Духоўнікі святой Фаустыны Кавальскай

 |  Ангеліна Пакачайла  |  На службе Богу
Кожны хрысціянін мае патрэбу ў дасведчаным і чуйным духоўным настаўніку, здольным умацаваць у веры і дапамагчы ў распазнанні Божай волі. Святая Фаустына некалькі гадоў малілася аб духоўніку, які б дапамог ёй у выкананні прароцкай місіі Міласэрнасці. І атрымала. У Вільні яе спавядальнікам і духоўным настаўнікам быў бласлаўлёны кс. Міхал Сапоцька, а ў Кракаве – а. Юзаф Андраш SJ.
Ксёндз Міхал СапоцькаУпершыню кс. Сапоцька сустрэўся з сястрой Фаустынай у чэрвені 1933 года ў Вільні, дзе быў спавядальнікам Кангрэгацыі Сясцёр Божай Міласэрнасці. “Ужо з самага пачатку яна паведаміла мне, – успамінаў ксёндз праз гады, – што ведае мяне з нейкага бачання, што я павінен быць яе духоўнікам і ажыццявіць нейкія планы Бога, якія яна мне прадставіць”.
    З “Дзённіка” мы ведаем, што с. Фаустына не адразу адкрылася свайму спавядальніку, хоць ён і быў паказаны ёй Богам. Сам Езус павінен быў павучаць яе. Паслухмянасць не дала сястры размінуцца з Божай воляй. Святая малілася за свайго спавядальніка, ахвяравала за яго пакуты. А ён даваў сястры веды, дзякуючы чаму яна з любові да Бога праходзіла ўсе стадыі дасканаласці. Ксёндз умацоўваў сястру і падтрымліваў яе. Неаднаразова выказваў думку, што абвяшчэнне праўды аб Божай міласэрнасці з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю. Менавіта па яго патрабаванні с. Фаустына пачала пісаць “Дзённік”.
Паволі ксёндз стаў памочнікам у рэалізацыі заданняў Езуса. Гэта ён паклапаціўся аб тым, каб ў 1934 годзе ў Вільні быў напісаны абраз Езуса Міласэрнага і каб адбылося яго першае публічнае шанаванне ў Вострай Браме падчас святкавання Юбілею Змёртвыхпаўстання. Акрамя таго, ім былі напісаны некалькі прац, прысвечаных сутнасці Божай міласэрнасці.
    Кс. Сапоцька быў спавядальнікам і духоўным настаўнікам с. Фаустыны да 21 сакавіка 1936 года. Пазней ён падтрымліваў з ёю цесны кантакт праз перапіску. Ксёндз даваў сястры шматлікія парады і рэкамендацыі адносна духоўнага жыцця і выканання місіі.
    Духоўнік наведваў сястру ў манастыры і ў шпіталі. Пасля сваёй апошняй сустрэчы і размовы з сястрой ксёндз напісаў: “Я адчуваў вялікі боль у душы і горыч, бо павінен быў развітацца з гэтым незвычайным стварэннем… (…) Па маёй просьбе, [сястра Фаустына] пажадала мне ўсіх Божых ласкаў і, развітваючыся, абяцала маліцца тут і пасля смерці”. Ксёндз стаў прадаўжальнікам апостальскай місіі с. Фаустыны. Да канца свайго жыцця ён клапаціўся пра тое, каб свята было ўстаноўлена і культ Божай міласэрнасці атрымаў адабрэнне святарскай іерархіі.
    Памёр у Белостоку 15 лютага 1975 года. У 2004 годзе папа Ян Павел ІІ абнародаваў дэкрэт аб гераічных дабрадзейных справах Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі, а затым – дэкрэт пра цуд, які адносіцца да яго заступніцтва. Беатыфікаваны 28 верасня 2008 года. Мошчы бласлаўлёнага знаходзяцца ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Беластоку.
   
Айцец Юзаф Андраш SJ    Упершыню кс. Сапоцька сустрэўся з сястрой Фаустынай у чэрвені 1933 года ў Вільні, дзе быў спавядальнікам Кангрэгацыі Сясцёр Божай Міласэрнасці. “Ужо з самага пачатку яна паведаміла мне, – успамінаў ксёндз праз гады, – што ведае мяне з нейкага бачання, што я павінен быць яе духоўнікам і ажыццявіць нейкія планы Бога, якія яна мне прадставіць”.
    З “Дзённіка” мы ведаем, што с. Фаустына не адразу адкрылася свайму спавядальніку, хоць ён і быў паказаны ёй Богам. Сам Езус павінен быў павучаць яе. Паслухмянасць не дала сястры размінуцца з Божай воляй. Святая малілася за свайго спавядальніка, ахвяравала за яго пакуты. А ён даваў сястры веды, дзякуючы чаму яна з любові да Бога праходзіла ўсе стадыі дасканаласці. Ксёндз умацоўваў сястру і падтрымліваў яе. Неаднаразова выказваў думку, што абвяшчэнне праўды аб Божай міласэрнасці з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю. Менавіта па яго патрабаванні с. Фаустына пачала пісаць “Дзённік”.
    Паволі ксёндз стаў памочнікам у рэалізацыі заданняў Езуса. Гэта ён паклапаціўся аб тым, каб ў 1934 годзе ў Вільні быў напісаны абраз Езуса Міласэрнага і каб адбылося яго першае публічнае шанаванне ў Вострай Браме падчас святкавання Юбілею Змёртвыхпаўстання. Акрамя таго, ім былі напісаны некалькі прац, прысвечаных сутнасці Божай міласэрнасці.
    Кс. Сапоцька быў спавядальнікам і духоўным настаўнікам с. Фаустыны да 21 сакавіка 1936 года. Пазней ён падтрымліваў з ёю цесны кантакт праз перапіску. Ксёндз даваў сястры шматлікія парады і рэкамендацыі адносна духоўнага жыцця і выканання місіі.
    Духоўнік наведваў сястру ў манастыры і ў шпіталі. Пасля сваёй апошняй сустрэчы і размовы з сястрой ксёндз напісаў: “Я адчуваў вялікі боль у душы і горыч, бо павінен быў развітацца з гэтым незвычайным стварэннем… (…) Па маёй просьбе, [сястра Фаустына] пажадала мне ўсіх Божых ласкаў і, развітваючыся, абяцала маліцца тут і пасля смерці”. Ксёндз стаў прадаўжальнікам апостальскай місіі с. Фаустыны. Да канца свайго жыцця ён клапаціўся пра тое, каб свята было ўстаноўлена і культ Божай міласэрнасці атрымаў адабрэнне святарскай іерархіі.
    Памёр у Белостоку 15 лютага 1975 года. У 2004 годзе папа Ян Павел ІІ абнародаваў дэкрэт аб гераічных дабрадзейных справах Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі, а затым – дэкрэт пра цуд, які адносіцца да яго заступніцтва. Беатыфікаваны 28 верасня 2008 года. Мошчы бласлаўлёнага знаходзяцца ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Беластоку.


   

А. Андраш вельмі высока цаніў духоўнае кіраўніцтва кс. Сапоцькі. Раіў с. Фаустыне ва ўсім звяртацца да духоўнага настаўніка з Вільні і сам лічыўся з яго меркаваннем. Са свайго боку кс. Сапоцька высока цаніў а. Андраша. У лістах да с. Фаустыны ён раіў адкрыта гаварыць са сваім спавядальнікам пра ўсе падзеі, унутраныя пабуджэнні, быць ва ўсім яму паслухмянай. Кожны раз браў з яе слова не рабіць ніякіх дзеянняў без згоды а. Андраша. Абяцаў маліцца за яго, каб свет Божы крануў душу айца. Гэтая ўзаемная павага і давер, якія святары адчувалі ў адносінах адзін да аднаго, спрыялі не толькі развіццю духоўнага жыцця с. Фаустыны, але і лепшаму разуменню і выкананню місіі, даручанай ёй Госпадам Богам.
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top