Ці будуць збаўлены неахрышчаныя?
![](/images/stories/general/romanowski.png)
Адказваючы на гэтае пытанне, памятаем пра тое, што трэба пазбягаць абсалютнага прыгавору на асуджэнне ўсіх, хто не належыць да супольнасці каталіцкага Касцёла і не прыняў сакраманту хросту. Але адначасова не трэба ігнараваць гэты сакрамант і жыццё ў веры ў супольнасці Касцёла як дарогу, якая вядзе да сапраўднага збаўлення.
Бог настолькі добры і міласэрны, што Ён прагне збаўлення кожнага чалавека. І ўсё ж такі, не трэба ігнараваць словы Хрыста, праз якія Ён указаў веру ў Яго і прыняцце хросту як неабходную ўмову дасягнення збаўлення. Каталіцкі Касцёл павучае, што хрост з’яўляецца абавязковым для ўсіх, хто чуў праўду аб Езусе і Яго Евангеллі. Без прыняцця гэтага сакраманту нельга казаць пра якуюсьці сувязь з Хрыстом. Таму трэба сказаць, што хрост з’яўляецца абавязковай умовай збаўлення для тых, хто чуў пра яго і мог яго прыняць. †