ГРОДНА
Серада,
07 жніўня 2024 года |
Лепш спытаць, чым памыляцца...
- Што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да шлюбу, і колькі часу спатрэбіцца?
- Што азначае назва “Вячэра Пана” для акрэслення св. Імшы?
- Як вярнуцца да жыцця ў веры ў Хрыста пасля захаплення эзатэрыкай?
Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
Гэтая назва, якая вы-
карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней | Просім прысылаць пытанні
па адрасу: 230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowozycia@mail.grodno.by ці ў Гасцёўню на старонцы http://www.slowo.grodnensis.by |
На шляху да святасці
Хутка распачнецца перыяд Вялікага посту
5 сакавіка ў Папяльцовую сераду каталіцкі Касцёл распачне літургічны перыяд Вялікага посту, які для кожнага з нас будзе нагодай, каб задумацца над сэнсам і вартасцю хрысціянскага жыцця, часам унутранай адновы і падрыхтоўкай да перажывання вялікай падзеі – Уваскрасення Божага Сына.
Як кожны год, уваходзячы ў перыяд Вялікага посту – час пакаяння, ачышчэння і навяртання – веруючыя людзі будуць старацца максімальна мабілізаваць сябе да ўчынкаў пабожнасці і любові, якія служаць нашаму навяртанню. Касцёл у сваю чаргу будзе заклікаць да малітвы, барацьбы з грахом, пакаяння, а таксама да роздуму над тым, што для нас істотна і важна; ён будзе заклікаць нас пераацаніць уласны стыль жыцця і проста пабыць сам-насам з сабой і з Богам. Адначасова кожны з нас будзе перажываць асабісты “Вялікі пост”, які стане часам змагання з самім сабой, паколькі не так і лёгка з належнай засяроджанасцю і шчырасцю прыступіць да 40-дзённай працы над сабой, каб стаць як мага лепшым і бліжэйшым да Хрыста. †
кс. прэл. Юзаф Трубовіч
28 лютага 2014
|
У сённяшнім грамадстве пануе шкодны адносна псіхічнага развіцця чалавека недахоп. Чалавек не пакінуў сабе часу на чытанне. Гаворка ідзе пра чытанне газет, часопісаў, кніг рэлігійнага зместу. Чалавек паглыбіўся ў тэлевізар, камп’ютар, інтэрнэт. Гледзячы тэлевізар, ён не становіцца мудрэйшым, бо на самой справе, ён жыве чужым розумам. Ён становіцца залежным ад тэлевізара. Ён глядзіць тое, што яму паказваюць, аднак не паглыбляе свайго мыслення. Чытаючы ж, чалавек аналізуе і нават паглыбляе напісанае. У яго з’яўляюцца думкі, якія часам дапаўняюць, а часам аправяргаюць ці пабуджаюць. Па тэлевізары перадаецца тое, што камусьці падабаецца. Інтэрнэт папа Францішак называе Божым дарам. Ён нясе зло нясціпласці толькі цікаўным. †
Пра дзень Маці Божай Грамнічнай
Каталіцкі Касцёл дакладна на саракавы дзень пасля Божага Нараджэння, 2 лютага, адзначае свята Ахвяравання Пана, якое даўней называлі святам Ачышчэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэты дзень вядомы таксама як свята Маці Божай Грамнічнай.
Гісторыя свята сягае другой паловы V стагоддзя, калі ў Ерузалеме ва ўрачыстай працэсіі неслі запаленыя свечкі. Каля 540 г. у Канстанцінопалі ўспыхнула эпідэмія чумы, тады імператар Юстыніан распарадзіўся, каб працэсію перанеслі на 2 лютага і малілі Збаўцу аб дапамозе. Пад канец VII ст. папа Сергій I пастанавіў адпраўляць у гэты дзень упрашальную працэсію. Гэта спасылка на біблійнае апісанне, паводле якога на саракавы дзень пасля нараджэння, бацькі прынеслі Езуса ў святыню і ахвяравалі Богу, згодна з Законам Майсея. Гэта тады прагучалі прарочыя словы старца Сімяона, скіраваныя да Маці Божай: “А праз Тваю душу пройдзе меч”, што сталі злавесным прадказаннем Мукі Пана. †
Што такое святыя сакраманты і навошта яны нам патрэбны
Слова “сакрамант” паходзіць ад лацінскага “sacramentum”. Ён узяты з тэалогіі Рымскага права, дзе “sacramentum” азначала пэўную грашовую суму, складзеную ў святым месцы тымі, хто вядзе спрэчку ў судзе. Хто прайграваў, той аддаваў грошы на патрэбы святыні. Другім значэннем гэтага слова з’яўляецца салдацкая прысяга на вайсковым сцягу. З гэтай нагоды адбывалася цырымонія ў гонар падземных бостваў. Трэцяе значэнне – прысвячэнне сябе ваенным справам, якія спалучаліся з містэрыямі ў гонар бога Бахуса. Айцы Касцёла пад словам “сакрамант” разумелі ўтоеную ісціну, таямніцу і хрысціянскія абрады.
З IV стагоддзя тэрмін “sacramentum” азначае абрад, устаноўлены Хрыстом, разам з усім тым, што Хрыстос з ім звязаў. У такім значэнні св. Цыпрыян (+258) называе Эўхарыстыю таямніцай мукі Пана і нашага збаўлення. Сакраманты з’яўляюцца сапраўднымі лутургічнымі актамі, хаця разам з культавым значэннем у свядомасці вернікаў замацавалася тое, што яны з’яўляюцца бачнымі знакамі ласкі, якую яны азначаюць і выконваюць. Усе сакраманты скіраваны да Эўхарыстыі, з якой мы чэрпаем Божае жыццё больш за ўсё. †
З IV стагоддзя тэрмін “sacramentum” азначае абрад, устаноўлены Хрыстом, разам з усім тым, што Хрыстос з ім звязаў. У такім значэнні св. Цыпрыян (+258) называе Эўхарыстыю таямніцай мукі Пана і нашага збаўлення. Сакраманты з’яўляюцца сапраўднымі лутургічнымі актамі, хаця разам з культавым значэннем у свядомасці вернікаў замацавалася тое, што яны з’яўляюцца бачнымі знакамі ласкі, якую яны азначаюць і выконваюць. Усе сакраманты скіраваны да Эўхарыстыі, з якой мы чэрпаем Божае жыццё больш за ўсё. †
Каб кожны мог сказаць Яму “Тата”…
“Чалавеку, які не верыць у Бога, так складана жыць!” – думала я. Людзі наўмысна адпіхваюць ад сябе Айца, бо імкнуцца да арыгінальнасці, непаўторнасці, самастойнасці... Але мяне гэта не ўражвала. Мне было іх шкада. Шкада тых, хто гаварыў: “Я ахрышчаны, але хрысціянства мяне абмяжоўвае, таму я захапіўся будызмам. Я сам вольны выбіраць сваю веру”. Гэта мяне не ўражвала ніколі. Але я проста не магу паверыць сваім вачам, калі бачу ў касцёле моцных мужчын, якія, стоячы на каленях, цалкам аддаюцца Богу ў малітве. Вось гэта мяне захапляе! Калі чалавек, які ў трыста разоў больш за іншых мог бы крычаць “я сам!”, у такой пакоры стаіць перад Панам. У гэтым я бачу Божую магутнасць. І Божую любоў. Бо мы атрымліваем паводле жадання сэрцаў нашых: “Прасіце і будзе дадзена вам” (Мц 7, 7). І калі волат-велікан, як дзіця, прыходзіць да Айца, то ці ўспомніць Ён пра моц ягоную? Ён абдыме свайго сына, выслухае і дасць суцяшэнне... І ў гэтым вялікая Божая міласэрнасць. †
Давайце не будзем саромеецца дапамагаць іншым
Перыяд свят Божага Нараджэння – гэта незвычайны час. Гаворка ідзе не толькі пра рэлігійную сутнасць гэтых дзён, але і пра тое, што ў гэты час усё больш людзей хочуць дапамагаць патрабуючым. Прыгадваючы сабе постаць Езуса ў сімвалічнай убогай стайні, людзі стараюцца дапамагаць адзін аднаму бескарысліва, не разлічваючы на нейкую ўзнагароду, бо найлепшай узнагародай з’яўляецца звычайнае “дзякуй”.
Міласэрнасць, дабрачыннасць і ахвярнасць спадарожнічалі Касцёлу з часу яго ўзнікнення, таму рабіць дабро – гэта абавязак кожнага хрысціяніна, бо любоў да бліжняга і спачуванне – задача кожнага чалавека, а таксама распазнавальны знак хрысціян.
Адзін пісьменнік сказаў: “Я веру ў Хрыста і веру, што 800 мільёнаў хрысціян могуць змяніць аблічча гэтай зямлі. Тэарэтычна столькі ж павінна быць і хрысціянскіх валанцёраў”. Цешыць той факт, што сярод вернікаў знаходзіцца ўсё большая колькасць людзей, якія сваімі адносінамі да бліжняга набліжаюць здзяйсненне дадзенай вышэй думкі. Гэтыя дабрачынцы не паводле загаду, але з-за патрэбы сэрца падаюць далонь дапамогі тым, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. †
Адзін пісьменнік сказаў: “Я веру ў Хрыста і веру, што 800 мільёнаў хрысціян могуць змяніць аблічча гэтай зямлі. Тэарэтычна столькі ж павінна быць і хрысціянскіх валанцёраў”. Цешыць той факт, што сярод вернікаў знаходзіцца ўсё большая колькасць людзей, якія сваімі адносінамі да бліжняга набліжаюць здзяйсненне дадзенай вышэй думкі. Гэтыя дабрачынцы не паводле загаду, але з-за патрэбы сэрца падаюць далонь дапамогі тым, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. †
Адкрыць нанова сваё месца ў хрысціянскай сям’і маладых людзей Еўропы
Для сталых удзельнікаў Еўрапейскіх сустрэч моладзі, якія арганізуюцца экуменічнай супольнасцю братоў з Тэзэ, кожная сустрэча непаўторная, кожная заахвочвае ўвесь час нанова адкрываць сваё месца ў хрысціянскай сям’і маладых людзей Еўропы. Не была выключэннем і сёлетняя 36-я сустрэча моладзі, якая з 28 снежня 2013 года па 01 студзеня 2014 года адбывалася ў Страсбургу. Жыхары Страсбурга і прыгарадных мясцовасцей, якія прымалі каля трыццаці тысяч удзельнікаў Сустрэчы, аказаліся вельмі гасціннымі. Усіх удзельнікаў Сустрэчы прынялі ў свае дамы мясцовыя сем’і. Акрамя гэтага, сёлетняя Сустрэча моладзі была добра арганізавана. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 34 з 62:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 147 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.