Як доўга дзеці павінны хадзіць на катэхезу?
кс. Павел Салабуда
31 жніўня 2014
|
![](/images/stories/general/solobuda3.png)
Ва ўсіх парафіях нашай дыяцэзіі пры парафіяльных супольнасцях праводзіцца катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых. У катэхізацыі прымаюць удзел святары, манаскія сёстры і свецкія асобы. Сёння, на маю думку, кожны жадаючы мае доступ да катэхезы, створаны ўсе ўмовы, каб дзеці і маладыя людзі пазнавалі Бога на занятках рэлігіі.
Калі казаць аб дзецях, яны павінны, перш за ўсё, быць добра падрыхтаванымі да першага прыняцця сакрамантаў пакаяння і Эўхарыстыі, а пасля іх прыняцця “далей праз катэхетычную фармацыю больш падрабязна і глыбока навучацца” (кан 777, §3). †