ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

У пагоні за Небам

Слова рэдактара

Нумар 19 (312), 31 кастрычніка 2010 Тоны паперы і мільёны кампьютарных старонак змяшчаюць увагі наконт Неба, людской душы, вечнага шчасця. І ўсё гэта нягледзячы на тое, што ступень азнаямлення кожнага з нас з адвечнымі Божымі справамі з’яўляецца невялікай. Мы як людзі, якія вераць у Бога, пастаянна гонімся за Небам, але ўвесь час адчуваем, што знаходзімся яшчэ далёка. Давайце паспрабуем разам зразумець гэтую таямніцу: як можна даследаваць пачуццё Неба ў нас, якія жывуць тут, на зямлі.
    Я люблю назіраць за вернікамі і часта пасля выхаду з касцёла чую ад іх, што было, як у Небе. Але ж “ані вока не бачыла, ані вуха не чула“, а калі так, то пра якое Неба ідзе размова? Даўно хрысціяне задумваюцца, як выглядае Неба. Святы Анзэльм, манах і прымас Англіі, які жыў у XI ст, уяўляў сабе Неба такім спосабам. У кожнага з нас ёсць штосьці, што ён любіць найбольш рабіць, што прыносіць радасць, або памятае падзеі, якія садзейнічалі таму, што ён адчуў сябе шчаслівым. У Небе Бог памножыць гэты досвед аб вечнасці. Шчасце не пакіне нас ніколі. Цяпер яно – мімалётнае, а ў Небе будзе працягвацца вечна. Святы Анзэльм гаварыў таксама, што там будуць іншыя людзі, якіх мы будзем узбагачаць нашым шчасцем. Існуе таксама мноства іншых канцэпцый адносна Неба, але ўсе яны маюць штосьці цудоўнае: у такім Небе хочацца жыць.
   

Духоўнасць з’яўляецца нашай будучыняй

Слова рэдактара

Нумар 18 (311), 17 кастрычніка 2010 Чаму менавіта аб духоўнасці? Часта ў нашым штодзённым жыцці сярод клопатаў і мноства абавязкаў, не адзін раз мы становімся, як укопаныя, уражаныя жабраком на вуліцы, бяздомным, тым, хто пасылае пракляцці, - хоць гэта, на жаль, не вельмі ўжо здзіўляе. Здараецца, мы наракаем на моладзь, што яна з’яўляецца “бездухоўнай”, або на тэлебачанне, што яно паказвае “бездухоўныя” фільмы. Прызыў да духоўнасці – хочам ці не хочам – мы чуем кожны дзень у касцёле. З амбоны пастаянна гавораць нам, што мы можам быць святымі, што нашыя часы патрабуюць адухоўленых людзей. Шкада толькі, што часта забываем пра тое, што менавіта гэтае нашае рэлігійнае жыццё з’яўляецца адным з найважнейшых заданняў усёй супольнасці вернікаў у Касцёле.
    Аднак калі задумаемся, пра што тут ідзе размова і што трэба рабіць, каб стаць адухоўленым, то не адзін раз бываем захоплены знянацку. Чуючы ў касцёле пра ўсе патрабаванні і пра тое, якімі мы павінны быць, нават мы, вернікі, спачатку адчуваем унутранае супраціўленне: я з’яўляюся звыклым чалавекам, гэта ёсць не для мяне! А што ж ужо гаварыць пра тых, хто знаходзіцца здалёк ад Касцёла?
   

Адважныя ў веры

Слова рэдактара

Нумар 16 (309), 19 верасня 2010 Мне пры­па­мінаюцца словы цяперашняга Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Марціна Відовіча, які будучы ўпершыню ў Гродне, так звярнуўся да вернікаў нашай дыяцэзіі: “Адвагі! Адвагі, браты і сёстры!” Варта задумацца над тым, як мы разумеем заклік пасланца Папы. Ці народ, які жыве ў Беларусі, адважны? Многія псіхолагі сцвярджаюць, для таго, каб быць адважным, спачатку трэба адчуць страх. І дадаюць, што трэба гэты страх “пасмакаваць”, трэба з ім памучыцца. Напэўна, кожны з нас здзіўляецца тым людзям, хто, ахвяроўваючы сваё жыццё, ратуе іншых, напр. пажарных ці ўрачоў, таму што кожны з іх пераадолеў свой страх у імя пэўнай вартасці. Аналагічныя прыклады можна памнажаць, але, на жаль,можна памнажаць таксама і іншыя прыклады. Хтосьці астаўляе без дапамогі чалавека на вуліцы або - без апекі безабароннае дзіця, старэйшыя людзі выкідваюцца на абочыну грамадскага жыцця і г.д. Украдваецца таксама іншая спакуса: мы пачынаем памылкова прыпісваць адвагу тым, хто бяздумна ездзіць аўтамабілем ці скача з пятага паверха.
    Аднак давайце задумаемся над рэлігійным жыццём. Чым жа ёсць рэлігійная адвага? Як можна сёння ўявіць сабе адважнага хрысціяніна? Ці мы адважны ў вызнаванні сваёй веры? Пачуццё страху, як паказвае гісторыя нашага народу, не чужародна нам.
   

Душпастырства журналістаў, працаўнікоў радыё, тэлебачання і інтэрнэту

Слова рэдактара

Нумар 15 (308), 5 верасня 2010 Я хачу з радасцю паведаміць, што са згоды біскупа Аляксандра ў нашай дыяцэзіі паўстае новае ДУШПАСТЫРСТВА. З 3 кастрычніка 2010 г. пачне сваю дзейнасць душпастырства журналістаў, працаўнікоў радыё, тэлебачання і інтэрнэту. Падчас сустрэчаў кожнага з нас чакае несамавітая супольнасць веры, малітвы, радасці і адпачынку. Гэта будзе час паглыбленай катэхезы і журналісцкай школы. Новыя магчымасці журналістыкі, роздум над журналісцкай этыкай, агульныя выезды і пілігрымкі абудзяць матывацыю душпастырства гродзенскага Касцёла. Мы разам будзем разважаць над тым, як найлепш зрабіць так, каб Евангелле з дапамогай сучасных мас-медыяў было абвешчана ўсім. Заступнікам нашага душпастырства будзе Божы слуга Ян Павел II, якога часта называлі “Папам мас-медыяў”, які заўжды называў журналістаў сваімі сябрамі. Разам будзем задумвацца над айцоўскім завяшчаннем Папы, які ў сваіх павучаннях часта гаварыў пра ідэалы, этычныя прынцыпы журналістаў і шматразова даваў канкрэтныя ўказанні для іх рэалізацыі.
   

Старонка 69 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.