Экакультура гарадскога асяроддзя
Алена Майсюк
07 сакавіка 2021
|
![Крыніца: pixabu.com ekologia](/images/stories/n557/ekologia.jpg)
Прыгажосць наваколля радуе, напаўняе наш унутраны свет, здольна лячыць душу. Жыхары горада і ёсць тыя, хто стварае прыгажосць у сваёй прасторы. Нават калі Вы ўзаемадзейнічаеце з навакольным асяроддзем з найлепшымі намерамі, часам можаце сустрэць дзеянні, якія руйнуюць гармонію прасторы. У такім выпадку Вы здольны дапамагчы вярнуць прыгажосць. †
Соль і лечыць, і калечыць
Алена Майсюк
07 лютага 2021
|
![Крыніца: freepik.com sol](/images/stories/n555/sol.jpg)
Шкода ад знешняга выкарыстання солі
Зімой, ідучы па дарозе, вы, напэўна, заўважалі “дзірачкі” ў снежным покрыве – гэта раскідана соль. Такі спосаб барацьбы з галалёдзіцай зусім не эфектыўны, таму што дзейнічае кропкава – у радыусе 0,5 сантыметра ад упаўшага крышталіка. У адлігу соль раствараецца і шкодзіць караням дрэў, асабліва калі пры ствале складзіруецца снег з пасыпаных дарожак. У далейшым гэта прыводзіць да аварыйнасці дрэў у межах горада і ўздоўж дарог. Акрамя таго, соль раз’ядае металічныя канструкцыі і скураны абутак. Найбольш эфектыўна ў нашых кліматычных рэаліях з галалёдзіцай спраўляецца своечасовая ачыстка дарог і тратуараў ды пасыпанне іх звычайным пяском. Ён не шкодзіць навакольнаму асяроддзю. †