Асцярожна з Ружанцам!
Дарасці да Ружанца
У дзяцінстве кастрычнік для мяне быў месяцам пакут – абавязковая ружанцовая малітва ў касцёле, Ружанец дома. Калені балелі, цела ламала. Трэба было перацярпець, вымучаць, вытрываць гэты час. Які сэнс мела такая малітва? Абсалютна ніякага. Катэхетка тлумачыла, што гэта 50 руж для Марыі. Аднак такое тлумачэнне не палягчала мой крыж. †