ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Бляск вечнасці ў нашых сэрцах

Слова рэдактара

20-336_by Ужо цяпер мы – людзі нябеснай будучыні, людзі надзеі, Добрай Навіны. Атмасфера могілак дазваляе нам духоўна суцішыцца. Тады ў нас ёсць шанс пачуць тыя важныя словы, якія заўсёды ціхія.
   “Памаліцеся, калі ласка, за нашага памерлага”, “Вечны адпачынак...”, “Трэба купіць лампадкі і даць на выпамінкі”. Ці знаёма нам гэта? Знаёма. Тады чаму ж мы жывём так, як быццам бы вечнасць не існуе? Некаторыя з нас, вернікаў, лічаць, што з’яўляюцца больш рэлігійнымі, чым іншыя людзі, якія нас акружаюць. Гэта т.зв. “эфект трэцяй асобы”. Гэтая трэцяя асоба, да якой мы сябе параўноўваем, менш практыкуючая, а да таго ж, заблытаная ў сваім жыцці. У рэшце рэшт, мы заслугоўваем называцца маральнымі ці веруючымі, калі большасць людзей горшая за нас у гэтых адносінах. Менавіта такімі мы становімся ў нашай сучаснай рэальнасці, якую, між іншым, мы самі сабе ствараем. На пэўным этапе свайго жыцця мы задаём сабе пытанне: “Якое маё месца пры Богу?”. Усвядоміць тое, дзе знаходзіцца сапраўднае святло, і зразумець, дзе бездань паміж цемрай і святлом, – сёння такія жаданні становяцца рэдкасцю.
   

Сапраўдная блізкасць з Богам

Слова рэдактара

19-335_byЛюдзі без адукацыі і знакамітыя наву­коўцы, тыя, хто кожны дзень кленчыць у касцёльнай лаўцы, і тыя, хто ходзіць у касцёл толькі два разы на год... Усе мы грашым.
   Што рабіць? Адказ можа быць імгненны: не грашыць. Але ў жыцці ўсё інакш. Сёння чалавеку не дастаткова катэхетычнага выказвання на тэму пакаяння і навяртання. Калі мы расказваем пра сваё жыццё, нам часта цяжка паверыць, што мы можам саграшыць. У дзяцінстве мы баяліся прызнацца бацькам, што зрабілі нешта дрэннае, мы ўтойвалі гэта ці хлусілі. Так жа і ў нашых адносінах з Богам. Незалежна ад таго, у якім мы ўзросце і якую маем адукацыю, мы баімся прызнацца ў выкананым граху. Калі мы чуем, як дзіця гаворыць, што грэх аддаляе нас ад Бога, мы не разумеем гэтых слоў або не ўспрымаем іх усур’ёз. Калі мы грашым, наша сэрца б’ецца як ашалелае, хочацца знікнуць з паверхні зямлі, аднак, нягледзячы ні на што, нам яшчэ ўдаецца адгаварыць Ружанец і пайсці на святую Імшу, зразумела, не прыступаючы да св. Камуніі. Шчыра кажучы, такія паводзіны толькі робяць нас пасмешышчам. Запрашаючы Бога ў сваё жыццё, мы павінны падрыхтаваць Яму належнае памяшканне.
   

Напрамак: Бог

Слова рэдактара

18-334_byШто такое па­чуццё сэнсу? Чаму мы яго губляем і якім чынам знаходзім? Ці шчаслівыя мы? Ці сапраўды нам прадвызначана, што мы павінны быць шчаслівымі? Ці жыццё не праходзіць міма нас?
   Можа падацца, што пісаць пра пачуццё сэнсу – гэта невыканальная задача. Па-першае, гэта справа сур’ёзная, а па-другое – цяжкая для зразумення. Аднак менавіта каталіцкія СМІ павінны пра гэта пісаць і памятаць. У сённяшнім дастаткова складаным свеце мы шмат увагі засяроджваем на не так важных для нас рэчах, якія не абавязкова даюць пачуццё сэнсу. Як жа нам знаёма пачуццё, калі пасля цэлага дня, прысвечанага вырашэнню сваіх спраў, застаўшыся на некалькі хвілін у адзіноце, мы адчуваем пустату і бессэнсоўнасць. Мы павінны неяк з гэтым парадзіць. Жыццё, якое засноўваецца толькі на тым, каб праіснаваць, павінна быць закрыта і засяроджана толькі на сабе. Трэба пераступіць праз сябе. Што гэта значыць? Безумоўна, кожны з нас перакананы, што з’яўляецца часткай якогасьці большага цэлага, у якім кожны мае сваё месца. На працягу жыцця тое, што становіцца для нас сэнсам, эвалюцыянуе і змяняецца. На пэўным этапе для многіх гэта выхаванне дзяцей, кар’ера, вера ці дасягненне жаданай мэты. Выбіраючы пэўны шлях, мы ўжо ніколі не даведаемся, што было б, калі б мы пайшлі ў іншым напрамку.
   

Духоўны компас у кожным з нас

Слова рэдактара

17-333_byЯкі зрабіць выбар? У якім накірунку пайсці? Што зрабіць, каб у складанай сітуацыі застацца чалавекам? Чаго Бог хоча ад мяне ў кожны канкрэтны момант? Якія Ён мае планы адносна мяне?..
   Мы штодзённа чуем разнастайныя навіны з розных бакоў свету. Так вось, кожнаму з Вас, дарагія Чытачы, я хачу перадаць надзвычайную навіну і данесці праўду аб тым, што чалавек – гэта Божае стварэнне, стварэнне з добрым сэрцам. Няпраўда, што чалавек – гэта бестыя, як нам даволі часта спрабуюць даказаць тэлебачанне і іншыя сродкі масавай інфармацыі. Праўда ў тым, што як Божае стварэнне з добрым сэрцам мы не хочам забіваць, красці ці ашукваць і ахвотна спяшаемся з дапамогай, калі здараецца нейкае няшчасце. Праўда ў тым, што, нягледзячы на нашы слабасці і недахопы, мы ўсё роўна з’яўляемся істотамі з добрымі сэрцамі. Чаму?
   Калі мы робім які-небудзь выбар, мы павінны памятаць словы натхнёнага Аўтара, які ў Кнізе Быцця гаварыў нам так: “А Бог бачыў, што ўсё тое, што Ён стварыў, было вельмі добрым” (Быц 1, 31).
   

Старонка 63 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.