ГРОДНА
Серада,
17 ліпеня
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Ці сустрэў Ты Бога?

Слова рэдактара

 Некалькі дзён таму мне ў рукі трапіла кніга вядомага атэіста Андрэ Фросара, у якой ён апісвае, як сустрэў Бога. “Бог існуе. Я сустрэў Яго” – назва яго вядомай працы і адначасова вызнанне ўласнага навяртання. Што азначае гэтае сцверджанне? Як можна сустрэць Бога і які гэта Бог? Пра які род досведу ідзе гаворка? Ці здольны мы апісаць сваю сустрэчу з Богам? Я лічу, што гэтыя пытанні патрабуюць неадкладных адказаў. Ці лёгка нам будзе адказаць на іх?
    Сведчанне Андрэ не адзінае. Наадварот, гісторыя Касцёла прапануе нам мноства падобных прыкладаў – ад першых вучняў Хрыста, ад святога Паўла і яго дарогі навяртання ў Дамаск ажно да нашых дзён, праз усіх людзей, якія сустракаюцца з Хрыстом, бо і сёння такіх хапае. Сустрэць Хрыста можна на кожным жыццёвым шляху. Святы Аўгусцін сустрэў Яго пасля прачытання Евангелля і малітвы сваёй маці, святая сястра Фаустына – праз глыбокае сузіранне і сузіральнае жыццё, святы Антоній раздаў усё, што меў, і стаў пустэльнікам... Але ёсць таксама тыя, хто ўсё яшчэ сцвярджае, што Бога няма, што яны Яго не сустрэлі.
   

Добрая катэхеза – гэта навука добрага жыцця

Слова рэдактара

 Распачаўся чарговы навучальны год для дзяцей і моладзі, а таксама чарговы катэхетычны год у нашых касцёлах. Касцёл у Беларусі ўвесь час развіваецца, а таму і справа катэхізацыі не стаіць на месцы. Усё лепшыя і зручнейшыя ўмовы ў нашых катэхетычных класах, усё больш магчымасцей дапасавання гадзін заняткаў для катэхізуемых, а таксама больш рознага тыпу дапаможных матэрыялаў для катэхетаў. Вялікая колькасць свецкіх катэхетаў навучаецца ў катэхетычных інстытутах у Беларусі. А таму ўсё гатова, каб добра распачаць чарговы катэхетычны год. Але гэта яшчэ не ўсё. У гэтыя дні ў нашых касцёлах зачытваюцца лісты ксяндзоў біскупаў, якія заахвочваюць нас прымаць удзел у катэхізацыі: дзяцей і моладзь, дарослых і пажылых людзей, сем’і і розныя спецыялізаваныя групы. І менавіта гэта самае важнае – каб у катэхетычных класах былі мы, нашы дзеці і моладзь, што з’яўляюцца будучыняй Касцёла і краіны, маладыя сем’і і старэйшыя людзі, паколькі пазнаваць Бога можна на працягу ўсяго жыцця, не абмяжоўваючыся толькі пазнаннем асноўных праўд веры.
   

Мой Сябар – Езус

Слова рэдактара

 Многім з нас вядома выказванне: “Пакажы мне сваіх сяброў, і я скажу табе, хто ты”. Мы маем розных сяброў. Часцей за ўсё нас цешыць факт, што іх шмат, што яны могуць нам дапамагчы, калі нам будзе гэта неабходна. Аднак, нават калі іх толькі некалькі, але сапраўдных, мы можам заўсёды сказаць, што мы не адзінокія. Ад паводзін нашых сяброў залежыць многае: нашы радасць і супакой, планы на будучыню і мары, змена паводзін і манеры. Сябар – як скарб, які можа ўзбагаціць нашае жыццё.
    Я вельмі часта чую, асабліва ад маладых людзей, што Езус – іх Сябар. Я адношу гэта таксама да сябе і да кожнага веруючага чалавека, які можа дазволіць сабе такія словы. Але ці разумеем мы, што гэта за сяброўства? Чаго Езус хоча ад нас? Ці здольны мы да такога сяброўства з Езусам? Ці гэта проста словы, якія нічога не значаць? Давайце паспрабуем задумацца над гэтым у сваім сэрцы, бо менавіта яно становіцца платформай сяброўства з Богам.
    Лепш за ўсё на тэму сяброўства з Езусам Вы скажаце самі. Кожны з нас перажывае гэтае сяброўства па-свойму, таму я прывяду некалькі Вашых разважанняў на гэтую тэму.
   

Пан учыніў для нас вялікія рэчы

Слова рэдактара

 Не ведаю, ці згодзіцеся Вы са мной, але мне здаецца, што чалавек, які жыве ў Беларусі, вельмі легкаверны. Вельмі часта нашая вера не мае цвёрдага фундамента. Мы верым ва ўсё, што чуем па радыё і тэлебачанні, нягледзячы на факт, што ўбачанае ці пачутае намі мае не вельмі шмат агульнага з рэчаіснасцю, у якой мы жывём. Мы верым урачу, які – дай Божа – прадстаўляе нам фактычны стан нашага здароўя, а чуючы крытычныя заўвагі настаўніка адносна паводзін нашага дзіцяці, мы прыкладваем усе намаганні да выхавання маладога чалавека. З аднаго боку, легкавернасць нам дапамагае, але з іншага, нам характэрна залішняя вера і давер, што не заўсёды маюць грунтоўныя падставы. А як у духоўным жыцці? Ці верым мы Езусу Хрысту, які сказаў, што Ён – Дарога, Праўда і Жыццё? Ці верым мы Таму, які сказаў, што неба і зямля мінуць, а Яго словы не мінуць? Ці мы, хаця б, верым самому Богу?
    Прыходзячы ў нашыя святыні ў нядзелю, а таксама збіраючыся там з нагоды іншых урачыстасцей, мы паўтараем за выбраным народам і дзякуем Богу за тое, што і сёння Ён робіць для нас усё. Назіраючы за чалавекам, які ідзе ў святыню, можна быць упэўненым, што ён ідзе туды, каб сустрэцца з Хрыстом, перажыць сваё асабістае спатканне з Богам.
   

Старонка 40 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  168

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.