ГРОДНА
Серада,
17 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

З даверам і апекай

З жыцця Касцёла

Разважанні да Сусветнага дня хворых
Хвароба – складаны досвед у жыцці кожнага чалавека. Як мы будзем ставіцца да блізкай асобы, калі яна заняможа? Ці будзем цярплівыя да яе слабасцей? Дзе возьмем узор належнага стасунку? Як будзе паводзіць сябе сам чалавек, даведаўшыся пра цяжкі дыягназ? Шмат у чым рэакцыя вызначаецца яго тэмпераментам: халерык адрэагуе больш эмацыйна, флегматык – стрымана, а меланхолік паддасца трывозе. Аднак, на шчасце, чалавек – гэта не толькі біяфізіка.
Вера як суцяшэнне ў хваробе
    “Часцей за ўсё першай рэакцыяй на дыягназ, які прадугледжвае доўгае, а то і пажыццёвае лячэнне, з’яўляецца пачуццё несправядлівасці – «За што?». Гэта натуральная рэакцыя, але цікава тое, што адбываецца далей: людзі няверуючыя, якія спадзяюцца толькі на сябе, хутка губляюць сілы і ўпэўненасць. Разам з імі сыходзіць жаданне змагацца, узнікае злосць на самога сябе і людзей навокал. Чалавека запаўняе пачуццё адчаю і бессэнсоўнасці, што прыводзяць да маркоты”, – адзначае на падставе ўласных назіранняў псіхолаг Ларыса Воўкава, якая працуе ў Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы. Жанчына заўважае, што веруючы чалавек рэагуе на крытычную сітуацыю інакш.
 

Думкi пра СДМ ад кс. Антонiя Грэмзы

З жыцця Касцёла

Пасля ХХХІV Сусветных дзён моладзі ў Панаме дэлегацыя з Беларусі, якая прадстаўляла нашу краіну на гэтай сустрэчы, мела час на асэнсаванне і маленькі адпачынак, а таксама на знаёмства з маляўнічай панамскай зямлёй. Кс. канонік Антоній Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, дзеліцца сваімі думкамі, якія нарадзіліся пасля інтэнсіўных падзей 2-тыднёвага форуму маладых.
Такiя сустрэчы неабходны
    Першая думка, якая нараджаецца ў сэрцы, сігналізуе аб тым, што такія сустрэчы вельмі патрэбны моладзі.
    Калі сучаснае грамадства імкнецца да інтэграцыі, то гэтыя імкненні маюць больш віртуальны характар. Глабалізацыя і адначасова адкінутасць з ізаляцыяй не даюць чалавеку доступу да іншага чалавека. Папа Францішак вельмі часта звяртаў увагу на пагрозу ізаляцыі веруючай асобы ў адносінах да Бога і бліжняга. Пан заўсёды пасылае нас да іншых з жыццёвай місіяй, каб дапамагчы пераадолець сучасную ізаляцыю.
 

Міфы пра манаства

З жыцця Касцёла

konsekraУ свята Ахвяравання Пана, 2 лютага, у Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. У гэты час мы звяртаем асаблівую ўвагу на сведкаў прысутнасці Бога ў свеце – на манаскіх сясцёр і братоў, а таксама асоб, якія абралі індывідуальнае кансэкраванае жыццё па-за кляштарам.
На жаль, сёння часта можна пачуць меркаванне, што Касцёл перажывае крызіс пакліканняў. Можам назіраць, што грамадскае ўспрыманне манаства з цягам часу нарадзіла пэўныя стэрэатыпы.
    Магчыма, гэта з’яўляецца адной з прычын таго, чаму вернікам, якія адчулі прагненне прысвяціць сябе Богу, часам не стае адвагі зрабіць гэты крок.
    Разбіраюцца ў здагадках і аспрэчваюць іх кансэкраваныя асобы, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
 

Служыць Божай праўдзе пра чалавека і свет

З жыцця Касцёла

salezy24 студзеня журналісты, што называюць сябе католікамі, адзначаюць сваё прафесійнае свята, паколькі ў літургіі Касцёла ўспамінаем св. Францішка Сальскага – заступніка каталіцкай прэсы. З гэтай нагоды варта ўзгадаць, якім чынам прадстаўнікі хрысціянскіх СМІ шляхам абмену духоўных дабротаў паміж членамі Касцёла садзейнічаюць умацаванню яго адзінства, адкуль чэрпаюць натхненне і чаму хочуць абвяшчаць Евангелле ўсяму свету.
 

На шляху да еднасці

З жыцця Касцёла

Хутка ў свеце распачнецца Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян. Яго дэвізам стануць словы: “Імкніся да справядлівасці” (Дрг 16, 20).
Цыклічнае свята экуменізму з больш за стогадовай гісторыяй мае важнае значэнне таксама для вызнаўцаў Хрыста з Беларусі. Чаму мы павінны маліцца аб тым, каб стаць адной аўчарняй, над якой чувае адзін Пастыр? Якія экуменічныя мерапрыемствы Касцёла існуюць на Гродзеншчыне? На гэтыя і іншыя пытанні ў сённяшнім нумары “Слова Жыцця” адказвае кс. канонік Уладзімір Гуляй, старшыня сінадальнай камісіі па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу.
 

Старонка 32 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  168

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.