ГРОДНА
Субота,
29 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Усвядоміць веліч асобы вялікага Папы

З жыцця Касцёла

Падчас працы над фігурай Яна Паўла ІІШэсць гадоў таму, 27 красавіка 2014 года, у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася важная падзея: была асвечана фігура св. Яна Паўла ІІ. Скульптуру ўсталявалі, каб ушанаваць памяць Папы, каб яна, як напамін пра абранніка Божага Провіду, была для вернікаў заклікам да спасціжэння і захавання яго вучэння.
Кс. канонік Ян Кучынскі, пробашч катэдры, узгадвае, што ідэя ўвекавечання асобы св. Яна Паўла ІІ у скульптуры ўзнікла задоўга да таго моманту, калі Пантыфік быў далучаны да ліку святых. Гродзенскія католікі спрабавалі раней рэалізаваць падобную ініцыятыву – паставіць помнік Святому Айцу каля аднаго з касцёлаў у горадзе над Нёманам, але не атрымалі на гэта дазвол з боку мясцовых улад.
    “Калі мы даведаліся, што папа Ян Павел ІІ будзе кананізаваны, вырашылі паставіць яго фігуру ў касцёле, – распавядае кс. Ян. – Хацелася, каб людзі памяталі пра святога чалавека, які так шмат зрабіў для Касцёла на Гродзеншчыне, каб маліліся праз яго заступніцтва, бо рабіў вялікія справы пры жыцці. Напэўна, як святы будзе рабіць яшчэ большыя – выпрошваць у Бога патрэбныя ласкі для вернікаў, каб яны маглі пазнаць веліч Усявышняга”.
 

Радасць бескарыслівага служэння

З жыцця Касцёла

У апошні час валанцёрскі рух набірае абароты. Гэта звязана з тым,  што яго сталі актыўна прапагандаваць, а таксама папулярызаваць рознага роду добраахвотніцкую дзейнасць11 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень хворых. Гэта асаблівая нагода, каб узмацніць салідарнасць з тымі, хто пакутуе і чакае дапамогі, а таксама каб прыгадаць дзейнасць людзей, якія сталі міласэрнымі самаранінамі для бліжніх.
Аб тым, чаму час, праведзены з хворым, – святы час, у чым сутнасць валанцёрства і як можна падтрымаць церпячых, разважаем разам з с. Аляксандрай Арэшка з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
 

Св. Ян Павел ІІ блізкі кожнаму з нас

З жыцця Касцёла

Падчас урачыстага асвячэння таблічакУ вёсцы Макараўцы, размешчанай на паўночны захад ад Вялікай Бераставіцы, ёсць шмат дамоў, пазначаных на фасадзе крыжом, а галоўная вуліца носіць імя св. Яна Паўла ІІ. Гэта красамоўны выраз пашаны і вялікай любові да Святога Айца. Мясцовыя вернікі падкрэсліваюць, што шмат чым абавязаны гэтаму вялікаму чалавеку, і цешацца, таму што сталі сведкамі часу, калі Папа паляк, любімы ўсім светам пры жыцці і пасля смерці, кіраваў Апостальскай Сталіцай.
Жадаючы гаварыць аб узнікненні вуліцы Яна Паўла ІІ у Макараўцах, мусім звярнуцца да гісторыі гэтай мясцовасці. Калісьці тут была маленькая вёска пры двары Уснар. Паступова паўстаў касцёл, таму парафію называлі уснарскай. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў будынку двара арганізавалі школу, пазней – амбулаторыю. З часам, калі за ім перасталі сачыць, быў разрабаваны і знішчаны. А Макараўцы разбудоўваліся…
 

Адчыніце дзверы Хрысту

З жыцця Касцёла

Згодна з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, новы пастырскі год у нашай краіне прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ. Такім чынам будзем ушаноўваць юбілей 100-годдзя нараджэння Вялікага Папы, які прыйшоў у свет 18 мая 1920 года ў польскіх Вадавіцах, а таксама знаёміцца бліжэй з яго вучэннем і багатай духоўнай спадчынай, якую пасля сябе пакінуў.
Папскі год пройдзе пад дэвізам “Адчыніце дзверы Хрысту”. Гэтыя словы св. Ян Павел ІІ прамовіў 22 кастрычніка 1978 года падчас св. Імшы на распачацце сваёй амаль 27-гадовай дзейнасці на Святым Прастоле. Што тычыцца значэння пантыфікату папы Яна Паўла II для нашай краіны, то менавіта ён паспрыяў адраджэнню касцёльных структур у Беларусі. З асобай Святога Айца звязана эпахальная падзея: 25 ліпеня 1989 года папа Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча Апостальскім адміністратарам для католікаў у Беларусі, а восенню таго ж года ўдзяліў яму біскупскую сакру ў базіліцы св. Пятра ў Рыме (Італія). Таксама Пантыфік прызначыў першага ў гісторыі нашай краіны кардынала Казіміра Свёнтка.
 

Гродзенская дыяцэзія з пашанай да св. Яна Паўла ІІ

З жыцця Касцёла

У 2012 годзе ў Смаргоні паўстала новая парфія, якой быў нададзены тытул св. Яна Паўла ІІ. Яна стала першай у Беларусі, заснаванай пад такім тытулам. У 2017 годзе ў мікрараёне Пагараны ў Гродне атрымала дзяржаўную рэгістрацыю другая па ліку ў Гродзенскай дыяцэзіі парафія св. Яна Паўла ІІ. Такім чынам было вырашана выказаць удзячнасць Богу за слыннага паляка, якога вельмі шануюць і любяць на тутэйшых землях.
 

Старонка 26 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  186

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.