• Роздум
  • Рэкалекцыі са «СЛОВАМ»

20 лістапада, 2014

Адвэнт. Знайсці сваё чаканне

Тэрэза Клімовіч
Наперадзе чарговы перыяд нашага жыцця – перыяд чакання сустрэчы з Хрыстом, які народзіцца ў нашых сэрцах. Рэдакцыя “Слова Жыцця” прапануе ўжо цяпер распачаць падрыхтоўку да сустрэчы са Збаўцам. У гэтым годзе “Рэкалекцыі са «Словам»” правядуць свецкія людзі, якія сваімі словамі і досведам веры хочуць кожнаму з нас паказаць дарогу да Хрыста. Запрашаем! Першая спроба рэкалекцыйнай падказкі ад Тэрэзы Клімовіч з Мінска. А чакаць жа ніхто не любіць. Людзі здаўна вынаходзяць нейкія рэчы, сэрвісы, аптымізацыі і паслугі, каб скараціць чаканне, не марнаваць часу, пазбегнуць непрыемных перажыванняў.&...

30 сакавіка, 2014

Ці Бог дае крыж?

кс. Андрэй Рылка
“Калі хто хоча ісці за Мною, няхай возьме крыж свой…” (параўн. Лк 9, 23) Аднойчы я зайшоў з Віятыкам (св. Камуніяй для хворых) у састарэлую вясковую хату. За печчу на жалезным ложку ляжала на палову спаралізаваная пажылая жанчына. “Ойчанька, я такая шчаслівая ў Бога, – з цяжкасцю прамовілі дрыжачыя вусны, – я Яго дачакалася!”. Пасечаны тысячамі маршчынак твар асвяціўся незямной радасцю і супакоем. Раптоўна ў ззяючых ад шчасця вачах прамільгнуў цень трывогі. “Вы, ойчанька, як паспавядаеце мяне і дасце святую Камунію, пагаварыце з маёй дачкою. Яна так пакутуе, а я не ведаю, чым ёй дапамагчы....

30 сакавіка, 2014

Ісці слядамі Хрыста

кс. Ян Раманоўскі
Мы перажываем перыяд Вялікага посту і з кожным днём набліжаемся да найважнейшай падзеі ў гісторыі збаўлення – урачыстасці Уваскрасення Пана. Але пакуль мы дачакаемся гэтага дня, мы павінны задумацца над тым, які сэнс і мэту гэта мае ў нашым жыцці. З упэўненасцю трэба сказаць, што ўсё гэта адбывалася вельмі даўно, але Касцёл асаблівым чынам у гэты перыяд хоча нам наблізіць свядомасць таго, якую цану заплаціў Езус і якое значэнне гэта мае для нас. У папярэднім нумары ў нас была магчымасць прыгадаць, або даведацца, аб тым, што такое Песні жальбы.     Вялікі пост складана сабе ў...

21 снежня, 2013

Сустрэць Збаўцу

кс. Алег Канановіч
Рэкалекцыі са «СЛОВАМ» Мы ўваходзім у апошнюю фазу пад­рых­тоўкі да свят Божага Нараджэння. На вуліцах і ў крамах актывізаваўся рух. Узрастае колькасць прадаваемых рэчаў. Узрастае попыт на хвойныя дрэвы, ёлачныя цацкі і падарункі. Ужо хутка мы сядзем за вігілійны стол. З радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў і рознага тыпу плэераў паплывуць кранальныя мелодыі і словы калядак. Нас захопіць непаўторная атмасфера Свят, напоўненая добразычлівасцю і любоўю. Аднак здаецца, што ў гарачцы падрыхтоўкі і ў самім перажыванні Свят у многіх сем’ях, якія лічаць сябе каталіцкімі, змяншаецца ўзровень іх важнасці. ...

14 снежня, 2012

Якія існуюць сімвалы Адвэнту?

кс. Руслан Мазан
Адвэнтавыя рэкалекцыі Перыяд Адвэнту мае свае сімвалы, з якімі мы сустракаемся кожны дзень. Толькі, на жаль, мы не заўсёды ведаем, што той ці іншы сімвал азначае і з якой мэтай ён ужываецца. Нават чалавек, які вельмі шмат ведае на тэму сваёй веры, не заўсёды можа добра растлумачыць, напрыклад, сімвалы розных літургічных перыядаў. У час падрыхтоўкі да свят Божага Нараджэння мы сустракаемся з такімі сімваламі, як раратняя свечка, адвэнтавы вянок, фігура Маці Божай, перадаваемая розным людзям, адвэнтавы ліхтарык і адвэнтавы каляндар. Таму давайце пастараемся растлумачыць і зразумець, чым з’яў...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top