ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Станьма сведкамі вялікіх спраў!

Слова рэдактара

 У маі прырода поўнасцю абуджаецца ад зімовай спячкі. Усё навокал пакрываецца зелянінай. На палях сонечным адценнем расцвітае рапс, на лугах з’яўляюцца дзьмухаўцы. Квітнеюць ландышы, цюльпаны, бэз... Абуджанае ўваскрасеннем Пана жыццё прыносіць радасць усім стварэнням на зямлі.
    Месяц май з незапамятных часоў прысвечаны Маці Божай. Мы бачым кранальнае сведчанне веры і любові людзей, якія збіраюцца не толькі ў касцёлах, але таксама каля прыдарожных капліц і ў дамах, каб спевам праслаўляць Найсвяцейшую Панну Марыю. Гэтае набажэнства з’яўляецца гімнам хвалы ў Яе гонар. У Ларэтанскай літаніі праслаўляем Беззаганную ў разнастайных тытулах, адначасова просячы Яе, каб была для нас найлепшай Маці.
   

Навучымся ж міласэрнасці

Слова рэдактара

 Бог з самага пачатку гісторыі Аб’яўлення прадстаўляецца нам як міласэрны і літасцівы, цярплівы, багаты на любоў і вернасць (параўн.: Быц 34, 6). Ён любіць людзей усёй сваёй сутнасцю, безумоўна і абсалютна дарма. Любіць не таму, што мы захоўваем запаведзі, але таму, што з’яўляецца Айцом; не таму, што стараемся быць святымі, а таму, што Ён святы; не таму, што пазбягаем граху, а таму, што сам без граху.
    Распазнавальным знакам першых хрысціян была менавіта міласэрнасць – кіраванне ў жыцці любоўю, якая паходзіць ад Бога. Сёння яна перастае быць звычайнай штодзённай справай, хутчэй расцэньваецца як вялікі і гераічны ўчынак. Аднак міласэрнасць нельга абмяжоўваць да дабрачыннасці ці ўслужлівасці. Гэта нешта адназначна большае, што заключаецца ў сустрэчы з бядой канкрэтнага чалавека і аказанні яму рэальнай дапамогі. Дзяленне з патрабуючым братам, як напісаў у адным са сваіх пасланняў св. Павел, набліжае нас да сакраманту Любові.
   

Глыбей увойдзем у таямніцу Пасхі

Слова рэдактара

 Пальмовая нядзеля з’яўляецца пачаткам Вялікага тыдня і прадвесцем надыходзячых Велікодных свят. Перад намі выключны час, глыбокае перажыванне якога дазволіць адкрыць сэнс жыцця, адшукаць надзею і веру. Аднак калі не будзем шчыра і з поўнай самааддачай перажываць Вялікі тыдзень, Пасха не стане для нас часам пераходу ад смерці да жыцця. Не здолеем зразумець бязмежную любоў Бога да кожнага чалавека.
    Літургія Вялікага тыдня пэўным чынам складае дарогу. Цяжка добра перажыць падзею, што знаходзіцца ў канцы шляху, калі папярэдне не прыкласці высілкі ў дарозе. Таму Касцёл заахвочвае вернікаў актыўна далучацца да перажывання гэтага часу ў духу веры, адарацыі і любові да Езуса.
   

Пройдзем Крыжовы шлях

Слова рэдактара

 Змяняюцца поры года: зіма саступіла месца вясне. Пасля пачутых у Папяльцовую сераду слоў “Навяртайцеся і верце ў Евангелле” мы таксама стараемся змяняцца ў лепшы бок і годна перажываць Вялікі пост, які для кожнага чалавека павінен стаць “вясной” духоўнага аднаўлення.
   У гэты перыяд цвёрдая глеба нашых сэрцаў павінна быць узрушана, каб з засеяных у ёй зярнят веры і любові ў дзень уваскрасення мог нарадзіцца чаканы плод. Але каб да гэтага дайшло, мы павінны глыбей ахінуцца ў таямніцу Божай любові. Выразней за ўсё яна нам аб’яўляецца ў пакутах нашага Збаўцы. Езус прыняў цярпенне за кожнага чалавека, каб адкрыць яму Неба i вызвалiць ад кары пекла.
    Касцёл дапамагае разважаць Муку Пана праз літургію. Робіць гэта таксама праз вельмі карысныя для душы набажэнствы Крыжовага шляху і Песень жальбы. Яны дакладна апісваюць цярпенні Збаўцы і пабуджаюць нас шкадаваць за грахі і жадаць выправіць сваё жыццё.
   

Старонка 30 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.