Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Віталій Слука з ордэна Піяраў.
Сярод натоўпу вернікаў Айцец Віталій нарадзіўся ў Лідзе ў сям’і католікаў. Быў малодшым сярод траіх дзяцей. Ахрышчаны ў Ліпнішках. “Першы сакрамант мне ўдзялялі капуцыны. Я ў гэтым таксама бачу знак: чаму маё пакліканне – манаскі ордэн”. Ва ўзросце 12 гадоў хлопец прыступіў да Першай святой Камуніі. “У касцёл я спярша хадзіў зрэдку. Мяне брала з сабой мама. Заўсёды думаў: навошта я там патрэбны? Але аднойчы мы паехалі ў касцёл у Нецеч. Пачалася св....
Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Яўген Голуб з Ордэна Братоў Меншых Канвентуальных.
З “нядзельнай” сям’і католікаў Айцец Яўген паходзіць з Івянца з сям’і тавараведа і гісторыка. “Я выхоўваўся ў традыцыйнай «нядзельнай» сям’і католікаў. З-за таго, што бліжэйшы адкрыты касцёл знаходзіўся ў Рубяжэвічах, у 60 км ад горада, так атрымлівалася, што літургію можна было перажываць толькі на святы ды ўрачыстасці. Нягледзячы на гэта, родныя заўсёды маліліся, ездзілі на св. Імшу, адзначалі касцёльныя святы – то бок стараліся жыць з Богам. А з часам святыні ад...
Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Казімір Енджэйчак з Супольнасці Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай.
Малым дзіцём бавіўся “ў ксяндза” Айцец Казімір паходзіць з Познаньскай архідыяцэзіі ў Польшчы з сям’і рабочых. Старэйшы з чатырох дзяцей. Быў ахрышчаны ў Кэмблаве. Першую св. Камунію прыняў ва ўзросце 8 гадоў у Бніне. “Я адчуў вялікі супакой і радасць ад таго, што Пан Езус прыйшоў у маё сэрца. Пасля абеду ў суботу, адразу ж пасля споведзі, я вярнуўся дадому і пайшоў спаць, каб ужо не зграшыць перад прыняццем Езуса ў святой Камуніі. Ва ўзросце 12 гад...
Сёння сваю гісторыю распавядае сястра Вольга з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Да Хрыстапраз міласэрнасць Нарадзілася сястра Вольга ў Ваўкавыску ў сям’і бібліятэкара і электрамеханіка. Выхоўвалася разам з малодшым братам. “У маёй сям’і заўсёды панавалі згода і дабрабыт. Мама выхоўвала ў нас пачуццё міласэрнасці. Вучыла думаць адно пра аднаго, заўважаць не толькі свае патрэбы. Мама сама паходзіць з вялікай сям’і, дзе была адной з 15 дзяцей. Таму прыклад такой адданасці яна прынесла са свайго «гнязда»”. У Крамяніцы ў кас...
Сёння сваю гісторыю расказвае айцец доктар Андрэй Шчупал з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Дарога да манаскага жыцця Айцец Андрэй нарадзіўся ў мясцовасці Руды-Рысе ў Тарноўскай дыяцэзіі ў Польшчы ў шчырай рэлігійнай сям’і. У касцёле сваёй роднай мясцовасці быў ахрышчаны, прыступіў да Першай св. Камуніі і прыняў сакрамант канфірмацыі. Таксама ў сваёй роднай парафіі як міністрант упершыню ў жыцці ўдзельнічаў у місіях, якія праводзілі рэдэмптарысты. Гэта быў для яго вялікі духоўны досвед. Таксама клерыкі з гэтай кангрэгацыі падчас канікул прыязджалі дапамагаць у буда...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч