Ці з’яўляецца грахом безбілетны праезд у гарадскім транспарце?
кс. Ян Раманоўскі
27 снежня 2012
|
![](/images/stories/general/romanowski.png)
Што датычыць пазіцыі каталіцкага Касцёла, то ён афіцыйна на гэтую тэму не выказаўся і не выдаў ніякай дэкларацыі ці пастановы. Але трэба сказаць, што для веруючага чалавека, хрысціяніна, такія паводзіны грэшныя. Чаму? Перш за ўсё, таму што ў гэтай сітуацыі гаворка ідзе пра падман і крадзеж. У першую чаргу, я падманваю і абкрадаю вадзіцеля, паколькі карыстаюся яго паслугамі. А гэтая сітуацыя падобна да такой, калі я, напрыклад, прыйшоў у рэстаран, наеўся і не заплаціў. †