Што Касцёл кажа пра Меджугор’е?
кс. Кірыл Бардонаў
20 верасня 2015
|
![](/images/stories/general/bordanow.png)
Афіцыйная пазіцыя Касцёла адносна аб’яўленняў у Меджугор’і была прадстаўлена Канферэнцыяй Біскупаў Югаславіі ў 1991 годзе і пацверджана Кангрэгацыяй Веравучэння. У дэкларацыі 1991 года (“Дэкларацыя з Задара”) сказана, што звышнатуральны характар таго, што адбываецца ў Меджугор’і, не пацверджаны.
З гэтага вынікае, што адначасова нельга і выключыць звышнатуральны характар гэтай з’явы, таму што ў такім выпадку была б ужыта фармулёўка “пацверджаны незвышнатуральны характар”. Знакаміты тэолаг Кардынал Шонбарн падкрэсліў, што Касцёл не можа даць канчатковую ацэнку гэтай з’яве, пакуль яна трывае (інтэрв’ю 01.11.2004 года для “Tagespost”). †