Што такое сепарацыя?
а. Пётр Фраштэнга
24 лютага 2013
|
![](/images/stories/n368/frosztega.jpg)
Сепарацыя з’яўляецца разарваннем або ўстрыманнем ад супольнага жыцця абодвух сужэнцаў з далейшым трываннем заключанага імі сужэнства. Інакш кажучы, сепарацыя вызваляе ад абавязкаў супольнага пражывання і выканання сужэнскага абавязку, але сужэнскі саюз надалей захоўваецца.
Калі і па якіх прычынах можна вызначыць сепарацыю? Гэта рэгулююць каноны 1152-1153 ККП. Калі казаць пра прычыны, то сярод іх можна назваць наступныя: чужаложства, небяспека для жыцця або здароўя душы ці цела ад аднаго з сужэнцаў, невыкананне асноўных сужэнскіх абавязкаў. Хто ў такім выпадку можа ў Касцёле сцвердзіць сепарацыю? Па-першае, дыяцэзіяльны біскуп, па-другое, біскупскі суд, і па-трэцяе, самі сужэнцы, калі для гэтага існуе сур’ёзная прычына. †