“Альфа” запрашае на ўік-энд са Святым Духам
“Альфа” – гэта цыкл размоў пра хрысціянства, адкрыты для людзей усіх веравызнанняў. Курс распрацаваны яшчэ ў канцы 1970-х гадоў вікарыем касцёла Святой Тройцы ў Лондане. Сёння праграма “Альфы” складаецца з 10-15 тэм і выезду на “ўік-энд са Святым Духам”.
Уводная тэма гучыць як “Хрысціянства:
сумна, ілжыва, не важна”.
У праграме кожнай сустрэчы – вячэра, выклад тэмы і свабодная дыскусія папытаннях, якія цікавяць удзельнікаў.
Курс не служыць заменай катэхезы. Гэта хутчэй частка агульнай праграмы па катэхізацыі і евангелізацыі.
Перавага курса заключаецца ў тым, што ён дазваляе людзям абмеркаваць духоўныя пытанні ў нефармальнай абстаноўцы.
Гэта ўнікальная магчымасць падзяліцца ўласнымі думкамі, вопытам і выслухаць меркаванні розных цікавых людзей. †