ГРОДНА
Серада,
03 ліпеня 2024 года |
Госці кангрэсу аб выкліках, якія стаяць перад Касцёлам у Беларусі ў Год міласэрнасці
![Кс. бп Антоній Дзям’янка Кс. бп Антоній Дзям’янка](/images/stories/general/dziemanko.png)
Гэта, перш за ўсё, выклік праяўлення міласэрнасці адносна тых асоб, якія нас акружаюць: нашых блізкіх, членаў сям’і. Што гэта значыць? Мы павінны іх заўважаць, быць адкрытымі на іх праблемы, ахвотна ім дапамагаць. На першы погляд, гэтае заданне здаецца вельмі простым, але на самой справе гэта не так.
Мы таксама павінны быць міласэрнымі і несці цяпло сваіх сэрцаў туды, дзе мы працуем, дзе часта бываем. Быць міласэрнымі ў Год міласэрнасці – гэта таксама выклік для сябе: трэба задумацца над тым, на што мы трацім свой час, як выкарыстоўваем Божыя дары. Мы павінны быць адказнымі за свае дзеянні. І ў гэтым нам дапамагае Эўхарыстыя. Сузіранне Хрыста ў табернаклі дае нам сілы, каб выправіць усё хісткае, каб узрастаць у дабры і выпраменьваць яго на іншых. †
![Кс. бп Алег Буткевіч Кс. бп Алег Буткевіч](/images/stories/general/butkevich.png)
Найбольшым праяўленнем міласэрнасці з’яўляецца абвяшчэнне Евангелля. Асабліва тут, на нашых землях, гэтая справа вельмі актуальная. Але абвяшчэнне трэба зрабіць сапраўды даступным для людзей, каб яно было эфектыўным: даходзіла да чалавечых сэрцаў і ўплывала на іх жыццё, змяняла яго ў лепшы бок.
Вельмі важнае і актуальнае заданне ў сучасным свеце, які не спрыяе развіццю хрысціянскіх каштоўнасцей, – дайсці з Божым словам да людзей, асабліва да моладзі – будучыні не толькі Касцёла, але і ўсяго грамадства. Трэба зрабіць так, каб Божае слова было актуальным, каб людзі адчувалі каштоўнасць Хрыстовай навукі таксама і ў сваім жыцці.
![Кс. бп Юрый Касабуцкі Кс. бп Юрый Касабуцкі](/images/stories/general/kasabucki.png)
Варта таксама памятаць аб тым, што міласэрнасць мае не толькі вертыкальнае вымярэнне: не толькі Бог прабачае чалавеку. Кожны павінен удзельнічаць у грамадскім жыцці і жыцці Касцёла так, каб заўважыць іншага чалавека, дапамагчы яму быць міласэрным і такім чынам даваць сведчанне Хрысту не толькі словам, але і сваім жыццём. Сёння гэта прыносіць значна большы плён. А ўсе сімпозіумы і кангрэсы, якія Касцёл арганізоўвае ў гэтым годзе, дапамагаюць абагаціцца і даюць новы імпульс для дзейнасці.
![Кс. бп Аляксандр Яшэўскі SDB Кс. бп Аляксандр Яшэўскі SDB](/images/stories/general/jasheuski2.png)
Чарговае заданне – усвядоміць, што і нам неабходна міласэрнасць. Аднаўленне вартасці св. Імшы і рэлігійнага выхавання, адкрыццё нанова сакраманту паяднання – усё гэта вельмі важна для каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Трэба таксама ўвасабляць у наша штодзённае хрысціянскае жыццё міласэрнасць да іншага чалавека.
І яшчэ адзін момант, які з’яўляецца вялікім выклікам – мы павінны быць сапраўднымі, аўтэнтычнымі людзьмі, якія перакананы ў сваіх рэлігійных каштоўнасцях, і сведчыць пра іх не толькі ў Касцёле, у хрысціянскай супольнасці, але і ў тым асяроддзі, дзе людзі іх не раздзяляюць.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 182 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.