ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Дыяцэзія развіталася з найстарэйшым святаром у Беларусі

З жыцця Касцёла

Смерць чалавека заўсёды з’яўляецца вялікім ударам для блізкага акружэння. Калі памірае святар, у жалобу пагружаецца ўся парафіяльная сям’я, для якой ён быў сапраўдным бацькам.
26 чэрвеня адышоў у вечнасць кс. прэлат Юзаф Трубовіч. Шлях яго жыцця доўжыўся амаль 95 гадоў, з якіх 64 ён правёў у святарстве. За гэты час кс. Юзаф стаў духоўным правадніком для шматлікіх вернікаў Гродна. Яго ведалі многія пакаленні людзей: адных хрысціў, іншым дапамагаў пры заключэнні сакраментальнага сужэнскага саюзу, а яшчэ для кагосьці быў пастаянным спаведнікам...
 

Маці Божая, сустракай!

З жыцця Касцёла

Кожны з пілігрымаў вырушыў у дарогу з уласнымі інтэнцыямі. Пілігрымка была для іх нагодай для рахунку сумлення і абдумвання таго, што цешыць і непакоіцьСёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях адбываліся ў незвычайных абставінах: не было чуваць радаснага спеву і малітвы супольнага шэсця паломнікаў. Аднак, нягледзячы на складанасці, выкліканыя пандэміяй, некаторыя пілігрымы прыбылі на штогадовы фэст у індывідуальным парадку. Дзякуючы іх рашучасці і адвазе санктуарый ажыў. Вернікі прасякнуліся надзеяй, што хутка ўсё вернецца на свае месцы.
Я належу да той катэгорыі людзей, для якіх год без пілігрымкі можна лічыць пражытым дарма. Як толькі стала вядома, што з-за каранавіруса пілігрымкі адмяняюцца, я вельмі засмуцілася. Але потым с. Марлена прапанавала паехаць да Маці Божай на веласіпедах. Шчыра кажучы, спачатку я вагалася, бо веласіпед – абсалютна не мой сродак перамяшчэння, тым больш, што я зусім нядаўна навучылася на ім ездзіць. Але жаданне пілігрымаваць было настолькі моцным, што перамагло мой страх, і я пагадзілася. Да нас далучылася таксама с. Вікторыя і яшчэ 2 свецкія асобы.
 

Памолішся – і адразу палёгка на душы

З жыцця Касцёла

Раз на год у лясным гушчары каля вёскі Дубок, што ў Астравецкім раёне, раздаюцца гукі акардэона, пад якія льецца набожны рэлігійный спеў каля дзвюх соцень вернікаў.
    Такім чынам распачынаецца фэст у гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі (або Балеснай), пад імем якой сярод векавых дубоў узвышаецца капліца.

   Малітва з нетраў Зямлі
    “Лясная” святыня была пабудавана ў 1929 годзе мясцовымі вернікамі пад кіраўніцтвам кс. Рамуальда Дроніча, пробашча парафіі ў Жодзішках (да яе капліца належыць і дагэтуль). Тутэйшы люд, які заўсёды меў моцны культ Багародзіцы (да Першай сусветнай вайны ў мястэчку дзейнічаў касцёл Маці Божай Балеснай), абраў месца для будучай капліцы ў лясным масіве на кургане, недалёка ад ракі Віліі, каб схаваць святыню ад магчымых напасцяў і самім мець гарантаваны прытулак для супольнай малітвы.
    “На ўрачыстасці асвячэння капліцы сабралася каля 6-ці тысяч чалавек, – распавядае кс. Павел Калеснік, які служыць у жодзішскім касцёле на працягу апошніх амаль 20-ці гадоў. – Гэта і зразумела.
    У той час вёскі былі больш заселеныя, парафіі шматлюдныя. Сёння тая ж вёска Дубок налічвае ўсяго 3 хаты”.
 

Быць прыладай у руках Бога

З жыцця Касцёла

50 год святарстваМы не часта сустракаем на сваім шляху людзей з вялікім сэрцам, адданасцю і пакорай. Павінна вельмі пашанцаваць, каб паглядзець такой асобе ў вочы, каб, сустрэўшыся з ёю, спазнаць аўтэнтычнасць гэтых цнотаў і каштоўнасцей.
    Многія вернікі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне асабіста знаёмы з а. Юзафам Гензам CSsR – чалавекам самаадданага служэння, выпраменьваючым радасць, адкрытым для іншых. Святар прываблівае пачуццём супакою, разважнасці, мудрасці.
Шлях да святарства
    Паважаны юбіляр паходзіць з Тарноўскай дыяцэзіі (Польшча). Нарадзіўся недалёка ад Тухава, дзе знаходзяцца марыйны санктуарый і духоўная семінарыя айцоў рэдэмптарыстаў.
    Хлопец выхоўваўся ў шматдзетнай сям’і. Акрамя яго, бацькі гадавалі яшчэ трох сыноў і пяць дачок. Маці пераважна займалася домам і гаспадаркай, а бацька быў пекарам.
 

Як не згубіць моладзь у Касцёле?

З жыцця Касцёла

Арцём ТкачукБольшасць касцёльнай моладзі пасля школы “адвальваецца”, знікае. Важна, каб у ваколіцах трыццаткі, пасля спробы цяжкасцей рэальных жыццёвых расчараванняў, маладыя людзі ведалі дарогу дадому, маглі вярнуцца. Якім жа павінен быць Касцёл-дом?
Святыня не будынак
    Маёй генерацыі моладзі з Ліды-Фары пашанцавала на душпастыраў. Касцёл-будынак, сакраманты – гэта было заўсёды вельмі важным. Але мы раслі ў супольнасці! Лічылася нармальным заскочыць да сясцёр пасля школы на гарбату, падзяліцца, што закахаўся, пазычыць грошай, рыхтаваць дэкарацыі да ночы…
    Толькі з гадамі разумееш, што ў нас была сям’я. Мы былі рэальна патрэбныя нашым сёстрам і святарам – не для галачкі ў справаздачах. На падсвядомым узроўні закладвалася, што Касцёл – гэта людзі, гэта супольнасць. На такім фоне святыня-цэнтрычны Касцёл выглядаў сухім і непрывабным.
 

Старонка 21 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.