• Роздум
  • Сетка граху

18 кастрычніка, 2015

Хэлоўін: пад маскай жартоўнага шоу

Ангеліна Пакачайла
Мільёны людзей па ўсім свеце штогод святкуюць Хэлоўін – свята напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых. Удзельнікі карнавалу апранаюцца ў касцюмы ўсялякай нечысці і здзяйсняюць магічныя рытуалы. Гулянне асабліва папулярнае сярод дзяцей і моладзі. Што хаваецца за жахлівай гарбузнай усмешкай, і чым святкаванне Хэлоўіна небяспечна для хрысціяніна? Свята  з язычніцкімі каранямі     Хэлоўін – адно з самых экзатычных і незвычайных свят, якое мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі. Яшчэ ў дахрысціянскую эпоху кельцкія плямёны адзначалі з 31 кастрычніка...

19 студзеня, 2014

Чырвоны шнурочак

Вольга Пінкевіч
- Хвала Хрысту, айцец.    - Хвала Хрысту.    - Вы мне сказалі прыйсці, я ў хуткім часе павінна стаць хроснай.    - Вельмі добра, што Вы прыйшлі. А пакажыце, калі ласка, Вашу руку.    - Руку? Навошта?    - Так-так, руку.     Што гэта ў Вас там такое?    - Шнурочак чырвоны...     Каб ад злых людзей абараніў...    - Паверце, ад ЗЛЫХ ён Вас не абароніць!    - З таго часу шнурочак я не нашу. Затое пастаянна бяру з сабою малітоўнік і царкоўную свечк...

01 студзеня, 2014

Cетка Граху. Лянота

Вольга Пінкевіч
Мяне заўсёды здзіўляла, чаму галоўных грахоў толькі сем. Здаецца, што зусім няшмат. Але калі ўспомніць, што ні адзін з іх не “працуе” паасобку, то ўсё становіцца на свае месцы. Галоўныя грахі – гэта зла­чынцы, якія прыцягваюць да “супрацоўніцтва” найбольшую колькасць іншых грахоў. Зараз мы зможам у гэтым упэўніцца.    Часта я заўважала здзіўленне лю­дзей з таго, што лянота ўвогуле лічыцца грахом. Гультай нібы нічога дрэннага не робіць: ляжыць сабе на канапе і нікога не чапае. Ага! Зараз! Галоўныя грахі – гэта грахі-спакусіцелі, без якіх не абыходзіцца аніякае злачынства на д...

21 снежня, 2013

Cетка Граху. Гнеў

Вольга Пінкевіч
Ці здараліся ў Вас сітуацыі, калі Вы не ведалі, можна так паступіць ці не? Ці справядлівы, ці сумленны, ці хрысціянскі гэта будзе ўчынак? У такой сітуацыі варта ўспамінаць самога Хрыста, Бога, які прыняў на Сябе лёс чалавека. А значыць, і людскія справы, эмоцыі, побытавыя сітуацыі. Жыццё Езуса Хрыста на зямлі – гэта прыклад бязгрэшнага жыцця. Дасканалы прыклад дасканалага жыцця. Калі я натрапіла на гэтую думку, спачатку яна падалася мне безапеляцыйнай. Але раптам мне ўспомніўся выпадак з Пісання, дзе Езус, прыйшоўшы з вучнямі ў храм, перакуліў сталы мянялаў, лавы гандляроў галубамі і выгна...

06 снежня, 2013

Cетка Граху. Неўмеркаванасць

Вольга Пінкевіч
Наша душа моцна звязана з целам. А цела – з душою. І гэтая сувязь значна больш грунтоўная, чым можа здавацца на першы погляд. У Евангеллі паводле св. Лукі сказана: “Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараны свавольным жыццём і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі...” (Лк 21, 34). Ад стану нашага цела залежыць і стан душы. Не дарма ж кажуць, што ў здаровым целе – здаровы дух. Св. Лука так і піша: “сэрцы былі абцяжараны”, а не жываты ці бакі. Калі прымяніць гэтыя словы да рэчаіснасці, то можна знайсці шмат доказаў для іх. Напрыклад, як не хочацца пасля багатай вячэры ісці мыць посуд...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top