ГРОДНА
Субота,
29 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Усведамляючы атрыманую ласку

З жыцця Касцёла

З першых дзён жыцця Касцёл дае кожнаму магчымасць праз сакрамант хросту стаць членам яго супольнасці. Карыстаючыся гэтым правам, бацькі нясуць немаўлят у святыні. Разам з тым, здараюцца выпадкі, калі чалавек па незалежных ад яго абставінах прымае хрост будучы ўжо дарослай асабой. Такім чынам, у адрозненні ад нованароджанага ён цалкам усведамляе, што адбываецца падчас хрышчэння, і можа захаваць у памяці перажыванні гэтага ўзнёслага моманту – “афіцыйнага” прыйсця Хрыста ў яго сэрца. Пра шлях да рашэння пахрысціцца, уражанні падчас прыняцця хросту і тое, як сакрамант паўплываў на далейшае жыццё, распавядае новы член вялікай сям’і Касцёла Станіслаў Дзянісаў.
Бог дзейнічае знянацку
    Сакрамант хросту я прыняў, маючы амаль 30 гадоў. Як вядома, Хрыстос у гэтым узросце ўжо актыўна прапаведаваў, а я толькі даведаўся пра Яго існаванне. Гледзячы з перспектывы часу, разумею, што з’яўленне ў маім жыцці Езуса – гэта не вынік чарады здарэнняў, але цалкам Божая воля.
 

Бог мяне любіць!

З жыцця Касцёла

Мы стаім на парозе свят Божага Нараджэння. Гэтая ўзнёслая ўрачыстасць прыгадвае пра бязмежную любоў Стварыцеля да людзей. Для нашага збаўлення Ён паслаў на зямлю свайго Адзінароднага Сына, дазволіў Яму нарадзіцца ва ўбогай стайні, а пасля прыняць смерць на крыжы. Ці ўсведамляем гэтую Ісціну? Ці ўсведамляем, што Бог любіць нас, нягледзячы на недасканаласць і падзенні? Чым для нас з’яўляецца Яго любоў? Ці здольны заўважыць яе ў штодзённым жыцці?
Кл. Віталій:
    У маім разуменні любоў Бога з’яўляецца абсалютнай любоўю. Яна не падобная на любоў чалавека, на любоў гэтага свету. Любоў Пана вечная і дасканалая, як агонь, які ніколі не пагасне. Крыніца бязмежнай любові знаходзіцца ў самім Богу, з’яўляецца Яго сутнасцю. Ніхто не здольны спыніць яе ці перамагчы. Гэта яна перамагае ўсё: пыху, падман, здраду, грэх... Адчуваю Божую любоў штодзённа. Прачынаюся раніцай і разумею, што Пан дае мне гэты дзень для таго, каб вучыўся любіць Яго яшчэ мацней. Любоў Пана дапамагае пераадольваць усякія нягоды, духоўныя праблемы, фізічныя цярпенні. Дзякуючы ёй гляджу на любое выпрабаванне трохі інакш: Езус паміраў на крыжы з любоўю, таму я таксама стараюся ўсё прымаць з любоўю.
 

Дар для ўсяго Касцёла

З жыцця Касцёла

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне аднаму дыякану і дыяканскае пасвячэнне 5-ці семінарыстам. Урачыстасць адбылася ў катэдральнай базіліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Чым для новых працаўнікоў Божай нівы з’яўляецца момант пасвячэнняў?
    У чым яны бачаць сваю місію? Хто з’яўляецца для іх прыкладам святарскага жыцця?
 

Марыя – мацярынскае аблічча міласэрнасці

З жыцця Касцёла

“Вітай, Панна, нястомнай пашанай усіх людзей”, – спяваюць вернікі да Маці Міласэрнасці ў санктуарыі ў Вострай Браме (Літва). На працягу многіх стагоддзяў і да сёння сюды прыбываюць тлумы пілігрымаў з усяго свету, каб падзякаваць Маці Божай за атрыманыя ласкі.
    Удзячнасць вернікаў сімвалізуюць тысячы таблічак, гаржэтаў, каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў капліцы.
Копіі цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай можна знайсці ў многіх дамах, жыхары якіх ахвотна даручаюць апецы Марыі свае справы: як узнёслыя, так і штодзённыя.
    Адной з такіх адданых шанавальніц міласэрнага позірку Нябеснай Маці з’яўляецца Крысціна Жулега, якая на працягу многіх гадоў клопаты, беды і радасці ахвяруе “Той, якая ўсё разумее”.
    Сёння на старонках “Слова Жыцця” жанчына распавядае сваю жыццёвую гісторыю.
 

З Богам у сэрцы, з музыкай праз жыццё

З жыцця Касцёла

Мар’ян Скрамблевіч з Адэльска з дзяцінства быў звязаны з музыкай: упершыню зайграў на вяселлі ў 12-гадовым узросце, больш за 30 гадоў кіраваў хорам ды аркестрам гродзенскага аўтапарка і ўжо на працягу 20-ці гадоў сам стварае музычныя інструменты.
Незвычайны чалавек
    Музычны шлях спадара Мар’яна пачаўся ў святыні. Падлеткам ён прыходзіў у мясцовы касцёл, дзе напампоўваў паветра ў мяхі аргана. “Нас, такіх памагатых, у арганіста чалавек 10 было. Матор для вялізнага духавога інструмента ў той час яшчэ не вынайшлі, і мы падмянялі адзін аднаго падчас св. Імшы, па чарзе прыводзячы арган у рух”, – узгадвае мужчына.
    Сёння духавыя інструменты спадар Мар’ян майструе самастойна. У яго калекцыі дзесяткі дуд і дудачак, рагоў і ражкоў, жалеек і акарын. “У дзяцінстве да касцёла бегалі разам з сябрам Тадзікам (сённяшні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – заўв. аўт.), што жыў па суседстве. Дык нядаўна ён, як убачыў мой асартымент музычных інструментаў, адразу загаманіў ад здзіўлення: «І гэта ўсё тваё?! Ты калі столькі ўсяго нарабіў?», – распавядае з усмешкай музыка.
 

Старонка 27 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  186

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.