Як прабачыць непрабачальнае?

 |  Яна Чайко  |  На шляху да святасці
Я ўжо ўсвядоміла: думка, што я жыву ў вельмі жудасны час, – гэта не думка. Гэта рэчаіснасць, да якой не хочацца прызвычайвацца, але якую трэба прыняць і неяк навучыцца з ёю жыць.
    Нават у такі час я знаходжу плюсы: я пазнаёмілася з неверагоднымі людзьмі, з якімі лягчэй перажываць усё, што адбываецца, навучылася цаніць тое, што раней успрымалася як нешта зусім нармальнае, напрыклад, сустрэчы з сябрамі і сямейныя вячэры.
Але ў той жа час я пазнала, чым з’яўляецца нянавісць. Гэта вельмі моцнае пачуццё, якое нішчыць усё ўнутры, пачынаючы з любові. І адзіны метад для знішчэння нянавісці – прабачэнне.
    Як прабачыць таму, хто не просіць прабачэння і нават не лічыць сябе вінаватым? Як прабачыць непрабачальнае? Здаецца, што ніяк.
    Мае любімыя словы з Пісання гучаць так: “Даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам” (Эф 4, 32). Я ўспамінаю Галгофу: невінаватага ні ў чым Езуса ўкрыжавалі, а Ён прасіў свайго Айца прабачыць ім, бо тыя не ведаюць, што робяць. Хто я такая, каб не прабачыць нешта, калі Езус прабачаў з крыжа?
    Адказваць злом на зло – гэта толькі самазадавальненне. Такім учынкам не атрымаецца змяніць сітуацыю. А нішчыць сябе знутры, жадаючы зла іншаму, – гэта нянавісць да сябе. Я вельмі хачу верыць у справядлівы свецкі суд і ў тое, што ён прынясе хоць нейкія плады. Але яшчэ больш хочацца навяртання і шчырага пакаяння вінаватых. “Каб не загінулі, але мелі жыццё. Вечнае”.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top