Як арганізаваць шлюб пары з розных гарадоў?
Кс. Андрэй Лішко
29 лістапада 2015
|
![Кс. Андрэй Лішко Кс. Андрэй Лішко](/images/stories/n433/liszko.jpg)
Вельмі добра і варта пахвалы тое, што Вы сумленна ставіцеся да тэмы перадшлюбнай падрыхтоўкі. Падчас падрыхтоўчых сустрэч Вы напэўна адкрыеце нешта новае для сябе (напр.: праўды і асновы хрысціянскай, каталіцкай веры, традыцыю і літургію сакраманту сужэнства, пазіцыю і погляды каталіцкага Касцёла ў некаторых справах, якія датычацца сексуальнай этыкі і г.д.). Без сумненняў, не будзе зноў вынайдзена кола. †