Пост – гэта не справа таго, што есці і піць
![](/images/stories/n344/survilo.jpg)
Цялесны пост. Гэтая форма посту найбольш вядомая. Цялесны пост найчасцей звязаны з абмежаваннем у ежы. Абмежаванне мае дзве формы: а) умераны пост – адмаўленне ад мясной ежы; б) сціслы пост: дазваляецца толькі адзін пасілак да сыта на дзень. Выключэнне са спажывання мясных прадуктаў у хрысціян мае некалькі матывацый: 1) барацьба з абжорствам як адным з сямі галоўных грахоў; 2) успамін Хрыстовых пакут, яднанне з пакутуючым Хрыстом як форма перапрашэння за свае грахі, а таксама за грахі сваіх блізкіх.
Цялесны пост можа выражацца не толькі ў форме абмежавання ў ежы, але таксама ў абмежаванні ў тых цялесных сферах, якія з’яўляюцца пастаяннай крыніцай граху. Прыкладамі такой формы цялеснага посту можа быць абмежаванне ў наведванні пэўных месцаў, абмежаванне нястрыманасці зроку ці стрыманасць у празмернай гаварлівасці. Бог стварыў чалавека вольным і чакае ад яго захавання гэтай свабоды. Вольнасць волі з’яўляецца абавязковай умовай развіцця чалавека як асобы і ў выніку – умовай здольнасці да самасвядомага і здаровага міжасобаснага кантакту з людзьмі і з Богам. Пост з’яўляецца сродкам кантролю і захавання свабоды волі, а таксама магчымасцю дапамогі іншым людзям у форме малітвы. †