Вядома, што пост – Адвэнт ці Вялікі пост – гэта перыяд, калі Касцёл, між іншым, праз літургію звяртае нашу ўвагу на духоўнае жыццё чалавека, на месца Бога ў ім.
На тэму развіцця веры мы пагаварылі з а. Андрэем Кротам, пробашчам грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне, аўтарам перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё, выкладчыкам Катэхетычнага каледжа імя св. Казіміра. †
Каму патрэбна навяртанне? Мы прызвычаіліся лічыць, што гэта гісторыя пра алкаголікаў, распуснікаў, забойцаў… Мы штотыдзень удзельнічаем у св. Імшы, спавядаемся – можа, нават часцей, чым двойчы на год, перад двума галоўнымі святамі – ды думаем, што і сябе, і Бога пазналі да канца. Аднак як гэта магчыма, калі Бог – бясконцы, а духоўны рост не мае межаў. Дык, можа, навяртанне – гэта пра кожнага з нас? †
Чатыры гады таму я выехала вучыцца ў Польшчу. Аб тым, што адчувала ў першыя дні, прыпамінаюць толькі нататкі ў тэлефоне: разгубленасць сярод вялізнай Варшавы, самотнасць і страх самастойнасці. †
Паводле даных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 2011 годзе Беларусь – краіна далёка не самая вялікая па колькасці насельніцтва – займала другое месца ў свеце па колькасці разводаў. На першым месцы знаходзілася Расія, на трэцім – Латвія. Па статыстыцы Белстата, у 2020 годзе ў нашай краіне зарэгістравана 50 384 шлюбы, разводаў жа – 35 144. У 2011 годзе ажанілася 86 785 пар, а развялося 38 584. Колькасць насельніцтва ў краіне ў абодва гэтых года была вельмі падобная. Зыходзячы з таго, што сям’я – важная частка грамадства, даныя прымушаюць задумацца. Чаму людзі, якія жадалі быць...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч