Сёння сваю гісторыю распавядае сястра Караліна з Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам.
Веры ў сям’іне саромеліся Сястра Караліна паходзіць з горада Ліды з сям’і працоўных. Маці і бацька былі католікамі. У час ганенняў сваёй веры не саромеліся. “Мае бацькі былі такой парай, якая ў 1973 годзе ўрачыста брала ў нядзелю шлюб. У ЗАГСе яны распісаліся па-простаму, а на вянчанне мама шыла доўгую белую сукенку. Канешне, потым на працы выклікалі і маму, і тату. Але камсамольцамі яны не былі, таму не надта з-за гэтага перажывалі”. Выклікалі іх і п...
Сёння сваёй гісторыяй дзеліцца з чытачамі сястра Аліцыя з Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам.
Малілася, але не разумела Нарадзілася сястра Аліцыя ў горадзе Патсдам, што ў Германіі. Бацька быў праваслаўным, маці – каталічкай. Гадавалі разам чацвёра дзяцей. Рэлігійным выхаваннем у сям’і займалася бабуля, за што сястра ёй сёння вельмі ўдзячна. “Я б не сказала, што гэта было нешта глыбокае. Хутчэй, традыцыйная вера. Я не разумела, што Бог – гэта Айцец, які мяне стварыў і бязмежна любіць. У мяне было паняцце Бога строгага, які дзесьці на нябёсах карае за пр...
Сёння сваю гісторыю распавядае ксёндз Мар’ян Хаменя з Кангрэгацыі святога Арханёла Міхала.
Марыў стаць місіянерам Ксёндз Мар’ян паходзіць з Ваўкавышчыны. Нарадзіўся ў вёсцы Сямёнава, быў ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах. У канцы 1950-х гадоў сям’я выехала з Беларусі і пасялілася паміж Мальбаркам і Штумам у вёсцы Гасцішава. “Нас было чацвёра дзяцей. У нядзелю, памятаю, прачыналіся, калі маці спявала Гадзінкі да Маці Божай. Спявала і гатавала сняданак”. Пасля школы малады хлопец вучыўся ў ліцэі ў Штуме. А затым уступіў...
Сёння сваю гісторыю распавядае сястра Элігія з Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці.
Я была дзіцём за пакуту “Падчас місій мой бацька пайшоў да сакраманту споведзі і атрымаў незвычайную пакуту, каб у нашай сям’і нарадзілася яшчэ адно дзіця. Так я і прыйшла на свет”, – расказвае сястра Элігія. У 1960 годзе недалёка ад польскай граніцы, у горадзе Бяла-Падляска, у сям’і працоўных Яна і Ганны нарадзілася трэцяе дзіця, дзяўчынка. Сама яна жартаўліва называла сябе знаходкай, бо мела нашмат старэйшых сястру і брата. Маці была праваслаў...
“Слова Жыцця” прадстаўляе ўвазе чытачоў праект пад назвай “На службе Богу”, прысвечаны Году кансэкраванага жыцця. З гэтага часу ў газеце будуць публікавацца гісторыі пакліканняў кансэкраваных асоб, якія жывуць і працуюць у Гродзенскай дыяцэзіі. Свет патрабуе сведкаў, якія ўкажуць іншым сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці і сваім жыццём і радасцю спаткання з Уваскрослым абудзяць свет.
Сёння сваю гісторыю распавядае сястра Філатэя з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Мае бацькі не ведалі Бога “Я нарадзілася ў Гродне ў сям’і...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч