Чаму трэба спавядацца перад ксяндзом?
кс. Ян Раманоўскі
20 ліпеня 2012
|
![romanowski](/images/stories/general/romanowski.png)
Сакрамант пакаяння ўстанавіў Пан Езус, калі скіраваў да сваіх апосталаў такія словы: “Ідзіце і адпускайце грахі, каму адпусціце, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца” (Ян 20, 23). У іх мы ўжо бачым перадачу ўлады адпушчэння грахоў, якую Хрыстос удзяліў сваім апосталам. Гэта менавіта яны сталі пасярэднікамі ў сакраманце пакаяння паміж чалавекам і Богам, які прабачае. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што гавораць дакументы Касцёла аб сакраманце споведзі. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла тлумачыць: “Пакаянне, як і ўсе сакраманты, з’яўляецца літургічнай справай. †