ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Хрысціяне з цвёрдымі маральнымі прынцыпамі

Слова рэдактара

15-331_byУ сённяшні нялёгкі час нам так неабходны тыя, хто абвяшчае Хрыста ўсім сваім жыццём; тыя, хто менавіта ў Евангеллі знаходзіць свой шлях. І такія ёсць.
   Здаецца, што жыццё ўкаранёнага ў рэлі­гіі чалавека занад­та разнастайнае. Таму я паспрабую прадставіць тут хаця б некалькі думак, якія вынікаюць з майго рэлігійнага досведу падчас сёлетняга адпачынку.
   ...Хтосьці вельмі любіць пірожныя, але хоча пахудзець, таму ставіцца да іх як да свайго найгоршага ворага. Кагосьці цікавіць, якія пачуцці ўзнікаюць падчас скокаў з парашутам, аднак ён не выносіць лятаць самалётам. Хтосьці мае свайго куміра, якога вельмі любіць, але адначасова раздражняецца, калі той робіць нешта недарэчнае. Хтосьці любіць свайго бацьку, але часта не тэлефануе яму на працягу некалькіх тыдняў, таму што баіцца пачуць папрокі тыпу: “Чаму ты...”. Хтосьці любіць свайго шэфа, але цярпець не можа, калі той пачынае хваліцца ці чытаць маралі. Хтосьці гаворыць, што з’яўляецца вернікам, аднак вельмі часта вядзе сябе так, як бы зусім ім не быў. Хтосьці гаворыць, што любіць Бога, але не спяшаецца жыць паводле Яго запаведзей...
   Давайце задумаемся над гэтым.
   

Духоўны адпачынак

Слова рэдактара

15-331_by Для многіх з нас канікулы з’яўляюцца перш за ўсё часам адпачынку. Аднак часта можна пачуць з амбоны словы пробашча, які напамінае вернікам аб тым, каб і падчас адпачынку яны не забывалі пра Бога, пра малітву, пра нядзельную Эўхарыстыю, дадаючы ў канцы, што ад Бога няма ані канікул, ані водпускаў.
   З іншага боку, часта паўжартам сцвярджаецца, што пасля Божага Цела ў касцёле няма святара або што пасля Божага Цела працы ў касцёле няшмат. Пэўная доля праўды ў гэтым ёсць. Ужо за намі велікодны перыяд, Спасланне Святога Духа, Божае Цела і пілігрымкі ў Тракелі. Папа, па традыцыі, у ліпені выязджае на адпачынак са спякотнага Рыму ва ўтульны Кастэль Гандольфо. Адны любяць адпачываць, а іншыя скардзяцца, што не маюць на гэта ані часу, ані фінансаў. Аднак мы, на жаль, не заўсёды звязваем нашу працу ці адпачынак з Богам. Чаму так адбываецца?
   За мяжой усё больш вядомымі і папулярнымі становяцца т.зв. духоўныя адпачынкі. Пры розных манаскіх супольнасцях паўстае шмат цэнтраў, дзе можна ў цішыні і спакоі адпачыць некалькі дзён. Адпачывальнік мае доступ у капліцу, у супакоі і цішыні можа набрацца сіл. Папулярнасцю карыстаюцца таксама пілігрымкі ў розныя святыя месцы. Гэта значыць, што людзей ужо менш цікавяць пяцізорачныя гатэлі, а хутчэй – адасобленае зацішнае месца.
   

Беларусь веруючая

Слова рэдактара

14-330_by У кожную нядзелю мы задумваемся, а якой гадзіне пойдзем у касцёл, і з гэтага пачынаем свой ранішні рытуал выхаду ў парафіяльную святыню. Некаторыя з нас маюць спецыяльна падрыхтаваную для касцёла вопратку або сваё любімае месца ў святыні; часам ужо перад выхадам туды мы ведаем, пра што будзе сённяшняе казанне.
   Я задумваюся: чаму некаторыя маюць зусім іншы сцэнарый выхаднога дня? Чаму адбываецца так, што часта замест таго, каб пайсці ў касцёл, мы накіроўваемся на рынак, а пасля абеду запаўняем дзень усім, чым толькі можна, толькі не тым, каб пайсці ў святыню? Ці варта прысвячаць сваё жыццё таму, што не мае сэнсу і будучыні і нерэальна? Давайце задумаемся на хвіліну над святасцю нашага краю, кожнага з нас. Ці наша Беларусь памятае пра духоўныя каштоўнасці, якія моцна ўкараніліся на нашай зямлі? Ці наш край жыве паводле іх? Ці задумваецца над годнай чалавека будучыняй? Падчас урачыстасці ў Будславе ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў між іншым, што Беларусь павінна быць краем, напоўненым Святым Духам. “Белая Русь – значыць чыстая”, – тлумачыў мітрапаліт.
   

Аб перайманні Хрыста

Слова рэдактара

13-329_by Ці пераймаць азначае крочыць з усмешкай на твары і з гітарай у руках у пілігрымцы? Або трымаць харугві ў працэсіі? А можа, гэта недахоп сіл для жыцця ці адчуванне, што ўжо ўсяго досыць? Гэта праўда, што сапраўдны вучань мае на ўсё гэта права. Аднак праўда таксама і тое, што сапраўдны вучань, які пераймае свайго Майстра, стараецца заўсёды кіраваць сваім хрысціянскім крэда. І робіць ён гэта, нягледзячы на розныя нялёгкія хвіліны і негатыўны жыццёвы вопыт.
   Сучасны чалавек, а асабліва малады, часта сцвярджае, што ён павінен быць незалежным, арыгінальным і заўсёды заставацца самім сабой. А перайманне кагосьці зрабіла б яго несапраўдным, вяло б да прыстасавальніцтва і залежнасці. Але калі лепш прыгледзецца да жыцця чалавека, можна заўважыць, што тыя самыя маладыя людзі часта слепа пераймаюць спевакоў і спартсменаў, а дзяўчаты спаборнічаюць у перайманні моды.
   Значыць, праблема заключаецца ў чымсьці іншым. Пераймаць некага ў знешніх дробязях лёгка, а вось пераймаць у працы над характарам, у прысвячэнні сябе іншым – намнога цяжэй. Такое самаўдасканаленне, імкненне да святасці можна параўнаць з узыходжаннем на гару, з пераадольваннем сілы прыцяжэння. Кожны, хто хадзіў па высокіх гарах, ведае, як гэта цяжка, як нялёгка бывае дайсці да мэты.
   

Старонка 64 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.