Мая першая Біблія была, хіба, такой самай, як і ў большасці маіх аднагодкаў: блакітная, з каляровымі малюнкамі на кожнай старонцы. І чытала я яе гэтак жа, як звычайныя казкі і аповесці. Да пэўнага моманту гэтай Бібліі было дастаткова, а потым з’явілася жаданне чытаць далей, даведвацца трохі больш. Але я нічым не адрознівалася ад усіх: мне таксама была незразумела большасць з напісанага. Таму Біблія і адправілася на паліцу, дзе стаяла да першай біблейскай сустрэчы, якую зладзілі пры маёй роднай парафіі.
Юлія 20 гадоў таму пакінула аплачвальную працу, каб несці служэнне ў супольнасці “Каштоўная пярліна” евангелізацыйнага руху “Святло-Жыццё”. Іншымі словамі, дзяўчына стала аніматарам у касцёле свсв. Сымона і Алены ў Мінску, у яе выпадку – адказнай за музычнае аздабленне літургіі і разнастайных рэлігійных мерапрыемстваў. Служэн- не на ніве Пана дапамагло развіць талент, і Юлія распачала ўласны праект – запіс аўтарскіх спеваў і перакладаў вядомых хрысціянскіх песень. Сёлета яна выпусціла дыск “Бог ёсць любоў”, які стаў пачаткам чарговага, вельмі важнага і актульнага сёння служэнн...
Студэнты гродзенскага тэалагічнага каледжа з дырэктарам па навуковай працы а. Анджэем Шчупалам падчас адпачынку ў в. Новая Руда
“Век жыві – век вучыся”. Напрыклад, у каталіцкай навучальнай установе. Варта ведаць, што ў Беларусі дзейнічаюць два тэалагічныя каледжы ў Гродне і Мінску і катэхетычны каледж у Баранавічах. Мы папрасілі сёлетніх выпускнікоў Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра распавесці пра час свайго навучання, пра плён, які яны для сябе вынясуць, а таксама спыталі, чаму даросламу чалавеку варта такім спосабам паглыбляць свае рэлігійныя веды.
Пра сакрамант канфірмацыі і выбар добрага імя
Павел ці Пётр? Марыя ці Агата? Кандыдаты да сакраманту канфірмацыі ў пошуку прыдатнага “святога” імя. Хочацца, каб яно адпавядала і найлепшым чынам спадарожнічала ў духоўным жыцці. Навошта ўвогуле патрэбны гэты сакрамант і як выбраць “бежмаванае” імя, запыталі ў кс. Генадзя Лаўніковіча SCJ, вікарыя гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец).
Быць чалавекам – значыць быць у адносінах, быць ва ўзаемадзеянні з кім-небудзь. Па-іншаму, больш пранікліва, “узаемадзеянне” – гэта судакрананне, сувязь, узгадненне, зладжаная праца. Ужо з самай раніцы мы пачынаем судакранацца з іншымі людзьмі: з роднымі, мінакамі, калегамі, сябрамі, – словам, поглядам ці цялесным кантактам, напрыклад, абняўшы кагосьці. Бл. Кардынал Стэфан Вышынскі сказаў: “Чалавек раскрывае сваю асобу ў тым, як ён ставіцца да іншых”.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч