ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Вястунка Божай міласэрнасці

З жыцця Касцёла

У першую нядзелю пасля Вялікадня ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца свята Божай Міласэрнасці. Папа Ян Павел ІІ абвясціў яго 30 красавіка 2000 года, у дзень кананізацыі с. Фаўстыны Кавальскай, апосталкі Божай міласэрнасці. Яе галоўнай задачай было перадаць свету напамін біблейскай праўды пра бясконцую любоў Бога да кожнага чалавека. Адной з форм ушанавання гэтай праўды з’яўляецца абраз з надпісам “Езу, давяраю Табе”. Менавіта з ім звязана адметная гісторыя, якая падарыла нам сваю апосталку міласэрнасці Госпада.
 

Міласэрная любоў – неад’емная частка Касцёла

З жыцця Касцёла

У ІІІ Нядзелю Вялікага посту ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень “Карытас”.
    Гэта добрая нагода, каб падтрымаць дабрачыннае таварыства і ўзгадаць, наколькі важна быць добрым і міласэрным у сучасным свеце.
Чаму сапраўдны хрысціянін павінен праяўляць любоў да бліжняга?
    Ці не бракуе ахвотных, каб працягнуць руку дапамогі людзям, якія па розных прычынах апынуліся на ўзбочыне жыцця: адкінутыя, нікому не патрэбныя? На гэтыя і іншыя пытанні ў сённяшнім нумары “Слова Жыцця” адказвае кс. бп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі.
 

Папа Францішак – пакліканы, каб нас весці

З жыцця Касцёла

13 сакавіка – 6-ая гадавіна пантыфікату папы Францішка
Рашучасць у рэфармаванні Касцёла, важныя экуменічныя жэсты і чарговыя навінкі, багаты план абвешчаных і рыхтуемых паездак – вось вобраз пантыфікату Святога Айца Францішка. Чым ён адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў? На якія важныя падзеі яго паслугі варта звярнуць увагу?
Сапраўдны рэкардсмен
    Папа Францішак – першы Святы Айцец у гісторыі, які паходзіць з Паўднёвага паўшар’я, з Амерыкі, а таксама першы з па-за межаў Еўропы за апошнія 1300 гадоў. На пасадзе св. Пятра ён з’яўляецца таксама першым айцом езуітам і першым, хто абраў імя Францішак.
 

“Сакральная спадчына Панямоння”

З жыцця Касцёла

Панямонне – унікальні рэгіён, дзе на працягу многіх стагоддзяў цесна суіснавалі розныя народы, веравызнанні, культуры, якія пакінулі пасля сябе шматлікія матэрыяльныя помнікі. Творы мастацтва, якія дайшлі да нашых дзён, захоўваюцца ў музеях і рэлігійных установах Беларусі. Некаторыя з іх былі прадэманстраваны ў Сенатарскай зале Новага замка ў рамках выставы “Сакральная спадчына Панямоння”. Гэта ўнікальны збор культавых рэчаў, які прадстаўляе хрысціянскія канфесіі нашага краю. Частку экспазіцыі склалі экспанаты, гісторыя якіх звязана з дзейнасцю сясцёр брыгітак у Гродне. Прапануем пазнаёміцца з найбольш цікавымі з іх.
Апостальскі рад
    “Хрыстос, Марыя і 12 апосталаў”
    Калі манахіні прыходзілі на службу ў касцёл, то займалі месца на хорах. Парапет хораў касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі быў упрыгожаны апостальскім радам. Калі выставіць усе іконы адну за другой, атрымлівалася палатно каля 8-мі метраў у даўжыню. Гэтыя абразы размяжоўвалі манахінь і людзей, якія знаходзіліся знізу. У цэнтры палатна – Езус і Панна Марыя, а па баках – 12 апосталаў. Цікава, што вучні Хрыста адлюстраваны з тымі сімваламі, ад якіх загінулі.
 

Адкрыць даручаную мiсiю i палюбiць яе

З жыцця Касцёла

27 студзеня ў Панаме завяршыліся XXXIV Сусветныя дні моладзі.
    У іх прынялі ўдзел 100 тысяч католікаў са 156-ці краін, у тым ліку з Беларусі. Маладыя людзі вярнуліся з далёкага краю ў свае дамы з распаленымі сведчаннем веры сэрцамі і ўпэўненасцю, што СДМ прынясуць добры плён у іх сем’ях, асароддзях і парафіях. Якія падзеі пакінулі ў іх памяці глыбокі след? Якія словы і жэсты ўзрушылі іх сэрцы?
    Падчас СДМ у Панаме папа Францішак адрасаваў да моладзі шмат важных слоў. І ўвечары, калі мы збіраліся разам, кожны дзяліўся тым, што яму найбольш запомнілася. Мяне вельмі ўразілі словы пра тое, што наша маладосць – гэта не ўчора, не заўтра, а сёння. Папа звяртаў на гэта сваю ўвагу і раней, але сэнс гэтага выказвання стаў цалкам для мяне зразумелым менавіта ў Панаме.
 

Старонка 31 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.