ГРОДНА
Субота,
29 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Моцныя ў сакраманце сужэнства

З жыцця Касцёла

Падчас сёлетніх урачыстасцей у Дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях каля сотні сужэнстваў нанова склалі прысягу жыць у любові, вернасці і сумленнасці да самай смерці. Ініцыятарам аднаўлення сужэнскіх абяцанняў выступіў кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі. Нагодай для гэтага стала жаданне падкрэсліць у Год сям’і, які перажываем у Касцёле ў Беларусі, важнасць заступніцтва Маці Божай.
Разам у штодзённасці, разам у вечнасці
    Ва ўрачыстай цырымоніі, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, сярод іншых удзельнічала сям’я Мікалаевых – Валерый і Вольга. Перад абрадам сужэнцы разам з дочкамі Ленай, Палінай і Ганнай далі публічнае сведчанне веры. “Гэтае сведчанне з’яўляецца галоўным знакам прысутнасці Марыі ў нашым жыцці, – адзначае спадарыня Вольга. – На пачатку свайго духоўнага шляху я ўвогуле не разумела культу Маці Божай. Памятаю, як прасіла Бога дапамагчы ставіцца да Марыі так, як хоча Ён.
 

ТОП-10 каталіцкіх жамчужын Гродзеншчыны

З жыцця Касцёла

Лета – спрыяльны час для адпачынку. Для адных ён асацыіруецца ў першую чаргу з паездкай на мора, для другіх – з падарожжамі па гарадах і мястэчках. Многія нашы суайчыннікі ўжо даўно выбіраюць родную старонку ў якасці альтэрнатывы замежным курортам. І ў гэтым няма нічога дзіўнага: маем прыгожыя краявіды, багатую гісторыю. Наведваючы каталіцкія святыні, можам узбагаціць сваё бачанне адносна нашай самабытнай архітэктуры. Прапануем гід па месцах, якія сапраўды варта наведаць. Летні час з’яўляецца для гэтага добрай нагодай.
 

Цуд у Любчы! Ажыўляючы веру, уваскрашаючы гісторыю

З жыцця Касцёла

Новапабудаваны храм стаў першай за апошнія некалькі соцень гадоў каталіцкай святыняй у ЛюбчыНевялічкі гарадскі пасёлак Любча, што пад Навагрудкам, які не налічвае нават 1500 жыхароў і мае ў 10 разоў менш католікаў, здаўна хавае ў сабе велізарную хрысціянскую каштоўнасць. Менавіта адсюль пачала распаўсюджвацца вера ў Езуса на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Тут быў пабудаваны першы каталіцкі храм і заснавана першае лацінскае біскупства на нашых землях.
Ад хаты да храма
    Парафіяльная супольнасць з’явілася ў Любчы ў XIII стагоддзі. Вакол яшчэ панавала язычніцтва, а вызнаўцы Хрыста ўжо збіраліся на набажэнствы ў касцёле, які ўзвышаўся леваруч ад Любчанскага замка. Дарэчы, там быў каранаваны Міндоўг – першы вялікі князь літоўскі. Палац захаваўся дагэтуль, а святыня адышла ў нябыт – была спалена падчас Трынаццацігадовай вайны (1654–1667 гг.).
    З тых часоў у любчанскай каталіцкай супольнасці распачаўся складаны перыяд блуканняў, які, можна сказаць, завяршыўся толькі 30 чэрвеня бягучага года.
 

Божае Цела, укрытае ў алтарах

З жыцця Касцёла

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста – адно з галоўных каталіцкіх свят. І хоць кансэкрацыя суправаджае вернікаў з самага пачатку хрысціянства, спатрэбілася шмат часу, каб Касцёл стаў асаблівым чынам ушаноўваць вялікую таямніцу веры.
Гучнае сведчанне веры
    Непасрэднай прычынай устанаўлення ўрачыстасці Божага Цела сталі аб’яўленні ў ХІІІ стагоддзі бл. Юліяне, настаяцельніцы кляштара сясцёр аўгустынак пад Льежам (Бельгія). Бласлаўлёная неаднаразова мела бачанне месячнага дыску з чорнай плямай. Гэта было інтэрпрэтавана як знак адсутнасці ў літургічным календары дня, прысвечанага ўшанаванню Найсвяцейшага Сакраманту.
    Пасля аб’яўленняў у 1246 годзе мясцовы біскуп устанавіў свята Божага Цела для дыяцэзіі ў Льежы. З цягам часу яно пачало набіраць папулярнасць, і ў 1264 годзе папа Урбан IV устанавіў свята Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле.
 

Весці вернікаў дарогай веры

З жыцця Касцёла

Маладыя вернікі парафіі складаюць  кс. Вітольду юбілейныя віншаванні 35 гадоў таму кс. прэлат Вітольд Лазавіцкі прыняў святарскія пасвячэнні і быў пасланы ў Божы вінаграднік, каб супрацоўнічаць з Богам у найпрыгажэйшай і найважнейшай справе, якой з’яўляецца збаўленне душ. З моманту, калі Хрыстос учыніў яго рыбаком людскіх сэрцаў, і да сёння святар выконвае даручанае яму заданне: дзеліцца Добрай Навінай і засейвае Божае слова з верай, што яно прынясе сторазовы плён.
Сям’я як школа веры
    Шаноўны юбіляр паходзіць з Гродна. Выхоўваўся разам з 2-ма сваімі сёстрамі – Луцыяй і Марыяй – у польскай каталіцкай сям’і Яна і Яніны Лазавіцкіх.
    Распавядаючы пра сваё дзяцінства, кс. Вітольд узгадвае супольна праведзены з членамі сям’і час: гэта была радасць ад быцця разам, пасілак за адным сталом, спакойная размова, супольная малітва, перажыванне рэлігійных падзей.
 

Старонка 29 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  186

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.