ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Бог нараджаецца для кожнага

З жыцця Касцёла

Божае Нараджэнне лічыцца найбольш сямейным святам. У вігілійны вечар блізкія і далёкія родныя сустракаюцца разам, ламаюцца аплаткай і складаюць адзін аднаму найлепшыя пажаданні. Аднак не ўсе могуць разлічваць на некалькі хвілін, праведзеных у гэтыя асаблівыя дні ў коле сям’і.
Жыхарамі нашага Дома міласэрнасці з’яўляюцца людзі, якія пасяліліся тут шмат гадоў таму. Але ёсць і тыя, хто пераступіў яго парог адносна нядаўна. Перанесеныя з роднага асяроддзя, з месца, якое было для іх цэлым светам на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў, яны вымушаны сутыкнуцца з іншай рэчаіснасцю.
    Са знаёмага свету гэтых людзей часам “вырывае” сур’ёзная ці прагрэсіруючая хвароба. Таму пасля паступлення сюды ім неабходна прайсці перыяд адаптацыі. Мы робім усё, каб кожны мог знайсці тут свой новы дом. Таму прагнем, каб і надыходзячыя святы Божага Нараджэння нашы падапечныя перажылі ў радаснай атмасферы, каб маглі адчуць тут цяпло, любоў, сапраўдную радасць.
 

100 гадоў у Гродне

З жыцця Касцёла

Многія жыхары Гродзеншчыны, напэўна, не аднойчы чулі пра існаванне арганізацыі “Польская мацеж школьная”. У большасці яе назва атаясамліваецца з адукацыйнай пляцоўкай, дзе можна вывучаць польскую мову. Аднак не ўсе ведаюць, што задачай Мацежы з’яўляецца таксама пашырэнне каталіцкіх традыцый.
Створаная ў Вігілію
    Культурна-асветніцкая арганізацыя “Таварыства польскай мацежы школьнай” была заснавана на тэрыторыі Польскага Каралеўства ў 1906 годзе. Яе заданнем было стварэнне і развіццё выхаваўча-асветніцкіх устаноў (дзіцячых садкоў, пачатковых і сярэдніх школ, вышэйшых навучальных устаноў, настаўніцкіх семінарый, народных універсітэтаў), заснаванне чытальняў, бібліятэк, правядзенне публічных прадстаўленняў, дакладаў, лекцый, гутарак, выданне і распаўсюджванне кніг. Генрык Сянкевіч, вядомы польскі пісьменнік эпохі пазітывізму і разам з тым першы старшыня Мацежы, так тлумачыў прычыны ўзнікнення ўстановы: “Людзі пачалі шукаць святло і пачалі пытацца, хто здольны яго даць. А народ у адказ стварыў Польскую мацеж школьную. Яна павінна клапаціцца пра душу людзей, пра іх веру, пра іх пачуцці, пра іх маральнасць, пра іх адукацыю ды рабіць іх здаровым і моцным падмуркам будучыні”. Гродзенскае кола Мацежы школьнай адзначае сёлета 100-годдзе свайго ўзнікнення. Яно было створана напярэдадні аднаго з найважнейшых свят у Каталіцкім Касцёле – у Вігілію Божага Нараджэння. Арганізатарам Мацежы ў Гродне стаў кс. Антоній Курыловіч – заслужаны ў працы на карысць развіцця адукацыі і культурнага жыцця на Гродзеншчыне святар. У 1910–1954 гадах кс. Антоній служыў пробашчам у гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі).
 

Бласлаўлёныя сёстры са Слоніма

З жыцця Касцёла

Бласлаўлёныя сёстры асаблівым чынам ушаноўваюцца ў Шыманове, дзе знаходзіцца кляштар КангрэгацыіЖыццё 2-юх манахінь з Кангрэгацыі Сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (сёстры Беззаганнага Зачацця) цесна пераплялося, хоць кожная з іх ішла ўласнай дарогай да Бога, да святасці: с. Марта Валоўская – актыўная і энергічная настаяцельніца манаскіх дамоў, укараняльніца традыцый і культуры на крэсах; с. Ева Наішэўская – ціхая, “закрытая ў сабе” настаўніца і ўрач. Іх аб’яднала бязмежная вера ў Божы Провід і давер да міласэрнасці Усемагутнага.

    Твор святасці з жыцця
    Сёстры прыехалі ў Слонім незадоўга да пачатку ІІ Сусветнай вайны. Абедзве вылучаліся душэўным супакоем і сілай духу. Разам прайшлі крыжовым шляхам 2-юх акупацый: савецкай і нямецкай; перажылі прыніжэнне, беднасць і голад, пазбаўленне даху над галавой і нават свабоды...
 

У Гродне будуць шыць адзенне для інвалідаў

З жыцця Касцёла

3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў
Эксперыментальная калекцыя адаптыўнага адзення “Святаяннік”Не сакрэт, што людзям з фізічнымі, разумовымі, сэнсарнымі або псіхічнымі адхіленнямі на свеце жывецца няпроста. Яны могуць зведваць пэўныя цяжкасці з перамяшчэннем, камунікацыяй. Нават такая звычайная рэч, як выбар адзення, часта становіцца праблемай.
У пошуках камфорту
    – Складана падабраць для сябе камфортнае адзенне. Я ўжо не кажу пра яго эстэтычны выгляд, – распавядае Аксана Якуцэвіч, якая на працягу 13-ці гадоў перамяшчаецца на інваліднай калясцы. – Штаны ззаду задзіраюцца, пінжак скоўвае рухі. А спартыўным адзеннем абмяжоўвацца на штодзень не хочацца: усе без выключэння прагнем выглядаць прыгожа. Належу да прыгожай паловы чалавецтва і таму таксама хачу апранацца прывабна. Крытэрый гэты стаіць, канешне, не на першым месцы, але і не на апошнім.
 

Дзелячыся – здабываем

З жыцця Касцёла

Місійная дзейнасць – гэта заўсёды сустрэча з новымі людзьмі, з іх радасцямі і праблемаміКожны год у II Нядзелю Адвэнту ва ўсіх парафіях у Польшчы збіраюцца ахвяраванні на праекты, якімі займаецца Таварыства дапамогі Касцёлу на Усходзе. У ліку тых, хто можа разлічваць на дапамогу, знаходзіцца і Касцёл Беларусі.
    Пра вышэйзгаданую дабрачынную дзейнасць і дапамогу сёння распавядае кс. Лешэк Крыжа TChr, дырэктар Таварыства дапамогі Касцёлу на Усходзе.
– Кс. Лешэк, паўсюдна вядома, што заўсёды ёсць над чым папрацаваць і што ўдасканаліць у “сваім садзе”. Аднак апрача пытанняў, якія трэба вырашыць у лакальным Касцёле, палякі працягваюць дапаможную далонь суседзям.
    – Трэба прызнацца, палякі ахвотна дзеляцца з бліжнімі, любяць дапамагаць. І асаблівымі адрасатамі гэтай дапамогі з’яўляюцца краіны, размешчаныя за нашай усходняй мяжой. Маю на ўвазе Беларусь, Літву, Расію, Казахстан і многія іншыя. Напэўна, гэта адбываецца па гістарычных, сямейных прычынах, але, думаю, і з чыста чалавечай і хрысціянскай салідарнасці. Тым больш, мы таксама былі краінай, якой дапамагалі, і пра гэта забывацца нельга.
 

Старонка 34 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.