ГРОДНА
Серада,
07 жніўня 2024 года |
Лепш спытаць, чым памыляцца...
- Што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да шлюбу, і колькі часу спатрэбіцца?
- Што азначае назва “Вячэра Пана” для акрэслення св. Імшы?
- Як вярнуцца да жыцця ў веры ў Хрыста пасля захаплення эзатэрыкай?
Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
Гэтая назва, якая вы-
карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней | Просім прысылаць пытанні
па адрасу: 230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowozycia@mail.grodno.by ці ў Гасцёўню на старонцы http://www.slowo.grodnensis.by |
На шляху да святасці
Я не ў цэнтры свету… Медытацыя над навяртаннем
Вялікі пост у жыцці католіка – гэта заўсёды асаблівы час. Адны чакаюць яго з надзеяй, прагнучы змяніць сваё жыццё, пачаць штосьці ад пачатку. Іншыя засмучаюцца з-за яго, бо ў касцёлах стане сумна, панура, а ксяндзы будуць нястомна прыгадваць аб неабходнасці навяртання.
Многія людзі перажываюць дадзены перыяд вельмі асабіста і глыбока. Важнае месца ў ім займаюць пакаянныя практыкі, набажэнствы Крыжовага шляху і Песень жальбы, велікапосныя рэкалекцыі. Аднак усё гэта мае адну мэту: годная падрыхтоўка да найважнейшага для хрысціян свята – урачыстасці Уваскрасення Пана.

На пачатку Вялікага посту, у Папяльцовую сераду, падчас пасыпання галоў попелам святар прамаўляў словы з Евангелля паводле св. Марка: “Навяртайцеся і верце ў Евангелле” (Мк 1, 15). Гэта першае выказванне Езуса ў прыведзеным Евангеллі, якое адначасова распачынае і змяшчае ў сабе ўсю публічную дзейнасць Хрыста. Менавіта вяртанне да Пана з’яўляецца асноўным вымярэннем Вялікага посту. †
Аляксей Гальчэня
24 сакавіка 2019
|
Споведзь – адзін з 7-мі сакрамантаў Каталіцкага Касцёла. Сакрамант навяртання, сакрамант пакаяння, сакрамант прабачэння, сакрамант паяднання – усе гэтыя сінонімы з’яўляюцца комплекснымі складнікамі споведзі, з чым падрабязна можна азнаёміцца ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла (другой па важнасці кнізе пасля Святога Пісання ў хрысціян).
Для ўдзелу і прыняцця сакраманту пакаяння неабходна, перш за ўсё, быць у Першай св. Камуніі, што здзяйсняецца чалавекам, які дасягнуў узросту распазнання цяжкіх грахоў і ўсведамляе іх у сябе (параўн. ККП кан. 989), а таксама выканаць дзеянні пакаяння, захоўваючы 5 умоў добрай споведзі. †
Бясплоддзе – гэта не прысуд
25 сакавіка – Дзень святасці жыцця
Такі страшны дыягназ, як бясплоддзе, сёння лечыцца. Але нават тады, калі медыкі сцвярджаюць, што шансаў нарадзіць дзіця няма, трэба памятаць: усё ў руках Бога.
Бяздзетныя сем’і
Боль ад немагчымасці зачаць дзіця сужэнцы, як правіла, перажываюць асабіста. Некаторымі дадзеная рэчаіснасць успрымаецца як непаўнавартаснасць. Пра далікатную праблему не прынята распавядаць у грамадстве, а калі і даводзіцца, то напаўголас, крыху збянтэжана, з засмучэннем. Па гэтай прычыне можа паказацца, што бясплоддзе сустракаецца ў сем’ях даволі рэдка. Насамрэч колькасць пар з такім дыягназам з часам толькі расце. Згодна з апошнімі данымі медыкаў, бясплоддзе закранае каля 16% сужэнцаў у Беларусі. І гэта не зусім дакладная лічба, улічваючы той факт, што многія пары не рэгіструюць шлюб, а таму не трапляюць у афіцыйную статыстыку. †

Для Бога няма нічога немагчымага
Нашаму сужэнству ўжо амаль 10 гадоў. Мы заўсёды марылі пра вялікую сям’ю, аднак на працягу доўгага часу не маглі зачаць дзіця. Занепакоеныя, звярнуліся да ўрачоў. Шматлікія аналізы і абследаванні не дапамагалі выствеліць прычыну бясплоддзя. Штомесяц мы з заміраннем сэрца чакалі наступлення цяжарнасці, а яна ўсё не надыходзіла. Медыкі раілі рабіць ЭКА, пры тым, што яўных перашкод для натуральнага апладнення ўстаноўлена не было. Мы супраць такога метаду, таму не гублялі надзеі, што ўсё будзе добра. †
Дарога да прабачэння і аздараўлення ад пачуцця крыўды
Адной з галоўных тэм Вялікага посту з’яўляецца прабачэнне.
У гэты літургічны перыяд Божае слова скіроўвае позірк вернікаў на міласэрнае прабачэнне іх грахоў і правін Панам, а таксама на неабходнасць шчырага даравання ран бліжняму.
Ці існуе хоць адна асоба, якая б не спазнала ў сваім жыцці пачуцця крыўды?
Многія церпяць з-за таго, што іх родныя, блізкія, сябры са школы, універсітэта ці працы, людзі на вуліцы і ў розных установах дрэнна да іх адносяцца. На жаль, на кожным этапе жыцця – у дзяцінстве, маладосці, дарослым узросце і ў старасці – чалавеку наносяць большыя ці меншыя раны. Што рабіць з крыўдамі?
Дзе і ў каго шукаць суцяшэння і палёгкі ў перажываемым цярпенні?†

Не 7, а 77 разоў
Чым старэйшыя мы становімся, тым больш крыўд і здрад маем за плячамі. Чым сталейшыя мы ў веры, тым лягчэй прабачаем. “Тады Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: «Пане, калі мой брат зграшыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў?». Езус адказаў яму: «Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў»” (Мц 18, 21–22).
З уласнага вопыту
Ёсць людзі, якім лёгка ўдаецца прабачаць. Іншыя доўга памятаюць учыненую крыўду, не знаходзячы сіл пагадзіцца з гэтай ранай. Кожны з нас асаблівы і ўспрымае свет па-рознаму. “Калі б кожны меў тое ж самае, ніхто нікому не быў бы патрэбны”, – пісаў кс. Ян Твардоўскі ў вершы “Справядлівасць”. Прабачэнне таксама з’яўляецца індывідуальнай справай, самай асабістай з магчымых.†

Я – дачка Бога. Раскрываючы сябе праз рэкалекцыі
8 сакавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Гэта свята тых, хто з натуры пакліканы дарыць. Даваць не толькі жыццё, але і клопат. Падтрымліваць не толькі дзіця, але і кожнага чалавека, што аказаўся побач.
Сёння жанчына асацыіруецца не толькі з далікатнасцю, прыгажосцю і любоўю, але і са стойкасцю, першынством, спрытнасцю. Вучыцца ўзгадоўваць у сабе пазітыўныя ўласцівасці дапамагае Касцёл, які мае шмат адпаведных прапаноў. Адна з іх – духоўныя практыкаванні.

2 гады таму ў невялікім маляўнічым мястэчку Адамавічы недалёка ад Гродна, дзе ўжо на працягу чвэрці стагоддзя служаць сёстры кармэліткі Дзіцятка Езус, нарадзілася ідэя правядзення рэкалекцый для дзяўчат. З таго часу некалькі разоў у год на духоўныя практыкаванні з’язджаюцца каля 20-ці школьніц і студэнтак з парафій нашай дыяцэзіі і з па-за яе межаў. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 17 з 62:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 147 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.