ГРОДНА
Серада,
07 жніўня 2024 года |
Лепш спытаць, чым памыляцца...
- Што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да шлюбу, і колькі часу спатрэбіцца?
- Што азначае назва “Вячэра Пана” для акрэслення св. Імшы?
- Як вярнуцца да жыцця ў веры ў Хрыста пасля захаплення эзатэрыкай?
Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
Гэтая назва, якая вы-
карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней | Просім прысылаць пытанні
па адрасу: 230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowozycia@mail.grodno.by ці ў Гасцёўню на старонцы http://www.slowo.grodnensis.by |
На шляху да святасці
Павінны быць адноўлены традыцыі сямейнай вячэры і супольнай малітвы
Сіпозіум на тэму сужэнства і сям’і пад назвай “Не пакіну цябе ажно да смерці” прайшоў 14 снежня ў Мінску. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Аб тым, якія праблемы ўздымаліся на мерапрыемстве і да якіх высноў прыйшлі ўдзельнікі сімпозіума, сёння на старонках “Слова Жыцця”.
У цэнтры Мінска на плошчы Незалежнасці ў Чырвоным касцёле 14 снежня абмяркоўваліся важнейшыя пытанні ролі сям’і ў грамадстве і яе стану ў ХХI стагоддзі. З дакладамі выступілі эксперты з Беларусі, Расіі і Украіны. Быў выяўлены шэраг праблем, якія сведчаць аб сённяшняй дэградацыі інстытута сям’і. Да іх выступоўцы аднеслі сужыццё пар, высокі паказчык разводаў, аборты, сурагатнае мацярынства, унутраныя і знешнія міграцыі як пагроза адзінства сям’і. †
кс. Ян Раманоўскі
01 студзеня 2014
|
З пачаткам Адвэнту людзі пачынаюць планаваць, як будзе выглядаць святкаванне Божага Нараджэння ў іх сям’і. Некаторыя запісваюць на картках, што трэба купіць, іншыя пачынаюць марыць пра тое, што могуць атрымаць у падарунак, яшчэ хтосьці стараецца паклапаціцца пра знешні выгляд свайго дома ці кватэры – усё павінна быць адпаведна падрыхтавана на Святы. З кожным днём усё больш адчуваецца атмасфера надыходзячых Свят, а адначасова і перажыванні наконт таго, што яшчэ трэба зрабіць. Нарэшце здаецца, што ўсё ўжо зроблена і можна пачынаць. Надыходзіць вігілійны вечар, ламанне аплаткай, узаемныя пажаданні, усмешкі на тварах, падарункі, аб якіх ужо даўно марылася, супольныя размовы, св. Імша – Пастэрка, вяртанне дамоў і святкаванне Божага Нараджэння. Дні 25 і 26 снежня, цудоўная атмасфера, сустрэча са знаёмымі, паходы ў госці, смс з віншаваннямі. Бясспрэчна, Божае Нараджэнне – гэта сапраўдная казка. Некалькі дзён застаецца да Новага года, а потым пачнецца звычайнае жыццё, усё як заўсёды, нібы паводле заранёў напісанага плана. Аб радасці, якая перажывалася падчас Божага Нараджэння, ужо амаль ніхто не памятае: кожная казка калі-небудзь заканчваецца. Але як жа павінна быць на самой справе? †
Адвэнт як час чування
Адвэнт – гэта чаканне. Адвэнт – гэта прыход. Чарговы раз мы ўваходзім у гэты асаблівы час. Каго мы чакаем? Хто павінен прыйсці? Гэта Бог нанова хоча ўвайсці ў нашае жыццё. Для таго, каб пераканаць нас, што Ён жыве і дзейнічае. Для таго, каб абвясціць нам сваю хвалу. Для таго, каб аб’явіць сваю моц...
“Чалавека мы пазнаём па яго чаканні: нашу маральную і духоўную «вялікасць» можна мераць тым, чаго мы чакаем, на што спадзяёмся”
-- Бенедыкт XVI
-- Бенедыкт XVI
На рынку старога нямецкага горада Трыр побач стаяць дзве касцёльныя вежы. Ніжэй званіцы на кожнай з іх віднеецца лацінскі надпіс. Першы гучыць: “Чувайце і маліцеся”, а другі заканчвае цытату: “Бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны”. Званы, якія адбіваюць гадзіны, што нястомна праходзяць, нагадваюць нам пра мінучасць жыцця і неабходнасць чування.
Дарагія Чытачы “Слова Жыцця”! ЧУВАННЕ – гэта адна з галоўных тэм перыяду Адвэнту. Прарок Ісая заклікае: “Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце ў стэпе шлях нашаму Богу!”. Апостал Пётр у сваім Пасланні піша, што Дзень Пана прыйдзе, як злодзей, таму трэба заўсёды быць гатовым да Яго прыходу. А Касцёл звяртае нашу ўвагу на постаць Яна Хрысціцеля – таго, хто павінен падрыхтаваць дарогу Пану. Чуванне. Што ж гэта такое? †

МЫ ў Годзе веры
24 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету, якая з’яўляецца ўкаранаваннем літургічнага года, па ўсім свеце былі адпраўлены св. Імшы на заканчэнне Года веры, абвешчанага Бенедыктам XVI у кастрычніку 2012 года.
Год веры быў дадзены кожнаму з нас, каб мы вызнавалі сваю веру, памнажаючы яе вартасць і прыкладаючы ўсе намаганні, каб ператварыць нашыя сэрцы ў “сапраўдны санктуарый чалавека”. Як людзі веруючыя і памятаючыя словы Езуса, які ў прыпавесці пра таленты перасцерагае нас, каб мы не закопвалі іх, мы хацелі прыняць і выкарыстаць гэты асаблівы час, перажыць яго літургічна і духоўна. Аднак многіх з нас чакалі выклікі штодзённага жыцця: трэба было глыбей паглядзець на сябе, штосьці змяніць, каб паглыбіць сваю веру і ўзмацніць сувязі з Богам.
Аб Годзе веры як цудоўным Божым дары расказваюць вернікі Гродзенскай дыяцэзіі.†
Аб Годзе веры як цудоўным Божым дары расказваюць вернікі Гродзенскай дыяцэзіі.†
Год веры ў касцёле і ў маім жыцці
Дзякуем Табе, Ойча наш, за жыццё і за веру...
Зноў вітаю Вас, дарагія Чытачы “Слова Жыцця”.
У кастрычніку мінулага года папа Бенедыкт XVI абвясціў Год веры ў каталіцкім Касцёле. Мы ўжо знаходзімся на яго рубяжы, таму варта было б затрымацца на хвіліну, каб задумацца – што кожны з нас зрабіў, каб далучыцца да гэтага Года веры? Магчыма, некаторыя з нас нават не засяроджваліся над гэтым.
Я лічу, што Бенедыкт XVI, абвяшчаючы Год веры, хацеў не столькі звярнуць нашу ўвагу на тое, што свет сёння страшна “вымыты ад Бога”, колькі заахвоціць нас прыгледзецца да сваёй веры – якая яна? Кожны з нас асабіста ў сваім сэрцы павінен быў заўважыць, што ў ёй добра, за што Богу трэба падзякаваць, але і што з ёй яшчэ не так, што трэба выправіць – як на ўзроўні асабістага кантакту з Богам у малітве і рэлігійных практыках, так і на ўзроўні рэлігійных ведаў. †

Чым з’яўляецца апантанасць і экзарцызм? (2)
Што азначае паняцце “экзарцызм”?
Тэрмін “экзарцызм” (грэч. exorxismos – “клятва”) азначае літургічны абрад, прызначаны для вызвалення чалавека або рэчы з-пад уплыву шатана пры дапамозе сілы, якую Хрыстос перадаў Касцёлу. Экзарцызм змяшчае ў сабе просьбу да Бога аб вызваленні ад дэманічнай моцы або непасрэдны загад, накіраваны да д’ябла (параўн. Мк 1, 25). Пачынаючы з 1983 года ў Касцёле дзейнічае новы Кодэкс кананічнага права, які змяшчае запіс адносна экзарцызмаў (кан. 1172): “§1 Ніхто не можа законна выконваць экзарцызмы над апантаным, не атрымаўшы ад мясцовага ардынарыя выразнага спецыяльнага дазволу на гэта”. “§2 Мясцовы ардынарый можа даць такі дазвол толькі прэзбітэру, які вылучаецца набожнасцю, глыбокімі ведамі, разважлівасцю і праведнасцю жыцця”. Існаванне пасады экзарцыста пацвярджаецца лістом папы Карнэлія да Фабія, біскупа Антыёхіі (251). У старажытныя часы экзарцызат быў адной з чатырох ступеняў пасвячэння. Паводле Касцёльнай энцыклапедыі (1874 г.), абавязкам экзарцыста падчас эўхарыстычнага служэння была падрыхтоўка месца для людзей, якія прыступаюць да св. Камуніі, а таксама падаванне вады падчас св. Імшы. †

Марыя з Вострай Брамы
Кожны з нас з прыемнасцю ўспамінае розныя мілыя падзеі са свайго жыцця, а таксама побыт у месцах, якія некалі меў магчымасць наведаць. Калі хтосьці калісьці ў сваім жыцці быў у Вільні, але не наведаў адно з найважнейшых месцаў у гэтым горадзе, якім з’яўляецца Вострая Брама, ён шмат страціў. Гэта тое месца, якое застаецца ў сэрцы веруючага чалавека назаўжды. Хіба, не ўдасца растлумачыць, чаму так адбываецца, трэба проста паехаць туды і ўбачыць.
Цяжка было б палічыць, колькі людзей розных нацыянальнасцей за апошнія стагоддзі стаялі на каленях перад абразом Маці Божай Вастрабрамскай з рознымі думкамі ў галаве і інтэнцыямі ў сэрцы. На працягу многіх стагоддзяў гэтае месца прываблівае сваёй незвычайнасцю. Так склалася, што Вострая Брама з’яўляецца вельмі важным месцам у гісторыі католікаў трох народаў: польскага, беларускага і літоўскага. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 35 з 62:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 147 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.