрабуюць стварыць дыстанцыю паміж сабою і імі, не ўсведамляючы, што такім чынам ствараюць дыстанцыю з Панам Езусам, які іх не адштурхоўвае, а кліча да сябе і суцяшае”. Лейтматывам сёлетняга Сусветнага дня бедных з’яўляюцца словы з Псалма 34: “Няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў”.
У беднасці не адзін твар
    Убогіх сярод нас, на жаль, усё больш. Беднасць мае сёння мноства твараў: прыціснутыя і бяздомныя, пакінутыя і адзінокія, церпячыя і хворыя, жанчыны і мужчыны, якіх выкарыстоўваюць для катаржнай, а часам глыбока амаральнай працы, дзеці, пазбаўленыя магчымасці развіваць уласныя здольнасці і таленты...
 

Гэта сапраўдны цуд!

З жыцця Касцёла

Горшае, што чалавек мог прыдумаць, – зайздрасць, хцівасць, гнеў і вайна, якая пакінула глыбокі адбітак на псіхіцы кожнага чалавека, вымушанага прайсці праз гэтае пекла. Яна забрала ў нявінных людзей мары, каханне, пачуццё бяспекі, – гаворыць гродзенка Крысціна Жулега. – Мы перажылі той страшны час, бо Маці Божая Вастрабрамская атуліла нас плашчом сваёй апекі. Памяць пра гэта не сцёрлася, нягледзячы на тое, што мінула ўжо столькі гадоў...”.
Дапамога ў складаных і безнадзейных справах
    Аб парадку, які ўвялі немцы пасля акупацыі Гродна ў час ІІ Сусветнай вайны, можна расказваць вельмі доўга. Усюды былі развешаны лістоўкі, у якіх інфармавалася, што кожны, хто парушыць нямецкі закон, будзе расстраляны на месцы. Я памятаю, што зімы ў тыя гады былі надта суровыя. Мы страшна мерзлі, бо дастаць паліва было вельмі цяжка, не хапала драўніны і вугалю. У сям’і не засталося нікога з мужчын, таму мама мусіла штосьці прыдумаць сама. У зале стаяла вялікая печка, збудаваная з прыгожых каляровых кафляў, аздобленая карнізам з гербам. Аднак на яе трэба было шмат паліва, таму мама знайшла ў кагосьці невялічкую круглую буржуйку. Мы паставілі яе пасярод пакоя, а навокал размясцілі канапы і ложкі. Звычайна ў нас начавалі 2 альбо 3 сям’і. Палілі ўсё, што толькі было можна: горшую мэблю, старыя кнігі...
 

З музыкай па жыцці

З жыцця Касцёла

У нас сапраўды шчаслівая сям’я – у ёй 5 дружных «я»!” – з такімі словамі ідуць па жыцці Аксана і Гжэгаж Станкевічы і іх дочкі Агнешка, Рэната, Юстына. Героі сённяшняга нумара “Слова Жыцця” добра вядомы не толькі ў сваім родным Сапоцкіне, але і ва ўсім Гродзенскім раёне. А ўсё дзякуючы іх захапленню музыкай і спевам.
Сямейная традыцыя
    У сям’і Станкевічаў усе так ці інакш звязаны з музыкай: бацька іграе на акардэоне і гітары, маці працуе музычным кіраўніком у Сапоцкінскай сярэдняй школе, дочкі спяваюць і іграюць на фартэпіяна і гітары. Станкевічы – дружныя, пазітыўныя, актыўныя. Пастаянна ладзяць сямейныя выступленні, развучваюць новыя песні, дзелячыся добрым настроем не толькі са сваімі блізкімі, але і з аднавяскоўцамі.
    Гжэгаж Станкевіч, галава сям’і, распавядае, што традыцыя сямейнага музіцыравання цягнецца праз пакаленні.
 

Адносіны з памерлымі. Удзячнасць чыстцовых душ

З жыцця Касцёла

Пытанне ўдзячнасці чыстцовых душ з’яўляецца для нас чарговай нагодай, каб пакорна стаць перад абліччам таямніцы веры аб вечным жыцці і еднасці святых. Святых? Але ж чыстцовыя душы не ў Небе? Так, аднак яны ўжо збаўленыя, хоць яшчэ не поўнасцю ачышчаныя.
З ранніх прац і сведчанняў, якія датычаць чыстца, даведваемся, што азначэнне “святыя чыстцовыя душы” ўжывалася дастаткова часта. Гэта было ясным пасылам для вернікаў: паколькі яны святыя, можна прасіць іх аб заступніцтве перад Богам за жывых. Сёння існуюць сумненні адносна гэтай ісціны, бо неаднойчы сутыкаемся з меркаваннем, што памерлыя, якія пакутуюць у чыстцы, могуць дапамагчы толькі тады, калі дзякуючы нашым малітвам трапяць у Неба. Тым часам яны ўжо з чыстца могуць падтрымліваць нас, а калі дасягнуць Неба, іх заступніцтва, бясспрэчна, будзе яшчэ больш эфектыўным. “Старанна маліся за мяне, – прыспешвала памерлая с. Габрыэла сваю жывую таварышку, – каб я хутка дасягнула мэты сваіх вялікіх жаданняў, якія так доўга мяне турбуюць! Я буду табе больш патрэбная ў Небе, чым тут” (“Рукапіс з чыстца”).
 

“Горад памерлых” стане віртуальным

З жыцця Касцёла

Старыя гродзенскія могілкі, якія па сваёй значнасці і каштоўнасці стаяць побач з некропалямі Росы ў Вільнюсе (Літва), Лычакоўскімі ў Львове (Украіна), Павонзкаўскімі ў Варшаве (Польшча), у хуткім часе будуць цалкам адлічбаваны. Бясплатную базу даных з фотаздымкамі надмагілляў, іх каардынатамі і інфармацыяй аб памерлых, даступную ў рэжыме онлайн, стварае Андрэй Бурдзянкоў.
Дарагое хобі
    Андрэй Бурдзянкоў – гід-перакладчык з Мінска. Ён першым ў Беларусі пачаў ствараць каталог старадаўніх пахаванняў з іх дакладнымі каардынатамі. За некалькі гадоў працы энтузіясту ўдалося сабраць інфармацыю па 25-ці беларускіх некропалях. І ўсё дзеля таго, каб людзям было прасцей шукаць памерлых сваякоў і будаваць сваю генеалогію.
 

Старонка 35 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.