ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Знайсці Слова

Слова рэдактара

24-340 Няхай гэтыя хвіліны сустрэчы з Нованароджаным прынясуць Вам шмат шчасця і супакою. Няхай Хрыстос бласлаўляе кожнага з Вас!

   Мы чакаем Божага Нараджэння на працягу цэлага года. Задоўга да першай зоркі мы плануем сямейныя сустрэчы, думаем пра падарункі пад ёлку і пра розныя іншыя справы, звязаныя са святамі. Мы ад усяго сэрца прагнем, каб гэтыя святы былі “дасканалымі” і скончыліся шчасліва. Урэшце ў касцёле мы чуем словы Евангелля: “Слова стала целам і пасялілася паміж намі” (Ян 1, 14). Назіраючы за сённяшнім чалавекам, хочацца спытацца ў сябе і ў іншых: ці гэтае Слова жыве паміж намі цяпер? Як Яго знайсці?
   Давайце паспрабуем у гэтым святочным шуме, сярод мноства абавязкаў задумацца над гэтым пошукам. Замест таго, каб засяродзіцца на яслях, у якіх на свет прыходзіць Божае Дзіцятка, мы засяроджваемся на розных другарадных, менш важных для нас і нашых блізкіх рэчах. Святочныя візіты часцей за ўсё сканцэнтраваны толькі вакол стала, а многія людзі, змучаныя святамі, заракаюцца, што больш ніколі не будуць прыкладаць столькі намаганняў. Аднак, праходзіць час, і зноў надыходзіць перыяд падрыхтоўкі і чакання.
   

Верыць па-беларуску, а жыць па-еўрапейску?

Слова рэдактара

23-339_by Мадэль жыцця веруючага чалавека павінна карэкціравацца Касцёлам. Тады чалавек будзе ўсведамляць, што ён не з’яўляецца самадастатковым і не можа самастойна акрэсліваць, што добра, а што дрэнна.

   Не так даўно я быў сведкам адной падзеі, якая з аднаго боку мяне вельмі развесяліла, а з іншага – прымусіла задумацца.
   Адзін святар сустрэў свайго парафіяніна, які прывітаў свайго душпастыра словам: “Здравствуйте”. Святар затрымаўся і прыгадаў маладому чалавеку, што вучыў яго на катэхезе, як трэба вітацца па-каталіцку. А хлопец адказаў не задумваючыся: “Але мы ж не ў касцёле”.
   Я лічу, што сваімі паво­дзінамі гэты малады чалавек прыгадаў тое, што цяпер адбываецца ў большай частцы Еўропы. Людзі спрабуюць замкнуць Бога толькі ў касцёле. Асабістае жыццё чалавека становіцца толькі ягонай уласнасцю, а не Божай ці блізкіх або знаёмых. Назіраючы за жыццём такіх людзей, закрадваецца спакуса далучыць іх да групы тых асоб, якія жывуць так, быццам іх месца тут, на зямлі, быццам яны ніколі адсюль не адыдуць. Для большасці з нас знакі самога Бога малазначныя, а часта ўвогуле непрыкметныя. Мы занадта занятыя штодзённымі праблемамі і проста сабой. Мы стараемся рабіць усё, каб наша жыццё было бесклапотным.
   

Касцёл без адвэнту – гэта абсурд!

Слова рэдактара

22-338_by Не падлягае сумненню, што чалавеку для жыцця патрэбна прастора, шум лесу і спеў птушак. Але для таго, каб набрацца сіл на далейшы шлях, чалавеку перш за ўсё неабходны Адвэнт.
   Давайце паспрабуем зламаць акасцянелы фармалізм і ўсе культурныя залежнасці, якія “падпіхваюць” чалавека да жыцця без Адвэнту. Рознага тыпу жыццёвыя маніфестацыі, якія паказваюць сённяшняму свету, што жыццё можа набыць сэнс без чакання Бога, становяцца абсурдам. Не падлягае сумненню, што чалавеку для жыцця патрэбна прастора, шум лесу і спеў птушак. Але для таго, каб набрацца сіл на далейшы шлях, чалавеку перш за ўсё неабходны Адвэнт. Добра падрыхтаваны да сустрэчы з Хрыстом хрысціянін становіцца падобным да анёла, які праслаўляе свайго Стварыцеля.
   Адвэнт павінен пачынацца ў сэрцы. Сэрца, якое становіцца вольным для Езуса, прыносіць плён спаткання з Богам. Перыяд змянення людскога сэрца не можа доўжыцца толькі чатыры тыдні. Веруючы чалавек здольны чакаць прыходу свайго Стварыцеля на працягу ўсяго свайго жыццёвага пілігрымавання. Адвэнт дапамагае кожнаму з нас не губ-ляць рэлігійнага вымярэння свайго жыцця і выконваемай працы. Адвэнт узбагачае нашу штодзённасць.
   

Перадай дабро далей

Слова рэдактара

21-337_by Аднойчы падчас адной з катэхез група моладзі разам з катэхеткай разважалі над тым, што трэба зрабіць, каб гэты свет быў лепшы. Усе без выключэння хацелі б жыць у лепшым свеце. На пытанне, як жа зрабіць яго лепшым, погляды раздзяліліся. Адна група маладых людзей была ўпэўнена, што каб свет быў лепшы, трэба дзяліцца дабром. А другая група тлумачыла, што ў сённяшнім свеце часцей дзейнічае правіла “штосьці за штосьці”, гэта значыць, мы супрацоўнічаем тады, калі маем на мэце нашу асабістую карысць ці спадзяванне, што аказаная намі дапамога некалі да нас вернецца.
   Сённяшні чалавек вельмі часта, разлічваючы стратэгію асабістай выгады, губляе не толькі знаёмых і сяброў, але і самога Бога. Такія стратэгіі ці спосабы не павялічаць у нас Божай ласкі, ці інакш – жыццёвай ласкі. У момант прыходу на свет мы атрымалі ад Бога багацці, якімі мы павінны дзяліцца са сваімі бліжнімі.
   

Старонка 62 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.