ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Быць хрысціянінам – значыць адчуць смак Касцёла

Слова рэдактара

Нумар 4 (320), 20 лютага 2011 На пытанне: “Што ты ведаеш пра касцёл?” – часцей за ўсё падаюць звесткі, якія датычаць жыцця духоўных. Напрыклад, многіх парафіян цікавіць прыватнае жыццё пробашча ці іншы бок яго жыцця. Аднак мы не памятаем пра тое, што Касцёл – гэта не толькі ксёндз-пробашч ці вікарый, а перш за ўсё – кожны з нас. Усе разам мы з’яўляемся пілігрымуючым Касцёлам. Папа Бэнэдыкт XVI у размове з Петэрам Зеевальдам нагадвае пра Касцёл, які св. Павел апісвае як “жывы арганізм, у якім усе ўздзейнічаюць адзін на аднаго, у якім усе аб’яднаны Хрыстом”. Я думаю, што такая еднасць, пра якую гаворыць Апостал Народаў, а ўспамінае Папа, з’яўляецца для нас, вернікаў, магчымасцю зрабіць тыя выбары, што даюць шчасце. Мы ж кожны раз становімся перад неабходнасцю выбару і заўсёды прагнем, каб гэтае наша рашэнне было як мага лепшым. Гэтым Шчасцем з’яўляецца сам Хрыстос, прысутны ў пілігрымуючым Касцёле.
   

Напрасткі да Бога, або Евангелле

Слова рэдактара

Нумар 3 (319), 6 лютага 2011 Большасць з нас часам можа пахваліцца, што некаторыя фрагменты Евангелля ведае на памяць, або столькі разоў чула нешта ў касцёле, што ўжо даўно ведае, пра што ідзе гаворка. Ці на самай справе мы ведаем вучэнне Хрыста ці тут украдваецца спакуса павярхоўнасці? Такім чынам, нараджаецца памылковае мысленне: чым часцей я хаджу ў касцёл, тым хутчэй пачынаю меркаваць, што гэтае вучэнне – ужо не для мяне. У гэтым месцы я не заклікаю Вас не хадзіць у касцёл, толькі заахвочваю да таго, каб не толькі слухаць, але і выконваць тое, што мы там чуем. Паколькі той фрагмент Евангелля, які мы чуем ці чытаем, прызначаны перш за ўсё для нас, для тых, хто прыйшоў сустрэцца з Богам. Цераз Евангелле Хрыстус запрашае чалавека да супрацоўніцтва ў перадачы Аб’яўлення. Сваёй нявернасцю, на жаль, мы часта прыцямняем містэрыю Хрыста, таму што наш лад жыцця не дазваляе нам і іншым убачыць гэтую таямніцу. Недастаткова слухаць Божае Слова, трэба яго выконваць, жыць Евангеллем. Кожнага з нас абавязваюць прадпісанні закону, вернікаў – таксама наказы і забароны, якія вынікаюць з іх веры. Для таго, хто мае ў сэрцы вялікую тугу па небе, Евангелле становіцца ключом для сустрэчы з Богам. Вера ў Евангелле робіць наша жыццё сапраўдным. Кожны з нас становіцца Касцёлам, а Касцёл – гэта не ўласныя ідэі, а Евангелле.
   

Рэцэпт цуду або эфект неба

Слова рэдактара

Нумар 2 (318), 23 студзеня 2011 Колькі ёсць людзей, столькі ёсць розных просьбаў да Бога. Просьбы, якія выплываюць з нашых сэрцаў, нашыя клопаты, маленні і падзякі сведчаць пра тое, якім вялікім жаданнем у сэрцы чалавека з’яўляецца кантакт з Богам. Цікава, калі б правялі даследаванні на тэму самых папулярных просьбаў да Бога, то якая з іх была б на першым месцы? Я лічу, што просьба тыпу “я хачу змяніцца” апынулася б сярод дзесяці самых папулярных. І гэта натуральна, таму што чалавек заўжды жадаў і хоча быць лепшым і марыць аб тым, каб у ім адбылася перамена. У гэтым няма нічога злога. Аднак нашыя мары часта сутыкаюцца аб сцяну сумнення і адмовы: “Не здолею. Але ж гэта так цяжка, так патрабуе карпатлівай працы, што толькі цуд уратуе мяне”. А таму – рэцэпт цуду…
    Так як спартсмен шмат трэніруецца для дасягнення добрых вынікаў, так і ў духоўным жыцці, каб адчуць перамены, трэба шмат практыкавацца. Якія ж гэтыя духоўныя практыкаванні? Іх ёсць вельмі шмат і ў кожны перыяд нашага жыцця Касцёл гатовы дапамагчы нам. У Адвэнце – Рараты, у посце - Крыжовы шлях, у маі – літанія і шмат іншых практык, так важных перш за ўсё для нас. Ад нас патрэбна толькі добрая воля, як і мабілізацыя. Я думаю, што найгоршае становішча з нашай матывацыяй. Мы часта жадаем, каб у гэтую хвіліну ўсё неба абрынулася на нас і найлепш, каб без нашага ўдзелу.
   

Некалькі слоў аб малітве

Слова рэдактара

Нумар 1 (317), 9 студзеня 2011 Мужчыны вельмі часта баяцца прызнацца ў тым, што некаторыя малітвы, якія гучаць у касцёле, невядомы ім, а жанчыны не адчуваюць сябе спакойнымі, калі ў святыні не прачытаюць паловы свайго малітоўніка. Мужчыны баяцца падысці да канфесіянала, а жанчына можа падчас споведзі спытаць у ксяндза, чаму ён задае такое невялікае пакаянне. Мужчына сцвярджае, што жанчыны спецыяльна выдумваюць праблемы, каб падзяліцца імі з Богам, а жанчыны наракаюць на мужчын, што яны не могуць у касцёле даўжэй памаліцца, а перад уваходам у яго пытаюцца ў жонак: “Ці доўга прадоўжыцца св. Імша ў касцёле?” Якая ж ёсць малітва сучаснага чалавека
    Варта напомніць фрагмент з Евангелля, калі вучні просяць Езуса, каб навучыў іх малітве. “Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў” (Лк 11, 1). Апостал просіць Збавіцеля навучыць маліцца, не аб тым, каб навучыў рабіць цуды ці валодаць уладай. Апосталы просяць аб тым, што раней яны бачылі. Яны былі сведкамі цудоўных хвілін малітвы свайго Настаўніка.
   

Старонка 67 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.