Нястанішкі
У XVI ст. падчас пашырэння кальвінскага веравызнання фундушовая маёмасць касцёла была адабрана рэфарматарамі, занядбаная святыня стаяла ў зруйнаваным стане. Толькі ў 1609 г. свірскі плябан кс. Войцех Кульчынскі аднавіў тут каталіцкае жыццё, а адбудаваны ў 1616 г. касцёл залічыў як філіяльны да свірскай парафіі. †