Вольга Пінкевіч
Мы ўсе створаны толькі па волі Бога. І, па сутнасці, асабіста нам, людзям, у гэтай бязмежнай прасторы належыць толькі адно – права выбару.
Для гэтага мы і жывём, каб з вольнай воляй, самастойна, з тысяч варыянтаў выбіраць адзін. Але, як часта здараецца, гэтая бязмежнасць магчымасцей ап’яняе, асляпляе беднага чалавека. Тады падаецца, што я магу ўсё, што мне не патрэбна нічыя дапамога, што я сам здольны распараджацца ўсім, што маю. Гэта і ёсць пыха. У Першым пасланні да карынцянаў гаворыцца: “Што ты маеш, чаго б не атрымаў? А калі атрымаў, чаму хвалішся, як быццам не атрыма...